Усе мы косім…

Усе мы косім. Ты, я, твая, мая сям’я… Жыць — усё адно што касіць. Вы, можа быць, гэтага не ведаеце, але ўсё адно косіце. Ты нарадзілася — і косіш пад сваю маму. Ты нарадзіўся — і косіш пад свайго тату. Ты закахаўся — і косіш пад свайго каханага. Твая сям’я нарадзілася — і твая сям’я косіць пад сям’ю тваіх продкаў… ... Падрабязней »

Францыск, мы табе ўдзячны…

Сёння, калі ўжо больш за месяц гаспадарыць 2017 год, я думаю, мы ўсё яшчэ не зусім усведамляем, якое свята ў нас, беларусаў, у гэтым годзе. Можаце самі правесці эксперымент. Запытайце любога сустрэчнага на вуліцы: “Якая глабальная падзея адбылася 500 гадоў назад?” Добра будзе, калі хоць кожны пяты з вамі апытаных успомніць пра Францыска Скарыну, які 6 жніўня 1517 года выдаў ... Падрабязней »

Сяргей СЕРГАЧОЎ: “Трэба перакідваць масткі ў духоўную культуру…”

  Сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2016 года ёсць імя загадчыка кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў БНТУ, доктара архітэктуры, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі архітэктуры Сяргея Сергачова. Паводле афіцыйнага дайджэста гэтай прэстыжнай узнагароды, ён стварыў “адзіную свайго кшталту кнігу “Народнае дойлідства Беларусі. Гісторыя і сучас­насць”, работа над якой вялася адначасова з яго практычнай дзейнасцю па захаванні аб’ектаў ... Падрабязней »

Нацыянальная класіка як сімвал дружбы

Купалаўскі год, абвешчаны Літаратурным музеем народнага песняра, — добрая нагода звярнуцца да геніяльных твораў, да спадчыны паэта, драматурга, публіцыста. Народны пясняр у сваё 135-годдзе павінен выйсці за сцены музеяў і бібліятэк. Яго вершы павінны судакрануцца з душамі і сэрцамі беларусаў. І не толькі беларусаў… Сёння пра Янку Купалу разважаюць сябры Беларусі з розных краін свету. Сяргей Кандыбовіч, старшыня ФНКА “Беларусы ... Падрабязней »

У гэтай прасторы і гэтым часе — дзеля будучыні

Легендарны Мядоцкі фальклорны гурт “Берагіня” адзначыў сваё 20–годдзе У 1996 годзе мяне і Таццяну Пладунову як тагачасных супрацоўнікаў аддзела фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі запрасілі на фальклорную імпрэзу ў Барысаўскі раён, дзе на сцэне дамінаваў фальклорны гурт з мясцовым танцавальным, песенным і музычна-інструментальным рэпертуарам. Калектыў складаўся з вясковых дзяцей, акуратна апранутых у пашытыя бацькамі цэнтральнабеларускія ... Падрабязней »

Спевакоў азартных у сямействе многа…

Чубаты жаўранак — птушка 2017 года Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” працягвае нацыянальную кампанію — публічныя ўшанаванні абранага сімвала года сярод нашых крылатых сяброў. Ганаровай абранніцай 2017 года стала маленькая шэрая птушачка з прыемным спевам — чубаты жаўранак. Кожная такая штогадовая акцыя заклікана далучаць людзей, а ў першую чаргу моладзь, да надзённых праблем аховы і зберажэння жывой прыроды. Па традыцыі ... Падрабязней »

Беларусь + Італія = Любоў + Музыка

Прызнаюся, калі вандраваў мінулым летам па Італіі, я бясконца закахаўся ў гэтую сонечную краіну, у гэтых сонечных людзей, у гэтае сонечнае “grazie” на кожным сонечным кроку. І як жа прыемна было сустрэцца з ёй, цёплай, сонечнай, сяброўскай Італіяй, пасярод мінскай 20-мінуснай зімы!6 студзеня, якраз напярэдадні Каляд, я меў шчасце наведаць у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесны канцэрт ... Падрабязней »

Аляксандр Суша: “Усе, хто атаясамлівае сябе з Беларуссю, успрымаюць Францыска Скарыну як свой сімвал…”

Два тыдні назад збег у мінулае Год культуры і пачаўся Год навукі. Хаця так гаварыць будзе не зусім карэктна. Як культура, так і навука ў нашай краіне пастаянна навідавоку, яны прысутнічаюць у жыцці беларусаў самым непасрэдным чынам, часта гавораць самі за сябе, падказваюць нам, як жыць далей, а іншы раз ставяць перад намі адмысловыя пытанні, на якія потым самі і ... Падрабязней »

Многа шуму з нічога, альбо Фантазія на тэму Шэкспіра

Арыгінальныя пастаноўкі беларускіх харэографаў на айчынных акадэмічных сцэнах, на жаль, сталі апошнім часам вельмі рэдкімі. Яшчэ большым рарытэтам з’яўляюцца выпадкі паспяховых пастановак. Прычым паспяховых не таму, што гэта абвясцілі самі тэатры альбо рэкламныя па сваёй сутнасці матэрыялы ў СМІ, а сапраўды здольных вытрымаць калі не канкурэнцыю з работамі замежных пастаноўшчыкаў, то хаця б крытыку і выпрабаванне на наяўнасць густу і ... Падрабязней »

“Праклён табе, праклён табе, вайна!..”

Як і ў многіх унікальных кніг, у кнігі “Я помню ўсё…” свая гісторыя, свой не зусім лёгкі шлях да чытача, да людзей, да выхаду ў шырокі свет. У чым яе незвычайнасць ды ўнікальнасць, блізкая да непаўторнасці? Па-першае, яе “хроснай маці” з’яўляецца рэдакцыя часопіса “Вясёлка”, дзе пад рубрыкай “Была вайна…” амаль два гады з нумара ў нумар друкаваліся апавяданні-ўспаміны, якія ўвайшлі ... Падрабязней »