Архіў катэгорыі : Фестывалі

Сэрцы саграваюцца лёдам…

У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць V фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур “Свет крышталёў у батанічным садзе”. У гэтым творчым спаборніцтве ці, хутчэй нават, адмысловым снежна-ледзяным шоу прынялі ўдзел 9 каманд прафесійных скульптараў і 9 студэнцкіх і навучэнскіх каманд профільных дзяржаўных устаноў адукацыі ці асобных факультэтаў. Абапал адной з галоўных алей ЦБС, недалёка ад экспазіцыйнай аранжарэі, размясцілася ... Падрабязней »

Дзве гадзіны нязмушанай “Прагулкі”

Дзіцячыя харавыя калектывы — на сцэне Белдзяржфілармоніі Кожны дзень у беларускай сталіцы ладзіцца шмат музычных імпрэз. Але ёсць такія, якія асабліва кранаюць. Магчыма, таму, што заняты ў іх менавіта дзеці. Адметны музычны праект “Прагулка пад дажджом” быў нядаўна прэзентаваны на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Ён аб’яднаў шматлікія творы сучаснага беларускага кампазітара Аліны Безенсон. Яна педагог і творца адначасова. Выкладае ў ... Падрабязней »

Фурор у Літве: юныя музыканты з Магілёва заваявалі тры гран–пры

Для навучэнцаў і педагогаў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў 2018 год, Год малой радзімы, азораны яркімі і запамінальнымі падзеямі. Гэта і шматлікія перамогі навучэнцаў на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, і выступленні творчых калектываў на канцэртных пляцоўках роднага горада ў рамках святочных урачыстых мерапрыемстваў, і творчае супрацоўніцтва з музычнымі навучальнымі ўстановамі Латвіі і Польшчы. Не стаў выключэннем і кастрычнік. Выдатным падарункам бацькам, ... Падрабязней »

Іванава: бывай, янаўскі край, і прывітанне!

Я вяртаўся з вёскі Махро ў Іванава, ведаючы, што гэта будзе апошні прыпынак падчас маёй вандроўкі па янаўскім краі. Я і мой добры гід, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Іванаўскага раёна Наталля Аляксееўна Лапай пасля такога інтэнсіўнага марш-кідка былі прыкметна стомленыя, але пра тое, каб не наведаць іванаўскую сярэднюю школу № 4, і гаворкі быць не магло, прынамсі, па некалькіх ... Падрабязней »

Вясновая рапсодыя толькі пачынаецца

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наваполацк — культурная сталіца 2018 года” ў Палацы дзяцей і моладзі Наваполацка прайшоў І фестываль дзіцячай інструментальнай творчасці “Адзін дзень жывой музыкі, або Вясновая рапсодыя”. Асноўнымі задачамі новага праекта, распрацаванага метадыстам Алесяй Канцыял і педагогам дадатковай адукацыі палаца Ірынай Расанавай, сталі ўмацаванне творчых кантактаў паміж калектывамі і іх кіраўнікамі, папулярызацыя аб’яднанняў інструментальнага профілю. Музычна-харэаграфічны аддзел палаца ... Падрабязней »

Беларусь + Італія = Любоў + Музыка

Прызнаюся, калі вандраваў мінулым летам па Італіі, я бясконца закахаўся ў гэтую сонечную краіну, у гэтых сонечных людзей, у гэтае сонечнае “grazie” на кожным сонечным кроку. І як жа прыемна было сустрэцца з ёй, цёплай, сонечнай, сяброўскай Італіяй, пасярод мінскай 20-мінуснай зімы!6 студзеня, якраз напярэдадні Каляд, я меў шчасце наведаць у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесны канцэрт ... Падрабязней »

“Перастукі”: лыжкі — гукі!

Мы дастаткова часта пішам пра творчыя калектывы нашых устаноў адукацыі — агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, дадатковай. І найчасцей у нашым полі зроку аказваюцца калектывы са званнямі: народныя, заслужаныя, узорныя… Гэта, відаць, усё-такі недзе ў самой прыродзе журналіста — купляцца на пасады, званні, рэгаліі — словам, тыя рэчы, якія быццам бы, а, можа быць, не быццам, а рэальна надаюць некаму ... Падрабязней »

Майстар–клас па народным танцы

У сучасным свеце ў дзяцей губляецца цікавасць да сапраўды народнага танца, большасць моладзі захапляецца моднымі харэаграфічнымі і далёка не заўсёды нацыянальнымі па сваёй сутнасці кірункамі, таму далучэнне дзяцей да менавіта народнага танца з’яўляецца сёння актуальнай задачай. Як дасягнуць належнага ўзроўню выканання народных танцаў? На гэтае пытанне нядаўна і мусілі адказаць на майстар-класе “Авалоданне методыкай і выканальніцкім майстэрствам народнага танца. Манера ... Падрабязней »

Гарэзлівая ўсмешка фестывалю

Выхаванне дзяцей мае на ўвазе партнёрства бацькоў і школы. Як прыцягнуць бацькоў у школу? Як стварыць умовы, каб ім захацелася супрацоўнічаць з педагогамі? Сумесная дзейнасць педагогаў, бацькоў і дзяцей можа быць паспяховай, калі ўсе станоўча настроены на сумесную працу. Характар такога ўзаемадзеяння павінен быць дыферэнцыраваным. Не варта навязваць усім аднолькавыя формы ўзаемадзеяння, трэба арыентавацца на патрэбы, запыты бацькоў, асаблівасці сямейнага ... Падрабязней »

Спяваюць балтыйскія хвалі…

На Міжнародным фальклорным фестывалі Baltica-2015 у Латвіі этнічную музыку нашай радзімы прадстаўляў фальклорны ансамбль “ТАЛАКА” (кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў). Амаль 30 гадоў (з 1987 года) краіны Балтыі штогод па чарзе ладзяць адзін з найбольш вядомых ва ўсходняй Еўропе фальклорных фестываляў — Baltica. Асноўныя ўдзельнікі фэсту — прыбалтыйскія аўтэнтычныя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, але ў ... Падрабязней »