Вытокі

Знакі незалежнасці

Заўтра мы будзем святкаваць наша галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Кожная краіна, чый народ лічыць сябе вялікім, лічыць вялікім і гэтае сваё свята. Францыя — 14 ліпеня, калі звычайныя парыжане ўзялі Бастылію, непрыступную крэпасць, у якой кароль хаваў сваіх непрыяцеляў. Нямеччына — 3 кастрычніка, бо менавіта 3 кастрычніка 1990 года Федэратыўная Рэспубліка Германія прыняла з душой сваіх ... Падрабязней »

А ў нас вячоркі!

У Мілевіцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе распрацавана і другі дзясятак гадоў дзейнічае праграма “Спадчына”. Важным сродкам фарміравання гарманічна развітой асобы з’яўляюцца фальклорныя святы. Іх каштоўнасць заключаецца ў тым, што яны не толькі ствараюць удзельнікам святочны настрой, але і абуджаюць пачуццё прыгожага, уводзяць дзіця ў фантастычны свет абраднага дзеяння, сатканага з традыцыйных песень, вобразаў, сімвалаў. Удзел дзяцей у абрадавых святах ... Падрабязней »

Юныя захавальнікі народнай культуры

Каля 1,5 тысячы дзяцей з амаль 190 калектываў сабраў у Кобрыне VI адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. Арганізавалі мерапрыемства, якое праходзіла ў гарадскім парку імя А.В.Суворава, упраўленне адукацыі і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці і абкам БРСМ. Фестываль праводзіцца з 2004 года з мэтай захавання і папулярызацыі ... Падрабязней »

Вясковая табала

У Хаціслаўскім сельскім доме культуры Маларыцкага раёна дзейнічае ўзорны дзіцячы клуб аматараў фальклору “Вясковая табала”. Заснавальнікам, нязменным кіраўніком, рэжысёрам, пастаноўшчыкам, сцэнарыстам і ідэйным натхняльнікам калектыву з’яўляецца Г.І.Хомік. — Cлова “табала” пачула ўпершыню ў вёсцы Мельнікі, — тлумачыць назву клуба Галіна Іванаўна. — Гэтае слова цяпер выкарыстоўваюць і жыхары Хаціслава. Табала ў нашым населеным пункце — гэта гурт дзяцей. Дыялектнае слова ... Падрабязней »

Фальклор сёння ў модзе

Фальклор, калі паглядзець азначэнне, — гэта народная творчасць, мастацкая калектыўная дзейнасць народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, ідэалы і погляды. Па сутнасці, гэта душа народа. І ў творчасці дзіцячага фальклорнага калектыву “Крынічка”, які дзейнічае пры Хаціслаўскім сельскім доме культуры, яна выдатна знаходзіць сваё адлюстраванне. Гэты творчы калектыў ведаюць не толькі ў родным Маларыцкім раёне. Па выніках фестываляў абрадавага фальклору “Спадчына зямлі ... Падрабязней »

Тры пакаленні ў адным фальклорным калектыве

Пра свой фальклорны калектыў мастацкі кіраўнік Дарапеевіцкага сельскага Дома культуры Анатоль Дзямянка можа расказаць шмат цікавага, бо стаяў ля самых яго вытокаў. І хто сёння ў раёне, ды і за яго межамі, не чуў пра народныя таленты з глыбінкі Маларытчыны! У Дарапеевіцкі СДК Анатоль Ігнатавіч прыйшоў працаваць у 1961 годзе. Тады, праўда, гэта быў яшчэ сельскі клуб, і хлопца з ... Падрабязней »

Жывуць Балоты!

Вёска Балоты Кобрынскага раёна ўрачыста, гожа і каларытна адзначыла прыгожую юбілейную дату — 500-годдзе свайго існавання. На свяце, зладжаным жыхарамі вёскі, было шумна, цікава і весела. Балоты вядомыя сваімі рамёствамі і песнямі. Нездарма кажуць, што вёска моцная самабытнасцю і традыцыямі. Разуменне гэтага ёсць у жыхароў не толькі старэйшага пакалення, але і ў моладзі. І ткаць тут умеюць, і вышываць, і ... Падрабязней »