Фестывалі

“Перастукі”: лыжкі — гукі!

Мы дастаткова часта пішам пра творчыя калектывы нашых устаноў адукацыі — агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, дадатковай. І найчасцей у нашым полі зроку аказваюцца калектывы са званнямі: народныя, заслужаныя, узорныя… Гэта, відаць, усё-такі недзе ў самой прыродзе журналіста — купляцца на пасады, званні, рэгаліі — словам, тыя рэчы, якія быццам бы, а, можа быць, не быццам, а рэальна надаюць некаму ... Падрабязней »

Майстар–клас па народным танцы

У сучасным свеце ў дзяцей губляецца цікавасць да сапраўды народнага танца, большасць моладзі захапляецца моднымі харэаграфічнымі і далёка не заўсёды нацыянальнымі па сваёй сутнасці кірункамі, таму далучэнне дзяцей да менавіта народнага танца з’яўляецца сёння актуальнай задачай. Як дасягнуць належнага ўзроўню выканання народных танцаў? На гэтае пытанне нядаўна і мусілі адказаць на майстар-класе “Авалоданне методыкай і выканальніцкім майстэрствам народнага танца. Манера ... Падрабязней »

Гарэзлівая ўсмешка фестывалю

Выхаванне дзяцей мае на ўвазе партнёрства бацькоў і школы. Як прыцягнуць бацькоў у школу? Як стварыць умовы, каб ім захацелася супрацоўнічаць з педагогамі? Сумесная дзейнасць педагогаў, бацькоў і дзяцей можа быць паспяховай, калі ўсе станоўча настроены на сумесную працу. Характар такога ўзаемадзеяння павінен быць дыферэнцыраваным. Не варта навязваць усім аднолькавыя формы ўзаемадзеяння, трэба арыентавацца на патрэбы, запыты бацькоў, асаблівасці сямейнага ... Падрабязней »

Спяваюць балтыйскія хвалі…

На Міжнародным фальклорным фестывалі Baltica-2015 у Латвіі этнічную музыку нашай радзімы прадстаўляў фальклорны ансамбль “ТАЛАКА” (кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў). Амаль 30 гадоў (з 1987 года) краіны Балтыі штогод па чарзе ладзяць адзін з найбольш вядомых ва ўсходняй Еўропе фальклорных фестываляў — Baltica. Асноўныя ўдзельнікі фэсту — прыбалтыйскія аўтэнтычныя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, але ў ... Падрабязней »

Усе дарогі сёння вядуць у Віцебск

Пяць прычын наведаць XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Прычына першая. Канцэрты зорак “Славянскі базар у Віцебску” — гэта заўсёды яскравае суквецце зорак эстрады, найперш расійскіх, якія з году ў год з радасцю прыязджаюць на наш фестываль і дораць свае песні публіцы. Многія з іх за гады правядзення форуму сталі сапраўднымі сябрамі “Славянскага базару”. Сёлета віцябляне і госці горада ... Падрабязней »

Замкі і людзі

Замкі і людзі… Што даражэй, што важней для народа, для яго гісторыі? Замкі, якія жывуць стагоддзямі? Або людзі, бег гадоў якіх рэдка перавышае лічбу сто? Замкі, у целе якіх камяні? Або людзі, у целе якіх кроплі? Кроплі вады, кроплі крыві, кроплі гора і радасці… Але ж кропля ўсё-такі точыць камень. …Гэтымі днямі ў Мірскім замку праходзіць летні музычны фестываль, які ... Падрабязней »

Вуліца Кастрычніцкая афарбавалася і… заплакала чорнымі слязамі

Гэтымі днямі ў Мінску ўпершыню праходзіць грандыёзны беларуска-бразільскі street art фестываль VULICA BRASIL. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Пасольства Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь, а афіцыйна падтрымалі фэст з беларускага боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Цэнтр сучасных мастацтваў і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Для непасвечаных патлумачым са слоў мастацтвазнаўцы загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Камілы Янушкевіч: “Горад ... Падрабязней »

Фэшн-ф’южн!

3-4 чэрвеня 2014 года адбыўся фінал XXIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды”. Як і мінулыя два гады, калі гэтым форумам сталі апекавацца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, заключныя мерапрыемствы прайшлі пад знакам вучобы і шоу, творчага намагання і заслужанага свята. І калі першы фінальны дзень 3 чэрвеня быў прысвечаны больш руцінным ... Падрабязней »

Для такога слухача — спяваць, спяваць і спяваць!

Доўгачаканыя сустрэчы, прыемныя адкрыцці, знакамітасці з 10 краін свету! Геаграфія фестывалю, як заўжды, уразіла: Беларусь, Украіна, Расія, Казахстан, Італія, Польшча, Літва, Вялікабрытанія, ЗША і нават Чылі. Як адзначыла вядучая фестывалю музыказнавец з Мінска Іна Зубрыч, той, хто хаця б аднойчы выступіў тут, адразу становіцца любімым і атрымлівае статус ганаровага ўдзельніка. Заўсёды застаецца загадкай, як той ці іншы выканаўца прачытае ўжо ... Падрабязней »

Прысвячаецца “Тахелесу”

У сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць Міжнародны фестываль “ДАХ-КРАХ-ХХ” з красамоўнай падназвай “Напрыканцы канца…”. Гэты праект нарадзіўся ў 2001 годзе ў нетрах знакамітага берлінскага арт-цэнтра “Тахелес”, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выстаў беларускага мастацтва за межамі нашай краіны. З той пары “ДАХ” стаў своеасаблівым культурным мостам паміж дзвюма краінамі, які аб’яднаў мастакоў не толькі з ... Падрабязней »