Мельпамена

Многа шуму з нічога, альбо Фантазія на тэму Шэкспіра

Арыгінальныя пастаноўкі беларускіх харэографаў на айчынных акадэмічных сцэнах, на жаль, сталі апошнім часам вельмі рэдкімі. Яшчэ большым рарытэтам з’яўляюцца выпадкі паспяховых пастановак. Прычым паспяховых не таму, што гэта абвясцілі самі тэатры альбо рэкламныя па сваёй сутнасці матэрыялы ў СМІ, а сапраўды здольных вытрымаць калі не канкурэнцыю з работамі замежных пастаноўшчыкаў, то хаця б крытыку і выпрабаванне на наяўнасць густу і ... Падрабязней »

Вечная гісторыя Макбета

Калі ў адным творы спалучаюцца таленты двух геніяў, ён амаль асуджаны на поспех і адмысловае месца ў мастацтве. Да шэрага такіх шчаслівых спалучэнняў адносіцца опера Джузэпэ Вердзі “Макбет” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра, якая сёлетняй вясной папоўніла рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Звярнуўся да ўвасаблення адной з улюбёных опер кампазітара галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. ... Падрабязней »

Опера для дзяцей і іх бацькоў як прыкмета часу, або Вандроўка ў Афрыку

Імкліва абнаўляючы і пашыраючы рэпертуар пасля рэканструкцыі, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета не забывае пра дзіцячую аўдыторыю. І хоць новыя пастаноўкі для дзяцей па-ранейшаму з’яўляюцца тут рэдка, нельга казаць, што маленькія гледачы абдзелены ўвагай. Дарэчы, пік прэм’ерных спектакляў, прызначаных для дзяцей, прыйшоўся на першую палову 90-х гадоў. Штогод новая пастаноўка! Мюзікл “Пітэр Пэн” А.Будзько, балет “Тры парсючкі” С.Кібіравай, ... Падрабязней »

Сны Іскандэра Сакаева

Некалькі гадоў назад Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, які ў канцы 80-х — пачатку 90-х мінулага стагоддзя быў адным з самых цікавых калектываў рэспублікі, не мог пахваліцца занадта спагадлівым стаўленнем крытыкаў ды знаўцаў драматычнага мастацтва. Здаецца, як і многія іншыя калектывы, маладзёжны добрасумленна працаваў, ажыццяўляў прэм’еры, пяшчотна захоўваў лепшыя пастаноўкі мінулых гадоў, аднак нейкага гучнага рэзанансу яго дзейнасць не атрымлівала. І ... Падрабязней »

За кім прыйшла старая дама?

Не будзе перабольшаннем сказаць, што Гродзенскі абласны тэатр лялек з’яўляецца адным з самых вядомых тэатраў Беларусі. Калектыў і пастаноўкі галоўнага рэжысёра Алега Жугжды добра ведаюць у нашай краіне і за яе межамі. Рэпертуар тэатра ўражвае сваёй разнастайнасцю: сёння ў ім налічваецца каля 40 назваў спектакляў для дзяцей розных узростаў і дарослых. Дарослую частку ўвогуле можна назваць прадметам асаблівага гонару калектыву. ... Падрабязней »

Новая сукенка для “Кармэн”

У чэрвені Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ўжо традыцыйна наладзіў два яркія мерапрыемствы — “Балетнае лета ў Вялікім” і “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За дастаткова насычанай праграмай балетна-оперных вечароў неяк забылася апошняя прэм’ера сезона — “Кармэн” Жоржа Бізэ, пастаўленая Галінай Галкоўскай сумесна з дырыжорам Андрэем Галанавым і мастачкай Аннай Контэк. Аднак ці толькі блізкасць маштабных, добра ... Падрабязней »

Прэм’еры на любы ўзрост

Сталічныя тэатры сустрэлі лета сапраўдным парадам прэм’ер. У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адшукалі “Таямнічага гіпапатама”, на абноўленую сцэну ТЮГа прыляцела “Сіняя птушка”, а Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага прапанаваў сваім гледачам пражыць “Вечнасць на дваіх”. Для многіх у чэрвені пачынаецца час адпачынкаў і канікул, аднак паход у тэатр можна лёгка ўпісаць у свой летні расклад, тым больш што ёсць ... Падрабязней »

Пра вайну без пафасу

“Дзед” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі І хто сказаў, што спектакль, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, абавязкова павінен быць трагедыяй альбо драмай? Вось паставіў жа ў 1971 годзе Валерый Раеўскі ў Купалаўскім “Трыбунал” А.Макаёнка, гэты “народны лубок”, у якім было з чаго пасмяяцца! А яшчэ ў старэйшым драматычным тэатры краіны рэжысёр збіраўся ўвасобіць трагікамедыю Вячаслава Паніна “Дзед”. Аднак зоркі ў той ... Падрабязней »

У пошуках адказаў

Калі ў апошні дзень зімы ў Вялікім тэатры оперы і балета наладзілі святочны вечар, падставай для гэтага быў не надыход вясны, як можна было б падумаць. Госці і гледачы ў Вялікай зале тэатра сабраліся з нагоды святкавання юбілею кампазітара Сяргея Картэса. Юбіляр, дарэчы, у 90-я — пачатку нулявых гадоў быў дырэктарам і мастацкім кіраўніком беларускай оперы, якая пэўны час існавала ... Падрабязней »

На сцэну — праз глядзельную залу

У пачатку новага года можна азірнуцца на год мінулы, каб ацаніць яго здабыткі, падумаць над пралікамі і памылкамі, увогуле, падсумаваць усё добрае і не вельмі, той багаж, з якім уступаеш у будучыню. Што тычыцца тэатра, тут вынікі прынята падводзіць пасля завяршэння сезона, аднак часам можна парушыць правіла, асабліва калі на гэта ёсць падставы. Галоўны музычны тэатр краіны, Нацыянальны акадэмічны Вялікі ... Падрабязней »