Tag Archives: выстава

Жыццё выдатнае!

Ты панура ідзеш па шумным сталічным праспекце — заклапочаны, абцяжараны сваімі невясёлымі думамі, стомлены жыццём, разлюблены, расчараваны, абылганы… Калі гэта так, то ў такім выпадку табе, мой самотны дружа-чытач, якраз сюды — па плошчу Якуба Коласа, дзе напрыканцы мая ўжо пяты раз разгарнуўся вулічны выставачны праект “Мастак і горад”. Творы выдатнага беларускага мастака Валянціна Губарава развеяць твае сумныя думкі, вернуць ... Падрабязней »

Узыходжанне да простасці

Сярод штодзённай мітусні і рэзкіх гукаў вялікага горада так хочацца пачуць паўзу… Даць магчымасць душы адгукнуцца на тое, што адбываецца вакол. Жывапісныя творы Юліі Мацура на яе выставе ў галерэі “Беларт” і ёсць тая самая паўза. “Застылая цішыня”… Назва выставы дае дакладнае ўяўленне пра яе сённяшні творчы стан. Юлія Мацура нарадзілася ў Мінску, скончыла аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. ... Падрабязней »

Скульптуры ідуць у горад, або Ад ідэі да вобраза

Нататкі з новай выставы ў мастацкай галерэі імя І.В.Ахрэмчыка Цяпер прыйшоў час візуальнага мастацтва. Не толькі таму, што новае пакаленне з маленства прызвычаілася да экрана тэлевізара і манітора камп’ютара. Жывапіс, графіку, скульптуру, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва лягчэй інтэрпрэтаваць і ацэньваць — яны вельмі адкрытыя, заўсёды ўступаюць у дыялог з гледачом. Адзін мой знаёмы аднойчы сказаў, што не зусім разбіраецца ў мастацтве, ... Падрабязней »

Вера, надзея, пяшчота

У трапяткую атмасферу хрысціянскай любові і эстэтычнага магнетызму трапіць кожны, хто наведае выставу “Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Усе экспанаты выставы аб’яднаны адзінай тэмай і прадстаўляюць самы прыцягальны для мастакоў усіх часоў і школ вобраз — Мадонну з немаўлём. Як адзначаюць куратары выставы, экспазіцыя прапаноўвае ўнікальную для гледача магчымасць пазнаёміцца з шэрагам іконаграфічных схем ... Падрабязней »

“СЕМ+2”: разам адно з адным і з вытокамі

3 лютага ў Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава мастацкага тэкстылю і керамікі “СЕМ+2” Вымагае тлумачэння ўжо сама назва экспазіцыі “СЕМ+2”, дзе прадстаўлены работы, створаныя прафесійнымі мастакамі на аснове традыцыйнай культуры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — найперш тэкстылю і керамікі. “СЕМ+” — так называлася творчая суполка сяброў Беларускага саюза мастакоў — майстроў розных тэкстыльных тэхнік, якая ўтварылася менш чым год назад. Тады гэтая ... Падрабязней »

Дакладна разгледзець свет і выказацца

У беларускай сталіцы праходзіць “Месяц фатаграфіі ў Мінску”. Ідэя гэтай маштабнай культурнай акцыі нарадзілася ў галовах яе арганізатараў (айчынных фатографаў і проста нераўнадушных да фотамастацтва людзей) год назад — спачатку як адмысловая рэфлексія вакол дэманстраванай у Мінску выставы World Press Photo, а пасля як цвёрды намер арганізаваць у нашай краіне сур’ёзнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае фатаграфіі ва ўсіх яе шматлікіх аспектах. ... Падрабязней »

Алоўку не баліць…

Цудоўны падарунак айчынным аматарам мастацтва і цікаўным да гісторыі людзям напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў Дом-музей І з’езда РСДРП. 1 ліпеня тут адкрылася выстава твораў расійскага воіна і мастака Віктара Аляксандравіча Цітова (1922—2003) — чалавека і творцы, бясспрэчна, унікальнага. А беларусы мусяць быць неабыякавымі да памяці пра яго з той прычыны, што 70 гадоў назад ён змагаўся ... Падрабязней »