Tag Archives: Дзень беларускага пісьменства

Тры цэнтры творчай энергіі

Цэнтр першы: “Крынічка” б’е і сілкуе… Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з’яўляецца мнагапрофільнай структурай у сістэме дадатковай адукацыі Рагачоўшчыны. Спектр кірункаў аб’яднанняў па інтарэсах РРЦТДіМ вельмі разнастайны. Гэта музычная творчасць (струнныя інструменты, народныя інструменты, вакальны ансамбль, сольныя спевы, фальклорны ансамбль), харэаграфічная творчасць (спартыўны танец, сучасная харэаграфія), тэатральная творчасць (тэатр лялек, літаратурная творчасць), выяўленчае мастацтва (малюнак, жывапіс), дэкаратыўна-прыкладная творчасць (арыгамі, ... Падрабязней »

Дарогі і ўрокі Андрэя Макаёнка

Аграгарадок Журавічы, які знаходзіцца прыблізна за 40 кіламетраў ад Рагачова, сустракаў мяне лагодным жнівеньскім сонцам, вясковай сцішнасцю і… добразычлівай усмешкай-прывітаннем дырэктара Журавіцкай сярэдняй школы імя А.Я.Макаёнка Людмілы Міхайлаўны Баруценка. Першыя хвіліны знаёмства — і я, што называецца, у тэме. Журавіцкая сярэдняя школа, якая носіць імя народнага пісьменніка і ў якой ёсць літаратурны музей Андрэя Макаёнка, знаходзіцца на вуліцы Андрэя Макаёнка; ... Падрабязней »

“Усе мы, рагачоўцы, крыху Гервасіі Вылівахі…”

Безумоўна, святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня беларускага пісьменства не абыдуцца без актыўнага ўдзелу ў іх педагогаў і навучэнцаў Рагачоўшчыны, а адказнасць за гэта ўскладзена на плечы адукацыйнай вертыкалі ад Мінска да Гомеля і да самога Рагачова.  Так, у Міністэрстве адукацыі былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па святкаванні дня Беларускага пісьменства ва ўстановах адукацыі, а намаганнямі ўпраўлення адукацыі Гомельскага выканкама, аддзела адукацыі, ... Падрабязней »

На крылах творчасці – у палац!

Апошнім прыпынкам у маім кароткім падарожжы па адукацыйным Шчучыне быў Шчучынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, і ў гэтым, здаецца, была свая адмысловая логіка, свой сэнс. Пабываўшы да гэтага ў гімназіі і яслях-садзе — гэта значыць ва ўстановах агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, для поўнага задавальнення ад камандзіроўкі я мусіў мець яшчэ і нешта ў дадатак. І акурат гэтым дадаткам ... Падрабязней »

Дзіця робіць кнігу…

Дзіця робіць кнігу… Яно не ўмее яшчэ нават толкам чытаць — ну а хіба будзеш патрабаваць гэтага ад 3—4-гадовага дзіцяці? Але ўжо робіць кнігу! Сваю! Першую! Ведаючы, што яна выйдзе ў адмысловай “Дзіцячай друкарні” і што на свяце Дня беларускага пісьменства гэтую кнігу ўбачаць, нават патрымаюць у руках сур’ёзныя дарослыя дзядзі і цёці, будуць гартаць яе і ўсміхацца, захапляцца, здзіўляцца… ... Падрабязней »

Пад апякунствам Юндзіла і Цёткі

Усё сур’ёзна ў Шчучыне, вельмі сур’ёзна! І ў вучэбным, і ў навукова-даследчым, і ў музейным плане… Я гэта асабліва выразна адчуў, калі пабываў у Шчучынскай гімназіі і пазнаёміўся там з дзвюма вельмі цікавымі жанчынамі: настаўніцай гісторыі, фактычна легендарным мясцовым краязнаўцам, ініцыятаркай мноства гісторыка-краязнаўчых праектаў, у тым ліку па вызначэнні сямі цудаў Шчучыншчыны, Аленай Яўгенаўнай Лісоўскай і настаўніцай беларускай мовы і ... Падрабязней »

Ім ёсць кім і чым ганарыцца

Падчас сваёй камандзіроўкі ў Шчучын яшчэ па дарозе з аўтавакзала ў райвыканкам я паспеў неаднойчы па-сапраўднаму здзівіцца. Ішоў сабе па вуліцы Савецкай, з цікаўнасцю аглядаючы незнаёмы горад, і раптам нейкая неадольная сіла прымусіла мяне зірнуць строга направа, а там на мяне пазіраў… гіганцкі Францыск Скарына са сцяны аднаго з будынкаў. Няцяжка было адразу зразумець, што гэта школа (як высветлілася, 2-я ... Падрабязней »

На свяце ў Шчучыне будзе ўпершыню ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія

Напярэдадні свята Дня беларускага пісьменства міністр інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч па традыцыі сабрала журналістаў на прэс-канферэнцыю, каб анансаваць праграму святочных мерапрыемстваў, расставіць у ёй пэўныя акцэнты і адказаць на пытанні медыйшчыкаў. А пачала яна з таго, што літаральна толькі-толькі вярнулася са Шчучына (прэс-канферэнцыя праходзіла ў панядзелак, 31 жніўня), дзе ўрачыста адкрывала новы аб’ект — кніжную краму “Несцерка”. І ёй было ... Падрабязней »

Крыж Рагнеды і неба Ізяслава

Напэўна, усім вядома, што ёсць у Заслаўя свая самабытная першагісторыя, якая адразу пракручваецца ў памяці пры адной толькі згадцы назвы гэтага горада, тая, якую школьнікі чуюць ад настаўніка ўжо ў 4 класе і якую, некалі пачуўшы, бадай што, ужо нельга забыць. Гэтая заслаўская першагісторыя — як пароль пры ўваходзе ў горад, як якісьці ментальны код, набраўшы які, можна з Заслаўем ... Падрабязней »