Tag Archives: мастак

Уладзімір Акулаў: набыццё легенды

Фактычна ўвесь другі паверх Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск, вуліца Някрасава, 3) сёння аддадзены пад творы легендарнага мастака так званай другой хвалі беларускага авангарда Уладзіміра Акулава. Куратарам выставы “Набыццё легенды” выступіў вядомы калекцыянер Яўген Ксяневіч. Уладзімір АКУЛАЎ нарадзіўся ў Баранавічах у 1954 годзе. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў ва Уладзіміра Садзіна ... Падрабязней »

Мастачка Марына ЭЛЬЯШЭВІЧ: “Калі ты ўзяў пэндзлік, гэта ўжо добра!”

Гэта няпраўда, што сучаснае беларускае мастацтва спрэс глядзіць на Захад. Так, ёсць — і нямала — у нас мастакоў, якія шукаюць шчасце там. Імкнуцца культываваць у сваёй творчасці многія народжаныя менавіта ў Еўропе мастацкія стылі. І нават вельмі добра прадаюцца там, у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі… Але ёсць і тыя, якія глядзяць на Усход. Іх пакуль зусім нямнога. Але ўсё-такі ... Падрабязней »

Пісьменнікі, жанчыны і… крумкачы

Штрыхі да партрэта мастака Міхася Будавея Калі я рыхтавалася да інтэрв’ю з таленавітым мастаком Міхасём Будавеем, мяне здзівіла, як мала я змагла знайсці яго работ у інтэрнэце. І толькі пазней, падчас нашай размовы у майстэрні, уразіла сціпласць і нязмушанасць у стасунках аднаго з найлепшых партрэтыстаў Беларусі. — У якім узросце вы пачалі маляваць? — Не памятаю сябе, каб я не ... Падрабязней »

Тое, што застанецца…

Багата ілюстраваныя кнігі “Белорусское кино в лицах” і “Белорусское кино в лицах. Персоналии”, у выходных даных якіх пазначаны нашы з мастачкай Ірынай Мацкевіч прозвішчы, насамрэч, унікальныя выданні. Ім наканавана застацца помнікам самаахвярнай працы каманды аўтараў-укладальнікаў на чале з Вольгай Нячай і ўсіх, хто мае дачыненне да з’яўлення гэтага гімна нашаму кіно. Аналагаў выданням не было ў гісторыі даследавання айчыннага кіно. ... Падрабязней »

Ён з зямлі падымае яблык…

— Ну, добра, добра… Ну, харошы ты, вельмі харошы… Я ж табе казаў ужо, што ты харошы… Табе падабаецца, калі чухаць цябе за вухам, так? А што я зрабіў, табе падабаецца? Падабаецца, падабаецца! Добра, добра, ты харошы, харошы… Толькі не віляй тут сваім лісіным хвастом! Бачыш, фарба яшчэ не засохла… Ты ж не хочаш, каб сярод экспанатаў была твая поўсць? ... Падрабязней »

Алоўку не баліць…

Цудоўны падарунак айчынным аматарам мастацтва і цікаўным да гісторыі людзям напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў Дом-музей І з’езда РСДРП. 1 ліпеня тут адкрылася выстава твораў расійскага воіна і мастака Віктара Аляксандравіча Цітова (1922—2003) — чалавека і творцы, бясспрэчна, унікальнага. А беларусы мусяць быць неабыякавымі да памяці пра яго з той прычыны, што 70 гадоў назад ён змагаўся ... Падрабязней »

Зялёная сцяна, зялёная зямля… і зайцы

У сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася персанальная выстава Віктара ПЯТРОВА “Зялёная сцяна старога дома 2”. Мастака Віктара Пятрова можна назваць адной з самых загадкавых фігур беларускага мастацтва канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў. Мастацтвазнаўцы тлумачаць феномен загадкавасці Пятрова тым, што ён нібыта фізічна жыве ў нашым часе, а духоўна — ва ўласнай сістэме каардынат, у адмысловай добраахвотнай творчай эміграцыі, ... Падрабязней »

Аляксандр ЛЕНКІН: “Вучыць глядзець мультфільмы трэба не дзяцей, а дарослых…”

Наш сённяшні суботні госць — вядомы кінарэжысёр-мультыплікатар, сцэнарыст, акцёр, мастак Аляксандр Ленкін. Як рэжысёр і сцэнарыст ён стварыў такія папулярныя стужкі, як “Зімоўе звяроў”, “Прыгоды рэактыўнага парасяці”, “Церам-церамок” і многія іншыя. Але на сустрэчу з Аляксандрам Адольфавічам я ішоў, каб пагаварыць не толькі як з адметным творцам, але — і, можа быць, нават у большай ступені — як з мастацкім ... Падрабязней »