Архів тега: выстава

Шчасце ўзаемін і творчасці

Выдатная прафесія — настаўнік. Чалавек, які адкрывае творчыя здольнасці дзяцей і накіроўвае іх на шлях удасканалення. З ранняга дзяцінства дзіця, не здагадваючыся, што яшчэ не пісьменнае, можа ствараць, свабодна займаючыся мастацкай дзейнасцю. Задача настаўніка выяўленчага мастацтва — дапамагчы юнай асобе ў індывідуальным развіцці, у авалоданні прадметам мастацтва, аднаго з найважнейшых прадметаў, які фарміруе эмацыянальна-каштоўнаснае стаўленне да жыцця. На занятках выяўленчага ... Падрабязней »

Сэлфі… Адно на ўсіх

5 чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася выстава “Пакаленне сэлфі” народнай арт-студыі Wostrau, прысвечаная 25-гадоваму юбілею калектыву. Выстава “Пакаленне сэлфі” з’яўляецца працягам маштабнага юбілейнага праекта арт-студыі Wostrau, які стартаваў у 2014 годзе ў сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва экспазіцыяй пад назвай “Штучны адбор” і з самага пачатку ставіў сваёй мэтай прэзентацыю творчай дзейнасці студыі з сярэдзіны ... Падрабязней »

Буквар… Твой твар

У нашай роднай беларускай мове слова “буквар” невыпадкова рыфмуецца са словам “твар”. Ужо навучыўшыся гаварыць, у самым юным узросце мы хочам навучыцца чытаць і пісаць. Родная мама разгортвае перад намі нашу першую ў жыцці кніжку — буквар. І мы бачым там родныя літары, з якімі будзем заставацца на гэтай зямлі на ўсё астатняе жыццё: “А”, “Б”, “В”… Так, яшчэ калі ... Падрабязней »

Любіць зямлю, любіць людзей…

Яго мастацкі почырк не зблытаеш ні з чыім. Здавалася б, што можна яшчэ прыдумаць у такім традыцыйным жанры, як пейзаж? Пасля Шышкіна, Айвазоўскага, Макоўскага, Саўрасава, Цвіркі… Але ён прыдумаў! Усё, што б ён ні намаляваў: дрэвы, рэкі, хаціны, асобныя людзі, як правіла, местачкоўцы ці вяскоўцы, — маюць пазнаку вечнасці. І ў гэтай вечнасці яго не зблытаеш ні з кім і ... Падрабязней »

Мастак Слава НАВАСЛАЎСКІ: “Гэта ўласны выбар кожнага з нас — быць на баку смерці ці на баку жыцця…”

Знаёмцеся: мастак Слава Наваслаўскі. З прэс-рэліза яго выставы “Жыццё цудоўнае”, якая ў сакавіку прайшла ў Музеі гісторыі беларускага кіно: “Слава Наваслаўскі — малады мастак з правінцыі з арыгінальным поглядам на свет. Нарадзіўся ў Беларусі ў 1974 годзе. Удзельнік рэспубліканскіх выстаў і міжнародных праектаў. У 2016 годзе стаў дыпламантам “Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам” у Мінску. Па словах Аляксандра Бароўскага, загадчыка аддзела ... Падрабязней »

Рабочы стан як адчуванне часу…

У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава “Адлюстраванне часу. Алесь Квяткоўскі і вучні-архітэктары БНТУ”, прымеркаваная да Дня настаўніка і дня нараджэння выдатнага мастака-педагога легендарнага кіраўніка студыі пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску Сяргея Пятровіча Каткова. Гэтыя два дні сёлета супалі 1 кастрычніка. Вядомы мастак, сябар Саюза мастакоў Беларусі, выкладчык БНТУ Алесь Квяткоўскі, як і многія з кагорты сённяшніх ... Падрабязней »

І Шагал у “Вулей” хадзіў!

Гэтымі днямі ў сталічным Палацы мастацтва працуе выстава мастацкіх работ выхаванцаў арт-цэнтра “Вулей” (Смілавічы). Заходзіш у палац — і адразу, яшчэ ў фае на першым паверсе, акунаешся ў яркі і разнастайны свет дзіцячай творчасці. Тут табе і кветкі, і вясёлыя коні… Але тут жа і царква Георгія Перамаганосца ў Смілавічах, і руіны замка… Ну сапраўды вельмі разнастайны гэты свет, якім ... Падрабязней »

А хто там ідзе? Год Купалы…

Цяжка гаварыць пра пэўныя вынікі купалаўскага года, калі доўжыцца яму яшчэ цэлых паўгода, але пра сёе-тое ўжо можна сказаць і сёння. Было шмат адметных выставачных праектаў, у тым ліку міжнародных. Так, у Парыжы, у будынку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, у рамках праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” адкрылася выстава “Завуся я толькі Янка Купала”, якая панарамна прадставіла жыццё ... Падрабязней »

Прызнанне ў любові дасканаламу чалавеку

У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўжо другі год запар праходзіць Міжнародная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”. Арганізатарамі праекта выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Нагадаем, што ў мінулым годзе ў цэнтры ўвагі студэнтаў — удзельнікаў праекта “Грані творчасці” была постаць Максіма Багдановіча. Сёлета, з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, ... Падрабязней »

Дзеці бачаць мір… і помняць пра вайну

Зусім нядаўна, 1 мая, мы адзначалі мірнае Свята вясны і працы, а праз некалькі дзён, 9 мая, будзем святкаваць Дзень Перамогі — свята таксама мірнае, але са слязамі на вачах, з памяццю пра мінулую свяшчэнную вайну… Мы як бы апынаемся гэтымі майскімі днямі паміж вайной і мірам, праклінаем вайну і дзякуем за мір. І ў гэтым сэнсе вельмі сімвалічна, што ... Падрабязней »