Архів тега: літаратура

Кожны Коласа пачуў

У шосты школьны дзень у сярэдняй школе № 3 Ашмян прайшло літаратурна-музычнае мерапрыемства “Каб кожны Коласа пачуў…”, прымеркаванае да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка. Мэтай правядзення гэтага літаратурнага свята была папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне ведаў вучняў і іх бацькоў аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, прывіццё пачуцця гонару за знакамітых людзей Беларусі. Даніну памяці і пашаны да ... Падрабязней »

На паэтычных арэлях

Анатоль Зэкаў паспяхова зарэкамендаваў сябе ў многіх літаратурных жанрах, але ў апошнія гады ўсё больш схіляецца да дзіцячай літаратуры. Сведчанне гэтага — кнігі “Як Гаўка ў космас збіраўся”, “Вожык вёз сараканожак”, “Безбілетны Зай”, “Азбуку мядзведзь вучыў”, “Лічба з літарай сябруюць”. Не выключэннем стала і нядаўняя кніга “Птушыныя арэлі”, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”. У ёй — вершы, небыліцы, ... Падрабязней »

Дзіця робіць кнігу…

Дзіця робіць кнігу… Яно не ўмее яшчэ нават толкам чытаць — ну а хіба будзеш патрабаваць гэтага ад 3—4-гадовага дзіцяці? Але ўжо робіць кнігу! Сваю! Першую! Ведаючы, што яна выйдзе ў адмысловай “Дзіцячай друкарні” і што на свяце Дня беларускага пісьменства гэтую кнігу ўбачаць, нават патрымаюць у руках сур’ёзныя дарослыя дзядзі і цёці, будуць гартаць яе і ўсміхацца, захапляцца, здзіўляцца… ... Падрабязней »

Пабольш бы такіх аматараў!

Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі ў многім фарміруюцца дзякуючы менавіта яркім асобам, якія праяўляюць цікавасць да літаратуры кітайцаў альбо беларусаў. Калі аглядвацца на мінулае стагоддзе і ўжо ладны пачатак дваццацць першага, то на агульную карціну прадстаўлення кітайскай літаратуры ў Беларусі паўплывалі такія пісьменнікі, як Максім Танк, Рыгор Барадулін, Мікола Мятліцкі, Вольга Гапеева, Андрэй Хадановіч… Безумоўна, спрыяюць развіццю цікавасці прэзентацыі, кніжныя імпрэзы, публікацыі ... Падрабязней »

Мішэль Луё яднае Францыю і Беларусь

“Кніжны салон” у Мінску па традыцыі працягвае знаёмства з культурамі і літаратурамі іншых краін. Нядаўна тут адкрывалі Чэхію праз творчасць жывапісца Аксаны Аракчэевай. З апошніх сустрэч — размова беларускіх пісьменнікаў і чытачоў з французскім літаратарам Мішэлем Луё. У творчым багажы французскага празаіка і паэта — кнігі “Румынія”, “Берлін, адна сцяна, адна фуга, адно дрэва”, “Латарынгія”, “Рука ў водарасцях”, “Каляды маленькага ... Падрабязней »

Крыж Рагнеды і неба Ізяслава

Напэўна, усім вядома, што ёсць у Заслаўя свая самабытная першагісторыя, якая адразу пракручваецца ў памяці пры адной толькі згадцы назвы гэтага горада, тая, якую школьнікі чуюць ад настаўніка ўжо ў 4 класе і якую, некалі пачуўшы, бадай што, ужо нельга забыць. Гэтая заслаўская першагісторыя — як пароль пры ўваходзе ў горад, як якісьці ментальны код, набраўшы які, можна з Заслаўем ... Падрабязней »

Быў кожны твор – як адкрыццё

Напэўна, не знойдзеш ніводнага школьніка ці настаўніка, хто б не ведаў, хто б не чытаў надзвычай займальных, багатых на выдумку і досціп, вершаў і казак выдатнага дзіцячага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Артура Вольскага. Яны ўвайшлі ў шматлікія чытанкі і падручнікі, даўно сталі каштоўным здабыткам роднай літаратуры. Дарэчы, 23 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага. ... Падрабязней »