Архіў катэгорыі : Суботні госць

Леанід ТАНІН: “Гэта шчасце — мець сваю справу ў сваёй краіне…”

З нашым сённяшнім госцем — адным з вядучых айчынных спецыялістаў у галіне біямедыцынскай оптыкі і заснавальнікам беларускай школы галаграфіі, старшынёй Савета дырэктараў і галоўным дарадцам закрытага акцыянернага таварыства “Галаграфічная індустрыя”, акадэмікам Міжнароднай інжынернай акадэміі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі Леанідам Таніным — мне давялося пазнаёміцца ў верасні на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі з нагоды ... Падрабязней »

Дзіцячы паэт Андрэй СМЯТАНІН: “Не шкадуйце часу на чытанне ўслых дзецям!”

З вядомым паэтам для дзяцей, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, старшынёй праўлення Міжнароднага творчага аб’яднання дзіцячых аўтараў Андрэем Смятаніным мне давялося пазнаёміцца ў мінулую нядзелю на адкрыцці рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай!” у сталічным Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя Максіма Горкага. Гэта, трэба сказаць, была дастаткова сюррэалістычная карцінка: церусіць імжа, мокне і неяк панура сядзіць, ... Падрабязней »

Павел ШЭПЕЛЕЎ: “Я проста не даю сваім студэнтам спяваць дрэнна…”

Пагутарыць з кіраўніком і дырыжорам студэнцкага хору Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Cantus Uventae Паўлам Шэпелевым мне захацелася адразу пасля выступлення гэтага калектыву на сёлетнім Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-вакацыі”. Надта ж тады ўразіла літаральна ўсё ў тым канцэрце хору: і прачулае ўзнёслае выкананне, і багатая разнастайная праграма (ад фальклору да негрыцянскіх спірычуэлсаў), і тая ... Падрабязней »

Дзмітрый БАГАСЛАЎСКІ: “Цябе слухаюць і чуюць сёння. Дык паспрабуй тым, хто чуе, сказаць яшчэ што-небудзь…”

У канцы сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, у Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў адбылася чарговая творчая сустрэча ў рамках брэндавага праекта гэтай навучальнай установы “Вернасць прафесіі”. На гэты раз героем мерапрыемства быў малады драматург, рэжысёр, акцёр Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, ён жа колішні выпускнік МДКМ Дзмітрый Багаслаўскі. Гадзіна сустрэчы, на якой па даўняй дружбе з каледжам прысутнічаў і аўтар гэтых радкоў, ... Падрабязней »

Эдуард ЗАРЫЦКІ: “Трэба слухаць музыку, блізкую твайму сэрцу. І лепш не слухаць ніякую, чым дрэнную…”

З вядомым кампазітарам народным артыстам Беларусі Эдуардам Зарыцкім мне давялося пазнаёміцца на ІІ Адкрытай канферэнцыі “Культура і этыкет”, якая нядаўна праходзіла ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі. Пасля грувасткіх дакладаў навукоўцаў і выкладчыкаў яго выступленне прагучала сапраўды, як песня, — сонечная, светлая, вясновая… За якіясьці 5—10 хвілін Эдуард Барысавіч неаднойчы прымусіў залу смяяцца і апладзіраваць. Пры гэтым ён гаварыў пераважна ... Падрабязней »

Пісьменнік Сяргей ВЕРАЦІЛА: “Я воўк-адзіночка…”

Збіраючыся на гутарку з пісьменнікам і паэтам Сяргеем Верацілам, я ведаў, на што, дакладней, да каго я іду. Майму з ім знаёмству ўжо недзе 20 гадоў (менавіта таму я дазваляю сабе звяртацца да яго, нашмат старэйшага за сябе, на “ты”), і дзеля ўступу магу сказаць толькі адно, бясспрэчнае і відавочнае, — гэта вельмі неардынарная, яркая асоба як у літаратуры, так ... Падрабязней »

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ: “Там, у родных паселішчах, у іх ваколіцах, — нашы душы і сэрцы…”

Прызнацца, зрабіць інтэрв’ю з вядомым пісьменнікам і журналістам, дырэктарам і галоўным рэдактарам Выдавецкага дома “Звязда”, лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і прэміі “Залаты Купідон” Алесем Карлюкевічам хацелася даўно. Штосьці падказвала, што гутарка з гэтым чалавекам абавязкова будзе цікавай і насычанай. І не штосьці, а вось гэтая ўнушальная яго творчая даробка ў краязнаўчым кірунку — кнігі “Вяртанне да… ... Падрабязней »

Фатограф, эсэіст, выкладчык Вольга БУБІЧ: “Фатаграфія не павінна падманваць…”

Днямі ў сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” адбылася прэзентацыя фотапраекта “20 жанчын”. Яго аўтар — фатограф, фотакрытык, эсэіст, выкладчык БДУ (на факультэце філасофіі і сацыяльных навук выкладае англійскую мову для будучых сацыёлагаў і псіхолагаў і студэнтаў аддзялення сацыяльнай камунікацыі, а на старшых курсах Інстытута журналістыкі па-англійску выкладае для студэнтаў-міжнароднікаў факультатыўны курс “Фатаграфія ў візуальным даследаванні”) Вольга Бубіч — стварыла сапраўды ўнікальную ... Падрабязней »

Мастачка Марына КАПІЛАВА: “Я проста хачу заняць тэрыторыю…”

Ёй падуладна літаральна ўсё — і скульптура (бронзавае ліццё), і кераміка, і ювелірныя вырабы з металу, і аўтарская лялька, і літаграфія, і калаж… І ў гэтым сэнсе яна, безумоўна, феномен. І нават цяжка паверыць, што жыве і стварае яна сёння тут, у Мінску, дзе ўся мастакоўская супольнасць даволі строга падзелена на чыстых жывапісцаў, чыстых скульптараў, чыстых графікаў і прадстаўнікоў іншых ... Падрабязней »

Аляксандр ЛЕНКІН: “Вучыць глядзець мультфільмы трэба не дзяцей, а дарослых…”

Наш сённяшні суботні госць — вядомы кінарэжысёр-мультыплікатар, сцэнарыст, акцёр, мастак Аляксандр Ленкін. Як рэжысёр і сцэнарыст ён стварыў такія папулярныя стужкі, як “Зімоўе звяроў”, “Прыгоды рэактыўнага парасяці”, “Церам-церамок” і многія іншыя. Але на сустрэчу з Аляксандрам Адольфавічам я ішоў, каб пагаварыць не толькі як з адметным творцам, але — і, можа быць, нават у большай ступені — як з мастацкім ... Падрабязней »