Архіў катэгорыі : Свет літаратуры

Ён так любіў сваё Надзвінне…

Літаратурная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Тараса Хадкевіча (1912—1975) Прымяркоўваецца да Года малой радзімы (Гучыць класічная беларуская музыка.) Першы вядучы. Добра, калі ёсць недзе куток,  які  чакае цябе, каб затуліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Куток, назву якога мы паўтараем у думках, як імя блізкага чалавека. І вабяць маляўнічыя ваколіцы:  палі з невысокімі  ўзгоркамі і нізінамі-балацінамі, ціхімі ручаінамі, зарослымі  алешнікам ... Падрабязней »

Без эквівалентаў

Айчынныя пісьменнікі, навукоўцы, выдаўцы не стамляюцца шукаць усё новыя і новыя спосабы зацікавіць нашых дзяцей роднай мовай, давесці ім думку пра тое, што яна не менш прыгожая, чым іншыя мовы, такая ж самакаштоўная і ўнікальная. У шэрагу гэтых намаганняў і заснаванне новай навукова-папулярнай серыі для вучняў пачатковай школы “Таямніцы беларускай мовы” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Насамрэч гэта вельмі ... Падрабязней »

Памяць як абярэг

Такія дыхтоўныя, такія духоўна насычаныя і багата аздобленыя кнігі выходзяць далёка не кожны дзень, таму невыпадкова, што з нагоды выхаду кнігі вядомага пісьменніка, перакладчыка, уладальніка медаля Францыска Скарыны Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” (Мінск, “Народная асвета”, 2018) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў нават арганізаваны круглы стол з удзелам айчынных літаратараў, навукоўцаў, прадстаўнікоў сістэм школьнай і ўніверсітэцкай адукацыі. ... Падрабязней »

Нацыянальная бібліятэка запрашае…

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае рэалізоўваць спецыялізаваны праект “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, разлічаны на педагогаў і навучэнцаў. Нагадаем, што ён уяўляе сабой цыкл інтэрактыўных вучэбна-пазнавальных экскурсій, прысвечаных класікам беларускай літаратуры і выбітным дзеячам культуры. Як правіла, такія мерапрыемствы не абыходзяцца без знаёмства навучэнцаў з галоўнай кніжнай скарбніцай краіны, з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка НББ, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. А ўжо ... Падрабязней »

Буквар… Твой твар

У нашай роднай беларускай мове слова “буквар” невыпадкова рыфмуецца са словам “твар”. Ужо навучыўшыся гаварыць, у самым юным узросце мы хочам навучыцца чытаць і пісаць. Родная мама разгортвае перад намі нашу першую ў жыцці кніжку — буквар. І мы бачым там родныя літары, з якімі будзем заставацца на гэтай зямлі на ўсё астатняе жыццё: “А”, “Б”, “В”… Так, яшчэ калі ... Падрабязней »

У абозе ніколі не быў

Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Паўлюка ПРАНУЗЫ (1918—2018) Згадваюцца радкі Паўлюка Пранузы, якія можна паставіць эпіграфам да ўсёй яго творчасці: “У паходах я стомы не знаў, у абозе не быў я ніколі…” Паэт сцісла, вобразна сказаў пра свой жыццёвы шлях, пра тое месца, якое ён займае сярод людзей свайго пакалення. Кажуць, біяграфія паэта — у яго вершах. Калі чытаеш ... Падрабязней »

На ніве пабрацімства

Кніга Святланы Ананьевай і Алеся Карлюкевіча “Беларусь у творчасці і лёсе”, выпушчаная Выдавецкім домам “Звязда”, невыпадкова мае падзагаловак “Літаратурны дыялог у прасторы і часе”. Як вядома, апошнім часам набылі новы віток літаратурныя ўзаемасувязі паміж колішнімі саюзнымі рэспублікамі. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што нацыянальныя літаратуры ўсё больш упэўнена і паслядоўна цягнуцца адна да адной, прагнуць не проста кантактаў, але і ... Падрабязней »

У адным парыве

Кнігі бываюць розныя, але гэтая — зборнік духоўнай паэзіі, мастацкай прозы і публіцыстыкі “За ўсё Творцу дзякуй!” (Мінск, выдавецтва “Смэлтак”, 2018) — стварае ўражанне сапраўды ўнікальнай нават у вялікім моры літаратуры на духоўную тэматыку, якая выдаецца ў наш час. Нават цяжка ўявіць, як удалося складальніку зборніка, рэдактару сталічнага выдавецтва “Смэлтак”, галоўнаму рэдактару альманахаў “Гоман літаратурны” і “Талент”, журналісту, паэтэсе Юліі ... Падрабязней »

Выявіць адценні кожнага слова

Новая кніга В.Д.Старычонка пра мнагазначнасць слова ў беларускай мове Кажуць, у наш час цікавасць да кнігі зменшылася, людзі мала чытаюць, а на змену кнігі прыйшлі электронныя камп’ютарныя сродкі, інтэрнэт-парталы і інш. З гэтым у пэўнай ступені можна пагадзіцца. У той жа час не страчваюць цікавасці тыя кнігі, якія напісаны на актуальныя тэмы, змяшчаюць карысную інфармацыю, прымушаюць думаць, заклі­каюць да дыялогу ... Падрабязней »

На адной хвалі з дзецьмі

Настаўнікі, выхавацелі, урачы і многія іншыя звязваюць сваю прафесію з дзецьмі. Усіх іх вылучаюць асаблівае стаўленне да дзяцей, асаблівы падыход, асаблівыя інтарэсы. Ці мелі вы зносіны з дзіцячымі пісьменнікамі? У іх быццам застаецца ў душы часцінка дзіцячага свету, дзіцячага ўспрымання, дзіцячай фантазіі, дзіцячага гумару, якія ўвасабляюцца ў цікавых і захапляльных творах для дзяцей. Яны заўсёды застаюцца маладымі і цікаўнымі. Такім ... Падрабязней »