Архіў катэгорыі : Свет літаратуры

Каб мой край не ведаў злой пакутнай ночы…

У серыі “Школьная бібліятэка” выдавецтва “Мастацкая літаратура” выйшла кніга “Недаспяваныя песні” (зборнік твораў паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны). Ёсць кнігі, якія немагчыма чытаць без болю і хвалявання. Гэта рознага кшталту кнігі, але тая, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, сёлета, у юбілейны для Вялікай Перамогі год, кранае асабліва: вось мы жывём, працуем, кахаем, вось ... Падрабязней »

Пра вялікую ласку да месца, дзе нарадзіліся…

Да вялікага свята ў айчыннай культуры — 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое мы будзем адзначаць у 2017 годзе, — застаецца яшчэ два гады, але рупліўцы з кнігавыдавецкай сферы ўжо рэалізавалі надзвычай адметную ініцыятыву насустрач юбілею. Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была прэзентавана кніга “Францыск Скарына на мовах народаў свету”, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі ... Падрабязней »

Пабольш бы такіх аматараў!

Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі ў многім фарміруюцца дзякуючы менавіта яркім асобам, якія праяўляюць цікавасць да літаратуры кітайцаў альбо беларусаў. Калі аглядвацца на мінулае стагоддзе і ўжо ладны пачатак дваццацць першага, то на агульную карціну прадстаўлення кітайскай літаратуры ў Беларусі паўплывалі такія пісьменнікі, як Максім Танк, Рыгор Барадулін, Мікола Мятліцкі, Вольга Гапеева, Андрэй Хадановіч… Безумоўна, спрыяюць развіццю цікавасці прэзентацыі, кніжныя імпрэзы, публікацыі ... Падрабязней »

Хто хаваецца ў лірычных джунглях?

На паліцах мінскіх кнігарань з’явілася новая кніга для дзяцей і дарослых, выдадзеная выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, — “Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету”. Пра энцыклапедыю, жывёл і не толькі мы паразмаўлялі з яе ўкладальніцай, беларускай паэтэсай, пісьменніцай Аксанай Спрынчан і даведаліся, што такое дзіцячая дыпламатыя, як выгадаваць энцыклапедыста і за што варта любіць беларускіх жабак. Перад намі грунтоўная энцыклапедыя з ілюстрацыямі, артыкуламі і ... Падрабязней »

Мішэль Луё яднае Францыю і Беларусь

“Кніжны салон” у Мінску па традыцыі працягвае знаёмства з культурамі і літаратурамі іншых краін. Нядаўна тут адкрывалі Чэхію праз творчасць жывапісца Аксаны Аракчэевай. З апошніх сустрэч — размова беларускіх пісьменнікаў і чытачоў з французскім літаратарам Мішэлем Луё. У творчым багажы французскага празаіка і паэта — кнігі “Румынія”, “Берлін, адна сцяна, адна фуга, адно дрэва”, “Латарынгія”, “Рука ў водарасцях”, “Каляды маленькага ... Падрабязней »

Быў кожны твор – як адкрыццё

Напэўна, не знойдзеш ніводнага школьніка ці настаўніка, хто б не ведаў, хто б не чытаў надзвычай займальных, багатых на выдумку і досціп, вершаў і казак выдатнага дзіцячага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Артура Вольскага. Яны ўвайшлі ў шматлікія чытанкі і падручнікі, даўно сталі каштоўным здабыткам роднай літаратуры. Дарэчы, 23 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага. ... Падрабязней »

“Жыву на зямлі недарма…”

Кажуць, пісьменнікам трэба нарадзіцца. Ды ўсё ж, напэўна, гэтага мала: цяжэй — стаць ім. Бо любы дар, любы талент, нават самы вялікі, не апраўдае надзей, не прынясе належнага плёну без настойлівай працы над сабою. Трэба штодзённа думаць, трэба — працаваць! Лянота — найпершы вораг творчага чалавека, і пісьменніка — у тым ліку. Не кажучы ўжо пра самаўпэўненасць ды абыякавасць. І ... Падрабязней »

Прад імі Случчына ляжала…

Рэгіянальнае краязнаўства складана ўявіць без увагі да гісторыі літаратуры. Лёсы пісьменнікаў-землякоў, паходжанне тых ці іншых твораў, пошук у пэўнай мясцовасці прататыпаў — веданне гэтых і многіх іншых адметнасцей узбагачае гісторыю айчыннага прыгожага пісьменства. У свой час часопіс “Роднае слова” даволі часта друкаваў нарысы, знаёмячыся з якімі можна было ажыццявіць літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі па многіх раёнах краіны. І ўсё ж цэласных кніг, ... Падрабязней »

Паміж знакам і лічбай

12 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Кніга і Асоба: перспектывы дыялогу ў прасторы сучасных інфармацыйных тэхналогій”. Арганізатарам форуму выступіла выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” пры падтрымцы НББ і “Настаўніцкай газеты”. Праблемнае поле дыскусіі склалі такія пытанні, як кніга ў прасторы гісторыка-культурнай рэтраспектывы; кніга як феномен культурных традыцый эпохі; кніга і сучаснасць (артэфакт духоўнай археалогіі або ... Падрабязней »