Архіў катэгорыі : Рознае

Аnimal-элiта Ганны Чапурной-Алейнік

Ствараць інтэр’ерныя лялькі на аснове пап’е-машэ Ганна Чапурная-Алейнік навучылася крыху больш за год назад. Самазастывальная гліна, бісер, тэкстыль і іншыя матэрыялы, зліваючыся ў яе руках, ператвараюцца ў цудоўных жывёл. Не ў звычайных аднарогаў, сланоў, кароў і насарогаў, а ў сапраўдных арыстакратаў — аnimal-эліту! Фантазія мастачкі здзівіла і захапіла нават прафесійнае журы І Міжнароднай выставы-конкурсу аўтарскіх лялек “Панна Doll’я”, якая на ... Падрабязней »

Hamlet. Made in Great Britain

Як вядома, ажыццявіць падарожжа ў гісторыю немагчыма, хоць такое жаданне, напэўна, на працягу ўсяго існавання чалавецтва не пакідае людзей. Навукоўцы і дзеячы мастацтва час ад часу звяртаюцца як да даследавання мінулага, так і да выкарыстання набыткаў “сівой даўніны” ў якасці крыніц натхнення дня сённяшняга. Словы “рэканструкцыя” і “рэстаўрацыя” стала ўкараніліся ў нашым паўсядзённым слоўніку, а ўзровень сучасных тэхналогій дазваляе з ... Падрабязней »

Дзіцячы паэт Андрэй СМЯТАНІН: “Не шкадуйце часу на чытанне ўслых дзецям!”

З вядомым паэтам для дзяцей, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, старшынёй праўлення Міжнароднага творчага аб’яднання дзіцячых аўтараў Андрэем Смятаніным мне давялося пазнаёміцца ў мінулую нядзелю на адкрыцці рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай!” у сталічным Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя Максіма Горкага. Гэта, трэба сказаць, была дастаткова сюррэалістычная карцінка: церусіць імжа, мокне і неяк панура сядзіць, ... Падрабязней »

Фэшн-ф’южн!

3-4 чэрвеня 2014 года адбыўся фінал XXIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды”. Як і мінулыя два гады, калі гэтым форумам сталі апекавацца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, заключныя мерапрыемствы прайшлі пад знакам вучобы і шоу, творчага намагання і заслужанага свята. І калі першы фінальны дзень 3 чэрвеня быў прысвечаны больш руцінным ... Падрабязней »

Павел ШЭПЕЛЕЎ: “Я проста не даю сваім студэнтам спяваць дрэнна…”

Пагутарыць з кіраўніком і дырыжорам студэнцкага хору Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Cantus Uventae Паўлам Шэпелевым мне захацелася адразу пасля выступлення гэтага калектыву на сёлетнім Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-вакацыі”. Надта ж тады ўразіла літаральна ўсё ў тым канцэрце хору: і прачулае ўзнёслае выкананне, і багатая разнастайная праграма (ад фальклору да негрыцянскіх спірычуэлсаў), і тая ... Падрабязней »

Зялёная сцяна, зялёная зямля… і зайцы

У сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася персанальная выстава Віктара ПЯТРОВА “Зялёная сцяна старога дома 2”. Мастака Віктара Пятрова можна назваць адной з самых загадкавых фігур беларускага мастацтва канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў. Мастацтвазнаўцы тлумачаць феномен загадкавасці Пятрова тым, што ён нібыта фізічна жыве ў нашым часе, а духоўна — ва ўласнай сістэме каардынат, у адмысловай добраахвотнай творчай эміграцыі, ... Падрабязней »

Дзмітрый БАГАСЛАЎСКІ: “Цябе слухаюць і чуюць сёння. Дык паспрабуй тым, хто чуе, сказаць яшчэ што-небудзь…”

У канцы сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, у Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў адбылася чарговая творчая сустрэча ў рамках брэндавага праекта гэтай навучальнай установы “Вернасць прафесіі”. На гэты раз героем мерапрыемства быў малады драматург, рэжысёр, акцёр Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, ён жа колішні выпускнік МДКМ Дзмітрый Багаслаўскі. Гадзіна сустрэчы, на якой па даўняй дружбе з каледжам прысутнічаў і аўтар гэтых радкоў, ... Падрабязней »

Герой нашага часу

Чаму класічныя творы (няважна, літаратурныя, музычныя альбо жывапісныя) бесперапынна прыцягваюць увагу як простых “спажыўцоў” мастацтва, так і яго актыўных дзеячаў? Разважаць на гэты конт можна доўга, але сутнасць адказу ў большасці выпадкаў будзе гучаць хрэстаматыйна: з-за свайго ўнутранага зместу, звароту да вечных каштоўнасцей, якія і надаюць класічнаму мастацтву сталую актуальнасць і гарантуюць яму амаль вечнае жыццё. Напэўна, гэта адна з ... Падрабязней »

У артысты – з трактарыстаў

Вядучы майстар сцэны Брэсцкага абласнога тэатра лялек Іван Герасевіч любімы не адным пакаленнем гледачоў. Паўстагоддзя гэты яркі акцёр радуе і захапляе сваім майстэрствам і дзяцей, і дарослых. Нядаўна Іван Пракопавіч стаў заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь. Як тэатр увайшоў у яго жыццё, а ён — у жыццё тэатра, акцёр расказаў у размове з нагоды прысуджэння ганаровага звання. — Іван Пракопавіч, пачнём ... Падрабязней »

“Жыву на зямлі недарма…”

Кажуць, пісьменнікам трэба нарадзіцца. Ды ўсё ж, напэўна, гэтага мала: цяжэй — стаць ім. Бо любы дар, любы талент, нават самы вялікі, не апраўдае надзей, не прынясе належнага плёну без настойлівай працы над сабою. Трэба штодзённа думаць, трэба — працаваць! Лянота — найпершы вораг творчага чалавека, і пісьменніка — у тым ліку. Не кажучы ўжо пра самаўпэўненасць ды абыякавасць. І ... Падрабязней »