Архіў катэгорыі : Выставы

Махро: Аляксей Кузьміч і Анатоль Рубановіч…

Калі Тышкавічы — гэта адна з самых паўночных кропак Іванаўскага раёна, то Махро знаходзіцца на самым поўдні Янаўскага краю, і нам прыйшлося праехаць каля 50 кіламетраў літаральна праз усю Іванаўшчыну зверху ўніз, каб зрабіць яшчэ адно адкрыццё. На ганку Махроўскай сярэдняй школы, у якой нядаўна быў праведзены капітальны рамонт, нас сустракала дырэктар Вольга Міхайлаўна Катовіч, якая адразу павяла ў школьны ... Падрабязней »

Затрымацца нельга абмінуць, або Свет выратаванай прыгажосці

За апошнія гады, колькі ладзіцца праект “Мастак і горад” (рэалізоўваецца камунікацыйнай кампаніяй GBS сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама; генеральны партнёр — банк ВТБ), сталічная плошча Якуба Коласа, дзе штогод разгортваецца чарговая экспазіцыя мастацкіх твораў таго ці іншага выдатнага беларускага мастака/мастакоў, стала для мяне гэтакім аматарска-мастацтвазнаўчым індыкатарам, адмысловай лакмусавай паперкай, здольнай выявіць ... Падрабязней »

Адчуванне сям’і

У канцы чэрвеня адбылася абарона дыпломных работ на мастацкім факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Як вядома, маштаб гэтай падзеі штогод выходзіць за межы самой акадэміі, прыцягваючы ўвагу і збіраючы на сваіх пляцоўках, найперш — у выставачных залах KODEX і “Акадэмія”, не толькі выкладчыкаў і кіраўнікоў акадэмічных кафедраў, саміх дыпломнікаў, але і іх родных ды сяброў, сённяшніх студэнтаў і выпускнікоў мінулых ... Падрабязней »

Сэлфі… Адно на ўсіх

5 чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася выстава “Пакаленне сэлфі” народнай арт-студыі Wostrau, прысвечаная 25-гадоваму юбілею калектыву. Выстава “Пакаленне сэлфі” з’яўляецца працягам маштабнага юбілейнага праекта арт-студыі Wostrau, які стартаваў у 2014 годзе ў сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва экспазіцыяй пад назвай “Штучны адбор” і з самага пачатку ставіў сваёй мэтай прэзентацыю творчай дзейнасці студыі з сярэдзіны ... Падрабязней »

Мінск глядзіць… і бачыць

Шчыра кажучы, я ўжо нават і не ведаю, дзе жыву: у Мінску ці ў Берліне. Яшчэ некалькі гадоў назад мы з жонкай і дачкой мелі звычку на любыя больш-менш працяглыя святы ездзіць у Берлін — сталіцу еўрапейскага мастацтва. Я мог нават не выбіраць берлінскую вуліцу: ці гэта Унтэр-дэн-Ліндэн, ці Курфюрстэндам, ці Фрыдрыхштрасэ, ці Вільгельмштрасэ — ты ішоў гэтымі вуліцамі і ... Падрабязней »

Ахоўваюць анёлы нас ад бед…

За апошнія гады гэта стала ўжо добрай традыцыяй, што ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце БДУ ў перадвелікодныя дні намаганнямі грамадскай арганізацыі “Саюз жанчын БДУ” ладзяцца выставы, прысвечаныя аднаму з самых галоўных хрысціянскіх свят — Вялікадню. Гэтыя экспазіцыі былі розныя, расказвалі пра велікодныя яйкі, абразы, паштоўкі, крыжы, выкананыя ў незвычайных тэхніках. А гэтым разам выстава “Ахоўваюць анёлы нас ... Падрабязней »

І вернецца падзяка добрай весткай

У канцы сакавіка ў рамках рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае мастацтва і дзеці” на базе Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў адкрыты міжрэгіянальны майстар-клас педагогаў дадатковай адукацыі Магілёўскай вобласці па тэме “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў”. У майстар-класе прынялі ўдзел педагогі з Магілёва, Крычава, Чэрыкава, Касцюковіч, Хоцімска і Клімавіч. Сваім прафесійным вопытам перад удзельнікамі майстар-класа ... Падрабязней »

Скрозь абрысы старога Віцебска…

Адзін з найважнейшых у сучаснай культурна-адукацыйнай прасторы рэспублікі аб’ектаў пачаў работу: музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча прымае наведвальнікаў. Дом-артэфакт На першы погляд, звонку будынак па вуліцы Марка Шагала, 5а не ўяўляе сабой нечага незвычайнага: дыхтоўная старая двухпавярховая сядзіба, рэканструяваная ў нашы дні. Калісьці яна належала вядомаму банкіру і купцу Ізраілю Вішняку, а сёння прызнана помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя ... Падрабязней »

Рабочы стан як адчуванне часу…

У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава “Адлюстраванне часу. Алесь Квяткоўскі і вучні-архітэктары БНТУ”, прымеркаваная да Дня настаўніка і дня нараджэння выдатнага мастака-педагога легендарнага кіраўніка студыі пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску Сяргея Пятровіча Каткова. Гэтыя два дні сёлета супалі 1 кастрычніка. Вядомы мастак, сябар Саюза мастакоў Беларусі, выкладчык БНТУ Алесь Квяткоўскі, як і многія з кагорты сённяшніх ... Падрабязней »

І Шагал у “Вулей” хадзіў!

Гэтымі днямі ў сталічным Палацы мастацтва працуе выстава мастацкіх работ выхаванцаў арт-цэнтра “Вулей” (Смілавічы). Заходзіш у палац — і адразу, яшчэ ў фае на першым паверсе, акунаешся ў яркі і разнастайны свет дзіцячай творчасці. Тут табе і кветкі, і вясёлыя коні… Але тут жа і царква Георгія Перамаганосца ў Смілавічах, і руіны замка… Ну сапраўды вельмі разнастайны гэты свет, якім ... Падрабязней »