“Самазванец” на сцэне

Гэтая прэм’ера стала сапраўднай падзеяй не толькі ў Брэсцкім тэатры лялек, але і ў тэатральным жыцці краіны. Ды што там! Спектакль для дарослых па творы “Барыс Гадуноў” А.С.Пушкіна да гэтага часу не ставіў ніводны тэатр лялек свету! Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксей Ляляўскі, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, адважыўся на гэты крок. “Камедыя пра сапраўдную бяду дзяржавы, пра цара Барыса і Грышку Атрэп’ева, ... Падрабязней »

З мачтаю чорнаю, пад ветразем барвовым…

Адной з самых значных тэатральных падзей мінулага года стаў ІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, які праходзіў 10 — 15 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Традыцыйна форум уражвае сваёй маштабнасцю і дорыць мінчанам і гасцям сталіцы магчымасць наведаць прэм’ерныя пастаноўкі тэатра, у якіх прымаюць удзел зоркі айчыннай і замежнай опернай сцэны, а таксама лепшыя спектаклі ... Падрабязней »

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ: “Там, у родных паселішчах, у іх ваколіцах, — нашы душы і сэрцы…”

Прызнацца, зрабіць інтэрв’ю з вядомым пісьменнікам і журналістам, дырэктарам і галоўным рэдактарам Выдавецкага дома “Звязда”, лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і прэміі “Залаты Купідон” Алесем Карлюкевічам хацелася даўно. Штосьці падказвала, што гутарка з гэтым чалавекам абавязкова будзе цікавай і насычанай. І не штосьці, а вось гэтая ўнушальная яго творчая даробка ў краязнаўчым кірунку — кнігі “Вяртанне да… ... Падрабязней »

“Каханне і карона” па-беларуску

9 і 10 лістапада на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбылася доўгачаканая прэм’ера мюзікла У.Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”. Доўгачаканай яе можна назваць па некалькіх прычынах. Па-першае, у рэпертуары тэатра ўжо дастаткова працяглы час вельмі адчувальны дэфіцыт спектакляў на музыку беларускіх кампазітараў. Гэта пры тым, што на сцэне тэатра перыядычна выпускаюцца прэм’еры як класічнай аперэты, так і твораў нашых усходніх суседзяў, ... Падрабязней »

Паміж знакам і лічбай

12 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Кніга і Асоба: перспектывы дыялогу ў прасторы сучасных інфармацыйных тэхналогій”. Арганізатарам форуму выступіла выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” пры падтрымцы НББ і “Настаўніцкай газеты”. Праблемнае поле дыскусіі склалі такія пытанні, як кніга ў прасторы гісторыка-культурнай рэтраспектывы; кніга як феномен культурных традыцый эпохі; кніга і сучаснасць (артэфакт духоўнай археалогіі або ... Падрабязней »

Фатограф, эсэіст, выкладчык Вольга БУБІЧ: “Фатаграфія не павінна падманваць…”

Днямі ў сталічнай галерэі «Універсітэт культуры» адбылася прэзентацыя фотапраекта «20 жанчын». Яго аўтар — фатограф, фотакрытык, эсэіст, выкладчык БДУ (на факультэце філасофіі і сацыяльных навук выкладае англійскую мову для будучых сацыёлагаў і псіхолагаў і студэнтаў аддзялення сацыяльнай камунікацыі, а на старшых курсах Інстытута журналістыкі па-англійску выкладае для студэнтаў-міжнароднікаў факультатыўны курс «Фатаграфія ў візуальным даследаванні») Вольга Бубіч — стварыла сапраўды ўнікальную ... Падрабязней »

“Сімптом Кіліяна”: смяяцца дазваляецца

Калі вы апошні раз хадзілі ў тэатр? На мінулым тыдні, месяц альбо паўгода назад? Адказ на гэтае пытанне нібыта павінен сведчыць пра культурны ўзровень рэспандэнта, як і адказ на пытанне пра наведванне музеяў, выстаў і гэтак далей. Аднак прапаноўваю запытацца перш за ўсё ў сябе вось аб чым: навошта вы ходзіце ў тэатр? Калі вы не артыст, крытык, чалавек, для ... Падрабязней »

Мастачка Марына КАПІЛАВА: “Я проста хачу заняць тэрыторыю…”

Ёй падуладна літаральна ўсё — і скульптура (бронзавае ліццё), і кераміка, і ювелірныя вырабы з металу, і аўтарская лялька, і літаграфія, і калаж… І ў гэтым сэнсе яна, безумоўна, феномен. І нават цяжка паверыць, што жыве і стварае яна сёння тут, у Мінску, дзе ўся мастакоўская супольнасць даволі строга падзелена на чыстых жывапісцаў, чыстых скульптараў, чыстых графікаў і прадстаўнікоў іншых ... Падрабязней »

Аляксандр ЛЕНКІН: “Вучыць глядзець мультфільмы трэба не дзяцей, а дарослых…”

Наш сённяшні суботні госць — вядомы кінарэжысёр-мультыплікатар, сцэнарыст, акцёр, мастак Аляксандр Ленкін. Як рэжысёр і сцэнарыст ён стварыў такія папулярныя стужкі, як “Зімоўе звяроў”, “Прыгоды рэактыўнага парасяці”, “Церам-церамок” і многія іншыя. Але на сустрэчу з Аляксандрам Адольфавічам я ішоў, каб пагаварыць не толькі як з адметным творцам, але — і, можа быць, нават у большай ступені — як з мастацкім ... Падрабязней »

Начны дазор Сяргея Швайко

Імя блогера, праграміста, фатографа, а таксама, (як ён жартуе сам пра сябе) вандроўніка, аўтааматара, дызайнера, будаўніка, электрыка, аўтаслесара, сантэхніка Сяргея Швайко пакуль вядома ў дастаткова вузкім асяроддзі людзей. Ды і тое — пераважна заўсёднікаў сацыяльных сетак, дзе Сяргей адчувае сябе, здаецца, найлепш. Але гэта, можна не сумнявацца, толькі пакуль, бо справа, якую Сяргей лічыць сваім хобі, відавочна, заслугоўвае больш шырокай ... Падрабязней »