Архів тега: мастацтва

Мікалай Дудчанка: “Харэаграфія — гэта своеасаблівая каста…”

Мастацкі кіраўнік народнага ансамбля танца “Вяснянка” ДК Магілёўскага аўтазавода імя С.М.Кірава (1966—1974), стваральнік і першы мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага фальклорна-харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” (1974—1977 ), выкладчык выпускных класаў Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча (1978—1982), балетмайстар-пастаноўшчык прафесійнага харэаграфічнага і музычнага ансамбля мініяцюр “Бліскавіца” (1993—1998), дырэктар — галоўны балетмайстар (1996—2001), балетмайстар-пастаноўшчык (з 2002 года) Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” — гэта ўсё ён, ... Падрабязней »

Скульптуры ідуць у горад, або Ад ідэі да вобраза

Нататкі з новай выставы ў мастацкай галерэі імя І.В.Ахрэмчыка Цяпер прыйшоў час візуальнага мастацтва. Не толькі таму, што новае пакаленне з маленства прызвычаілася да экрана тэлевізара і манітора камп’ютара. Жывапіс, графіку, скульптуру, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва лягчэй інтэрпрэтаваць і ацэньваць — яны вельмі адкрытыя, заўсёды ўступаюць у дыялог з гледачом. Адзін мой знаёмы аднойчы сказаў, што не зусім разбіраецца ў мастацтве, ... Падрабязней »

Спецыяліст па арт-піяры Ірына БІГДАЙ: “Піяр” і “піяршчык” — гэта не лаянкавыя сповы…”

З вядомым у адпаведных прафесійных колах спецыялістам па піяры і, у прыватнасці, па арт-піяры Ірынай Бігдай мне давялося пазнаёміцца нядаўна падчас прэс-тура ў вёску Лужкі Шаркаўшчынскага раёна, дзе ў тамтэйшай школе была адкрыта мастацкая галерэя дзіцячых твораў. Шчыра кажучы, у той паездцы з пачутага ад Ірыны мяне зачапілі і пэўныя факты яе разнастайнай біяграфіі (колішні дырэктар легендарнай галерэі сучаснага беларускага ... Падрабязней »

“СЕМ+2”: разам адно з адным і з вытокамі

3 лютага ў Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава мастацкага тэкстылю і керамікі “СЕМ+2” Вымагае тлумачэння ўжо сама назва экспазіцыі “СЕМ+2”, дзе прадстаўлены работы, створаныя прафесійнымі мастакамі на аснове традыцыйнай культуры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — найперш тэкстылю і керамікі. “СЕМ+” — так называлася творчая суполка сяброў Беларускага саюза мастакоў — майстроў розных тэкстыльных тэхнік, якая ўтварылася менш чым год назад. Тады гэтая ... Падрабязней »

Наталля Шаранговіч: “Мы жывём у час пошуку…”

Цэнтр сучасных мастацтваў, які знаходзіцца ў сталіцы па вуліцы Някрасава, 3, — аб’ект, безумоўна, вельмі адметны. І па сваёй архітэктуры, і па сваёй гісторыі (калісьці тут былі творчыя майстэрні Міхаіла Савіцкага), і па сваім сённяшнім духоўным і матэрыяльным напаўненні, імя якому — беларускі contemporary art. Яскравым штрыхом ужо ў найноўшай гісторыі гэтага аб’екта стаў той факт, што калектыў Цэнтра сучасных мастацтваў ... Падрабязней »

Такое рознае — і ўсё сур’ёзнае!

З 7 па 14 лістапада пройдзе XXI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Мінчане і госці сталіцы ўжо маюць магчымасць бачыць у розных кропках горада жоўта-чорныя стыльныя білборды — цемрадзь кіназалы, прамень праектара і дзясяткі самых розных рэжысёрскіх крэсел, якія сімвалізуюць разнастайнасць аўтарскіх поглядаў у мастацтве кіно. Так, менавіта акцэнт на разнастайнасці вырашылі сёлета зрабіць арганізатары ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, а ... Падрабязней »

Hamlet. Made in Great Britain

Як вядома, ажыццявіць падарожжа ў гісторыю немагчыма, хоць такое жаданне, напэўна, на працягу ўсяго існавання чалавецтва не пакідае людзей. Навукоўцы і дзеячы мастацтва час ад часу звяртаюцца як да даследавання мінулага, так і да выкарыстання набыткаў “сівой даўніны” ў якасці крыніц натхнення дня сённяшняга. Словы “рэканструкцыя” і “рэстаўрацыя” стала ўкараніліся ў нашым паўсядзённым слоўніку, а ўзровень сучасных тэхналогій дазваляе з ... Падрабязней »