Архів тега: прэс-канферэнцыя

Нацыянальная літаратурная прэмія — гэта не самамэта, а справа гонару нашай літаратуры

Днямі ў сталіцы прайшла прэс-канферэнцыя на тэму “Аб правядзенні конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах і вядомы пісьменнік літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук. Пачаўшы гутарку з журналістамі, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі ... Падрабязней »

На свяце ў Шчучыне будзе ўпершыню ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія

Напярэдадні свята Дня беларускага пісьменства міністр інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч па традыцыі сабрала журналістаў на прэс-канферэнцыю, каб анансаваць праграму святочных мерапрыемстваў, расставіць у ёй пэўныя акцэнты і адказаць на пытанні медыйшчыкаў. А пачала яна з таго, што літаральна толькі-толькі вярнулася са Шчучына (прэс-канферэнцыя праходзіла ў панядзелак, 31 жніўня), дзе ўрачыста адкрывала новы аб’ект — кніжную краму “Несцерка”. І ёй было ... Падрабязней »