Сустрэча з сапраўдным творцам заўсёды дорыць шчасце. Яго творчы свет — толькі яго. Там свае каханні-расстанні, свае летуценні-імгненні, свае, у рэшце рэшт, шафы і шкілеты… Але калі ты разумееш пры сустрэчы, што гэта ўсё — і тваё таксама, ты адчуваеш шчасце. Шчасце сустрэчы з творцам. “Празрыстая недамоўленасць”. Я так і напісаў у кнізе водгукаў, агледзеўшы выставу Анатоля Концуба ў Палацы мастацтва. Напісаў… ... Падрабязней »