Архів тега: паэт

“Хачу я ўбачыць свой паверх высокім…”

Рассыпанае рэха паэта Леаніда Якубовіча Леанід Якубовіч… Гэтае светлае імя сапраўднага паэта нельга забываць. Яго трэба ўзгадваць, калі расказваеш пра Беларусь, яе таленавітых, самабытных людзей. Як зорачка, ён узышоў над роднай зямлёй, і, як зорачка, рана-рана згас. Сёлета яму споўнілася б 70. Але трагічная смерць 8 чэрвеня 1970 года (загінуў у шахце Другога Салігорскага камбіната) абарвала яго суровае і разам ... Падрабязней »

У абозе ніколі не быў

Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Паўлюка ПРАНУЗЫ (1918—2018) Згадваюцца радкі Паўлюка Пранузы, якія можна паставіць эпіграфам да ўсёй яго творчасці: “У паходах я стомы не знаў, у абозе не быў я ніколі…” Паэт сцісла, вобразна сказаў пра свой жыццёвы шлях, пра тое месца, якое ён займае сярод людзей свайго пакалення. Кажуць, біяграфія паэта — у яго вершах. Калі чытаеш ... Падрабязней »

“Я ў долю народа свайго ўзіраюся…”

(Некаторыя разважанні аб творчасці Янкі Купалы) * * * Першыя творы Янкі Купалы напісаны, як вядома, па-польску, але неўзабаве, як азарэнне, прыйшло разуменне: для больш поўнага і свабоднага самавыяўлення і самарэалізацыі, каб цябе пачулі людзі, пачуў і зразумеў народ, трэба размаўляць з ім на роднай мове. Купала, такім чынам, — з’ява не выпадковая, а лёсавызначальная. 15 мая 1905 года ў ... Падрабязней »

Нацыянальная класіка як сімвал дружбы

Купалаўскі год, абвешчаны Літаратурным музеем народнага песняра, — добрая нагода звярнуцца да геніяльных твораў, да спадчыны паэта, драматурга, публіцыста. Народны пясняр у сваё 135-годдзе павінен выйсці за сцены музеяў і бібліятэк. Яго вершы павінны судакрануцца з душамі і сэрцамі беларусаў. І не толькі беларусаў… Сёння пра Янку Купалу разважаюць сябры Беларусі з розных краін свету. Сяргей Кандыбовіч, старшыня ФНКА “Беларусы ... Падрабязней »

Кампазітар Валянціна СЯРЫХ: “Я ведала пра сваіх дзетак тое, што не ведалі іх бацькі. І тады выхоўвала іх па-свойму…”

Скажу шчыра, як было: кампазітар сябар Саюза кампазітараў Беларусі Валянціна Сярых мне першай пазваніла з чужых людзей, калі памёр мой дзядзька — народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. “Я — Валянціна Сярых, кампазітар. Я вас знайшла ва “УКантакце”. Дазвольце выказаць свае спачуванні. У мяне на словы Ніла Сымонавіча ёсць шмат песень. А яшчэ ён мяне ў свой час канчаткова натхніў на ... Падрабязней »

Мастачка Марына ЭЛЬЯШЭВІЧ: “Калі ты ўзяў пэндзлік, гэта ўжо добра!”

Гэта няпраўда, што сучаснае беларускае мастацтва спрэс глядзіць на Захад. Так, ёсць — і нямала — у нас мастакоў, якія шукаюць шчасце там. Імкнуцца культываваць у сваёй творчасці многія народжаныя менавіта ў Еўропе мастацкія стылі. І нават вельмі добра прадаюцца там, у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі… Але ёсць і тыя, якія глядзяць на Усход. Іх пакуль зусім нямнога. Але ўсё-такі ... Падрабязней »

Радзіме заўсёды служыць, альбо Сэрцам народжанае

Чытаю і перачытваю новы вершаваны зборнік паэтэсы настаўніцы Мачульскай базавай школы, што на Століншчыне, Галіны Бабарыка “Дарога ў восень”, якая выйшла ў брэсцкай друкарні “Альтэрнатыва”, адзначаю сілу яе паэтычнага таленту і нястомную творчую працавітасць, пазіраю на партрэт гэтай мілавіднай паляшучкі, а ў душы спее вывад, што таленавітая паэтэса і сапраўды “па сусветным агульным Законе жыве”, бо ўсё сваё жыццё яна ... Падрабязней »