Архів тега: музей

Дастоева: “…место совершенно магического обаяния…”

Пакінуўшы аддзел па адукацыі Іванаўскага райвыканкама, я выправіўся ў захапляльнае падарожжа па янаўскай зямлі ў суправаджэнні ўважлівага гіда галоўнага спецыяліста аддзела Наталлі Аляксееўны Лапай, і нашым першым прыпынкам па-за межамі самога Іванава была вёска Дастоева, дакладней, Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М.Дастаеўскага, а яшчэ больш дакладна — школьны народны літаратурна-краязнаўчы музей, добра вядомы як на сваёй малой радзіме, так і на ... Падрабязней »

Ахоўваюць анёлы нас ад бед…

За апошнія гады гэта стала ўжо добрай традыцыяй, што ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце БДУ ў перадвелікодныя дні намаганнямі грамадскай арганізацыі “Саюз жанчын БДУ” ладзяцца выставы, прысвечаныя аднаму з самых галоўных хрысціянскіх свят — Вялікадню. Гэтыя экспазіцыі былі розныя, расказвалі пра велікодныя яйкі, абразы, паштоўкі, крыжы, выкананыя ў незвычайных тэхніках. А гэтым разам выстава “Ахоўваюць анёлы нас ... Падрабязней »

У гонар беларуса дона Ігнасіа

Лета і пачатак восені бягучага года выдаліся напружанымі і плённымі ў дзейнасці музея гістарычнай асобы Ігната Іпалітавіча Дамейкі сярэдняй школы гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна. Прычына была значнай — 215-я ўгодкі з дня нараджэння нашага славутага земляка. Матэрыялы фонду музея сталі важкім укладам у сумесны з замкавым комплексам “Мір” міжнародны праект-выставу “Тытан навукі”, які ладзіўся пад патранатам Міністэрства замежных спраў. ... Падрабязней »

Дзеці бачаць мір… і помняць пра вайну

Зусім нядаўна, 1 мая, мы адзначалі мірнае Свята вясны і працы, а праз некалькі дзён, 9 мая, будзем святкаваць Дзень Перамогі — свята таксама мірнае, але са слязамі на вачах, з памяццю пра мінулую свяшчэнную вайну… Мы як бы апынаемся гэтымі майскімі днямі паміж вайной і мірам, праклінаем вайну і дзякуем за мір. І ў гэтым сэнсе вельмі сімвалічна, што ... Падрабязней »

Нацыянальная класіка як сімвал дружбы

Купалаўскі год, абвешчаны Літаратурным музеем народнага песняра, — добрая нагода звярнуцца да геніяльных твораў, да спадчыны паэта, драматурга, публіцыста. Народны пясняр у сваё 135-годдзе павінен выйсці за сцены музеяў і бібліятэк. Яго вершы павінны судакрануцца з душамі і сэрцамі беларусаў. І не толькі беларусаў… Сёння пра Янку Купалу разважаюць сябры Беларусі з розных краін свету. Сяргей Кандыбовіч, старшыня ФНКА “Беларусы ... Падрабязней »

Пад апякунствам Юндзіла і Цёткі

Усё сур’ёзна ў Шчучыне, вельмі сур’ёзна! І ў вучэбным, і ў навукова-даследчым, і ў музейным плане… Я гэта асабліва выразна адчуў, калі пабываў у Шчучынскай гімназіі і пазнаёміўся там з дзвюма вельмі цікавымі жанчынамі: настаўніцай гісторыі, фактычна легендарным мясцовым краязнаўцам, ініцыятаркай мноства гісторыка-краязнаўчых праектаў, у тым ліку па вызначэнні сямі цудаў Шчучыншчыны, Аленай Яўгенаўнай Лісоўскай і настаўніцай беларускай мовы і ... Падрабязней »