На першы погляд, гэта несумяшчальныя рэчы. Горад ужо стагоддзі стаіць на сваім месцы — непарушна і заўзята. А час — хуткацечны. Станьце на якой-небудзь станцыі метро — вы не адчуеце горад. Вы адчуеце толькі час: людзі бягуць некуды, спяшаюцца і зусім забываюцца, што за спінай у іх — тысячагадовы горад, які трэба павіншаваць з днём нараджэння. Але як толькі яны ... Падрабязней »
Якія смачныя гэтыя яблыкі Янкі Купалы
Прырода сваёй непаўторнай прыгажосцю захапляе кожнага чалавека. Мы папаўняем свае сілы, знаходзячыся на прыродзе: назіраючы світанні і захады сонца, слухаючы шум траў, спевы птушак, звон ручаёў. Якая цудоўная пяшчотная і непаўторная прырода нашай краіны. Яе прыгажосць уславілі многія паэты, пісьменнікі і мастакі ў сваіх творах. Вялікую ролю прырода роднага краю адыгрывае ў выхаванні і навучанні юных мастакоў. На пленэры мастак любога ўзросту ... Падрабязней »
Сувязная нітка пакаленняў
Ажурнае выразанне з паперы сустракаецца ў мастацтве розных краін і мае свае шматвяковыя традыцыі, якія непасрэдна звязаны з узнікненнем паперы. У Беларусі выразанне з паперы называецца выцінанка. Для яе характэрны пэўныя матывы, стылізацыя і сіметрыя. З дапамогай розных выцінанак нашы продкі да свят упрыгожвалі інтэр’ер хаты, асабліва часта выцінанкі абнаўляліся перад Вялікаднем. З гадамі тэхніка і кампазіцыйнае рашэнне выцінанак удасканальвалася ... Падрабязней »
Сляпая… Не ў цемрадзі
Сказаць пра яе: таленавітая? Гэта было б банальна. Сказаць пра яе: геніяльная? Гэта было б надта пафасна. А я пафасу з прынцыпу не люблю. Таму скажу нейтральна: яна ўнікальная, гэтая дзяўчынка Софія Ворса, якая вучыцца ў сталічнай гімназіі № 4. Пабачыла свет яе новая кніга “Горад сляпых скрыжаванняў”. Магчыма, гэта наша беларуская літаратурная версія знакамітага кінашэдэўра “Тая, што танцуе ў цемрадзі” ... Падрабязней »
Празрыстая недамоўленасць
Сустрэча з сапраўдным творцам заўсёды дорыць шчасце. Яго творчы свет — толькі яго. Там свае каханні-расстанні, свае летуценні-імгненні, свае, у рэшце рэшт, шафы і шкілеты… Але калі ты разумееш пры сустрэчы, што гэта ўсё — і тваё таксама, ты адчуваеш шчасце. Шчасце сустрэчы з творцам. “Празрыстая недамоўленасць”. Я так і напісаў у кнізе водгукаў, агледзеўшы выставу Анатоля Концуба ў Палацы мастацтва. Напісаў… ... Падрабязней »
Hollywood: а ці ўжо такі святы гэты лес?
На які фільм пайсці ў кіно? У канцы лета для кінаманаў не было іншага адказу: вядома, на новы фільм Квенціна Таранціна “Аднойчы ў… Галівудзе” з такім россыпам зорак, як Марго Робі, Курт Расэл, Леанарда Дзі Капрыа, Брэд Піт, Дакота Фанінг, Аль Пачына… Фільм сапраўды шэдэўр. Зроблены, між іншым, па ўсіх законах галівудскай кінафабрыкі. Але давайце вызначым тры прычыны, з-за якіх абавязкова ... Падрабязней »
Deus ex machine з машыны не выйшла…
Летам на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшла прэм’ера спектакля “ Шляхціц Завальня , або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле Яна Баршчэўскага. Рэжысёр Алена Ганум, сцэнаграфія і касцюмы Кацярыны Шымановіч і Сяргея Ашухі, кампазітар Віктар Кісцень, харэограф Вольга Скварцова. З’яўленне “Шляхціца Завальні” ў афішы Купалаўскага можна толькі вітаць. Важнасць гэтага твора Яна Баршчэўскага для беларускай культуры і яго мастацкую значнасць ... Падрабязней »
Горад мары, ці Чаму хочацца вярнуцца ў Тбілісі
Неяк чытала, што, згодна з даследаваннямі, напрыканцы жыцця часцей за ўсё людзі шкадуюць аб тым, што не падарожнічалі. І я ў гэта веру. Свет такі дзівосны, у ім столькі неверагодна прыгожых месцаў! Куды б вы ні адправіліся, вы не проста ўбачыце іншую краіну, горад, раскошныя і незвычайныя будынкі. Падарожжа — гэта магчымасць даведацца пра жыццё, побыт і культуру іншых народаў, ... Падрабязней »
І сэрцам палюбіў я гэты кут — Цябе, мой старадаўні родны Слонім…
Сёння і заўтра, 31 жніўня і 1 верасня, у маляўнічым горадзе над Шчарай пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. У зелені — бель камяніц, касцёлаў. Уецца Шчара, бліскаючы срэбрам. Спыніўшыся на ўзгорках, навакола Лясы стаяць, падпёршы купал неба. Я вырас, захапляючыся тут Высокім небам, Шчары ціхім звонам, Агністым сонцам, лесам задумёным, Мурамі і людзей жыццём штодзённым, І сэрцам палюбіў я гэты ... Падрабязней »
Самая прыгожая, самая вялікая, самая каштоўная і самая загадкавая…
У Мінску прэзентавалі факсіміле Брэсцкай Бібліі 1563 года Самай-самай Брэсцкую Біблію 1563 года выдання назваў на прэзентацыі яе факсімільнага выдання намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, каардынатар і навуковы кіраўнік выдання, аўтар даследавання пра Брэсцкую Біблію Алесь Суша. “Я ўпэўнены, што выданне факсіміле ўвойдзе ў гісторыю сучаснай беларускай культуры, як увайшло ў гісторыю і першае выданне Брэсцкай Бібліі ў 1563 годзе. ... Падрабязней »