Высокі бераг — высокая паэзія

Анатацыя да новай кнігі паэзіі Казіміра Камейшы “Высокі бераг”, што бліжэй да завяршэння мінулага года пабачыла свет дзякуючы ТАА “Каўчэг”, дакладна перадае сутнасць яе зместу: “Ціхае лірычнае замілаванне, свежасць назіранняў, уражлівая вобразнасць — усё гэта характэрна вершам… Сама метафарычная напоўненасць радкоў, заўсёды нечаканы паварот думкі надаюць… своеасаблівае інтанацыйна-размоўнае гучанне, скіроўваюць чытача да творчага саўдзелу і роздуму”. Гэта і ёсць акурат ... Падрабязней »

За зоркай яго лёсу праз церні ў 100 гадоў

“— А ты чаму тут? — здзівіўся ён, аднойчы ўбачыўшы дзяўчыну ў душным памяшканні райваенкамата. — Дык я ж урач, лейтэнант запасу. У мяне ўжо і павестка ёсць. Буду праходзіць службу ў вайсковым шпіталі ў Полацку, — ціха прамовіла дзяўчына, паказваючы дакумент. — А майго брата Паўла таксама бяруць, а мне вось адмовілі, — маркотна сказаў Пётр. — У першую ... Падрабязней »

Сяргей ЕГАРЭЙЧАНКА: “Для мяне зброя і даспехі з калекцыі Радзівілаў — гэта ў першую чаргу творы мастацтва і летапіс мінулых эпох…”

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з сёлетнімі лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “За духоўнае адраджэнне” і спецпрэмій кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва. І гэтым разам наш госць — намеснік дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Егарэйчанка, які атрымаў спецпрэмію ў сувязі з выданнем кнігі-альбома “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў”. Гэтае ... Падрабязней »

“Чалавек — толькі частка ўсяго жывога…”

Урок-гасцёўня, прысвечаны 40-годдзю аповесцi Вiталя Вольскага “Лёс Дункана” Вядучы. Добры дзень! Сёння ў нашай літаратурнай гасцёўнi свята. Мы адзначаем 40-годдзе вельмi цiкавай кнiгі беларускага пiсьменнiка Віталя Вольскага “Лёс Дункана”, напісанай у 1978 годзе. (Дэманструецца выстава кніг В.Вольскага.)  Вядомы беларускі пісьменнік Янка Маўр пісаў, што “творы Вольскага вызначаюцца не толькі шырокімі навуковымі ведамі, але і глыбокай любоўю да прыроды. А разуменне ... Падрабязней »

Магія колеру

Каляронімы ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” У любым літаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, эмацыянальна-экспрэсіўным і сінтагматычным патэнцыялам. Калі чалавек нараджаецца ці памірае, ён бачыць святло. Святло выклікае колеравыя адчуванні, якія спадарожнічаюць чалавеку на працягу ўсяго жыцця, кладуцца ў аснову ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, з’яўляюцца галоўным сродкам арыентацыі ў навакольным ... Падрабязней »

Светлае і разумнае крэда

Веснавая паводка на рэчцы Дунайцы, масток праз яе… А на беразе — два белыя буслы, якія прыляцелі на радзіму з першымі цёплымі днямі. Гэта фрагмент карціны мастака з вёскі Малевы Нясвіжскага раёна. Ён нарадзіўся ў канцы ХІХ стагоддзя, вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, працаваў у Качановіцкай школе, перад вайной скончыў чатыры курсы гістарычнага факультэта БДУ. З якой любоўю ставіўся да ... Падрабязней »

“…И назовет меня всяк сущий в ней язык…”

Імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна дарагое сэрцу кожнага магіляўчаніна, знаёмае нам з дзяцінства. Малы яшчэ не ўмее чытаць, але паўтарае ўжо за дарослымі “Ветер по морю гуляет и кораблик подгоняет…”. Памяць пра вялікага рускага паэта зберагаюць у Магілёве: у горадзе ёсць Пушкінскі праспект з помнікам паэту, імя славутага творцы носяць Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка, бібліятэчны каледж, каля якога ў 2015 годзе ... Падрабязней »

“Я вечны парастак Радзімы”

Менавіта пад такой назвай у сярэдняй школе № 2 Глуска ў студзені прайшоў творчы вечар, прысвечаны 70-годдзю вядомага кампазітара народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова. На малую разіму, у родную школу, якая ў гэтым навучальным годзе адзначыла сваё 95-годдзе, Валерый Кірылавіч прыехаў не адзін, а ў кампаніі сябра — народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленка — і жонкі чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па ... Падрабязней »

Год Сабакі

Ну вось, сябры, і пачаўся 2018 год — год Сабакі. Канечне, усе мы ўжо шмат пачулі пра гараскопнага сабаку: адданы, нават самаахвярны ў адданасці свайму гаспадару, працалюбівы, непераборлівы ў харчаванні, упарты, шчыры і справядлівы. А яшчэ вельмі любіць падарожнічаць. Таму шчаслівых падарожжаў вам у новым годзе! Добра ведаем мы і пра сабаку ў культуралагічным плане, найперш у літаратуры. І тут ... Падрабязней »

Зорка ў небе, васілёк у полі

Творчы партрэт Міколы Чарняўскага Нас парадніў універсітэт. А яшчэ — паэзія, роднае слова. У студэнцкія гады мы жылі ў адным інтэрнаце, у адным пакоі. Жылі беднавата, але дружна. Вучыліся і пісалі вершы. Дабаўлялі да скупой стыпендыі рубель-другі ганарару — на хлеб, чай і ліверную каўбасу хапала. Па часе бачыцца ўсё ў ружовым святле. І цяпер жартуем, бывае, што ласаваліся тады ... Падрабязней »