Архів тега: прэм’ера

“Беласнежка”… у сярэднявечнай эстэтыцы

Традыцыйна да навагодніх свят тэатры рыхтуюць спецыяльныя паказы, дастаткова часта на адпаведную тэматыку і з адпаведнымі персанажамі ды прыгодамі. Нярэдка такія спектаклі пракатваюцца на працягу зімовых канікул, а потым адпраўляюцца на адпачынак да наступнай зімы ці ўвогуле знікаюць з рэпертуару, як снег з надыходам вясны. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, зразумела, не выключэнне і, як усе іншыя калектывы, напярэдадні зімовых свят ... Падрабязней »

Гармонія хаосу “Войцэк” у Купалаўскім тэатры

Кажуць, што вясна— перыяд абвастрэння псіхічных захворванняў. Тыя гледачы, што патрапілі ў красавіку ў Купалаўскі тэатр на прэм’ерныя паказы “Войцэка” паводле п’есы Георга Бюхнера, маглі задумацца, а ці не здарылася такое абвастрэнне ў пастаноўшчыкаў ды герояў спектакля? На першы погляд, усё, што адбываецца на сцэне на працягу прыкладна гадзіны з паловай, сапраўды нагадвае “жоўты дом” ці балаган. Пры гэтым збегчы ... Падрабязней »

Сны Іскандэра Сакаева

Некалькі гадоў назад Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, які ў канцы 80-х — пачатку 90-х мінулага стагоддзя быў адным з самых цікавых калектываў рэспублікі, не мог пахваліцца занадта спагадлівым стаўленнем крытыкаў ды знаўцаў драматычнага мастацтва. Здаецца, як і многія іншыя калектывы, маладзёжны добрасумленна працаваў, ажыццяўляў прэм’еры, пяшчотна захоўваў лепшыя пастаноўкі мінулых гадоў, аднак нейкага гучнага рэзанансу яго дзейнасць не атрымлівала. І ... Падрабязней »

Новая сукенка для “Кармэн”

У чэрвені Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ўжо традыцыйна наладзіў два яркія мерапрыемствы — “Балетнае лета ў Вялікім” і “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За дастаткова насычанай праграмай балетна-оперных вечароў неяк забылася апошняя прэм’ера сезона — “Кармэн” Жоржа Бізэ, пастаўленая Галінай Галкоўскай сумесна з дырыжорам Андрэем Галанавым і мастачкай Аннай Контэк. Аднак ці толькі блізкасць маштабных, добра ... Падрабязней »

Прэм’еры на любы ўзрост

Сталічныя тэатры сустрэлі лета сапраўдным парадам прэм’ер. У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адшукалі “Таямнічага гіпапатама”, на абноўленую сцэну ТЮГа прыляцела “Сіняя птушка”, а Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага прапанаваў сваім гледачам пражыць “Вечнасць на дваіх”. Для многіх у чэрвені пачынаецца час адпачынкаў і канікул, аднак паход у тэатр можна лёгка ўпісаць у свой летні расклад, тым больш што ёсць ... Падрабязней »

Паўстанне пад гукі кастаньет

“Баязліўцы! Дзе абараніць вам // Вашых жонак ад юрліўцаў? // Вам на поясе насіць бы // Не мячы, а верацёны”. Гэтымі словамі ў п’есе Лопэ дэ Вега “Фуэнта Авехуна” галоўная гераіня Лаўрэнсія заклікала сваіх аднавяскоўцаў да паўстання супраць жорсткага Камандора.  У арсенале Лаўрэнсіі з аднайменнага балета Аляксандра Крэйна слоў няма, але ёсць танец, які не толькі прымушае сялян узяцца за ... Падрабязней »

Сон і ява “Дон Кіхота”

У мінскіх тэатрах стала ўжо амаль добрай традыцыяй напрыканцы сезона прадстаўляць увазе гледачоў прэм’еры. Беларускі дзяржаўны музычны тэатр не з’яўляецца выключэннем: 10 ліпеня на яго сцэне адбылася прэм’ера балета Л.Мінкуса “Дон Кіхот” (“Сон Дон Кіхота”) у пастаноўцы галоўнага балетмайстра класічнага балета тэатра народнага артыста Беларусі Уладзіміра Іванова. Адзін з самых яркіх беларускіх танцоўшчыкаў 1970—80-х гадоў, на якога ставіў свае балеты ... Падрабязней »

Герой нашага часу

Чаму класічныя творы (няважна, літаратурныя, музычныя альбо жывапісныя) бесперапынна прыцягваюць увагу як простых “спажыўцоў” мастацтва, так і яго актыўных дзеячаў? Разважаць на гэты конт можна доўга, але сутнасць адказу ў большасці выпадкаў будзе гучаць хрэстаматыйна: з-за свайго ўнутранага зместу, звароту да вечных каштоўнасцей, якія і надаюць класічнаму мастацтву сталую актуальнасць і гарантуюць яму амаль вечнае жыццё. Напэўна, гэта адна з ... Падрабязней »

Мінскія ночы Шахеразады

Усход… Як многа ўсяго ў гэтым слове! Яркасць і сонечнасць, загадкавасць і спакуса, палкасць пачуццяў і неверагодныя прыгоды, чароўныя жанчыны і адважныя мужчыны… Адным словам — казка! І менавіта такую ўсходнюю казку гледачам прапанаваў у лютым Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. І не проста казку, а пра каханне. Магутнаму Шахрыяру здрадзіла яго каханая жонка, сэрца яго стала каменным, і цар ... Падрабязней »

Для такога слухача — спяваць, спяваць і спяваць!

Доўгачаканыя сустрэчы, прыемныя адкрыцці, знакамітасці з 10 краін свету! Геаграфія фестывалю, як заўжды, уразіла: Беларусь, Украіна, Расія, Казахстан, Італія, Польшча, Літва, Вялікабрытанія, ЗША і нават Чылі. Як адзначыла вядучая фестывалю музыказнавец з Мінска Іна Зубрыч, той, хто хаця б аднойчы выступіў тут, адразу становіцца любімым і атрымлівае статус ганаровага ўдзельніка. Заўсёды застаецца загадкай, як той ці іншы выканаўца прачытае ўжо ... Падрабязней »