Архіў катэгорыі : Мельпамена

Скрыпка — хлеб твой і апора…

21 лістапада 2018 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбылася доўгачаканая прэм’ера — спектакль “Сымон-музыка” паводле  аднайменнай хрэстаматыйнай паэмы народнага песняра. Коласаўцы прысвяцілі прэм’еру 100-годдзю першай рэдакцыі гэтага неўміручага твора, якое адзначалася якраз у мінулым годзе, і яна ж, першая рэдакцыя “Сымона-музыкі”, якая значна адрозніваецца ад пазнейшых варыянтаў, натуральна, стала асновай новай пастаноўкі, галоўным стымулам для ... Падрабязней »

“Мікітаў лапаць” меў поспех…

Школьны тэатр — гэта цікавы свет, у якім усе дзеці таленавітыя і непаўторныя. Такія ж непаўторныя і таленавітыя зорачкі ёсць у гімназіі № 1 Астраўца. У гэтым мы пераканаліся, калі навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у раённым тэатральным конкурсе “Скарбніца”, прысвечаным Году малой радзімы. З недзіцячымі ролямі п’есы М.Чарота “Мікітаў лапаць” гімназісты справіліся выдатна. Але каштоўным з’яўляецца не толькі вынік, але ... Падрабязней »

Выратаванне праз любоў

18—20 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі прайшлі прэм’ерныя паказы оперы Рыхарда Штрауса “Саламея” ў пастаноўцы Міхаіла Панджавідзэ. “Саламею” можна назваць адным з самых скандальных оперных твораў ХХ стагоддзя. З першых сваіх сцэнічных увасабленняў (прэм’ера адбылася ў 1905 годзе ў Зальцбургу) опера выклікала абурэнне ў маралістаў і забаранялася нават на дзяржаўным узроўні. Асноўнай прычынай такой рэакцыі стала, праўда, не музыка, а ... Падрабязней »

Жыццё кароткае, “Багема” — вечная

“Багему” Джакама Пучыні можна назваць шчаслівай операй для Вялікага тэатра Беларусі. Кожная з пастановак гэтага твора становіцца ў жыцці калектыву калі не дасягненнем, то значнай падзеяй. Упершыню на мінскай сцэне карціны з жыцця парыжскай багемы былі пастаўлены ў 1968 годзе. Гэта быў класічны спектакль, у якім знаўцы адзначалі дакладна раскрыты змест партытуры, перадачу атмасферы часу і месца дзеяння, цудоўны склад ... Падрабязней »

Жытамлянскія “Васілёчкі”

Вялікую работу па захаванні народнай спадчыны Гродзеншчыны вядзе таленавіты педагог мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву “Васілёчкі” Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Тарэса Антонаўна Адамовіч. Больш за трыццаць гадоў назад Тарэсу Антонаўну запрасілі правесці свята ў вёсцы Жытомлі. Шмат часу яна аддала збіранню цікавых звестак аб вёсцы і яе жыхарах. У выніку адбылося цудоўнае свята. Да Тарэсы Антонаўны пацягнуліся ... Падрабязней »

Жывая рэакцыя

З 2010 года на базе сталічнага Новага тэатра дзейнічае клуб “Сябры Новага тэатра”. Ён быў створаны па ініцыятыве галоўнага адміністратара тэатра Аляксандра Навумавіча Хаета, а вядзе яго ўсе гэтыя гады майстар сцэны, драматург, тэатразнаўца Ігар Анатольевіч Падлівальчаў. Нягледзячы на не такі ўжо і вялікі ўзрост, клуб можа пахваліцца немалымі дасягненнямі, а галоўнае — сябрамі, якіх паспеў набыць за гэты час. ... Падрабязней »

Такі блізкі Брадвей

Пакуль многія дзяржаўныя тэатры яшчэ насцярожана ставяцца да новых тэкстаў і форм, вострай праблематыкі, незалежныя тэатральныя праекты на сваіх пляцоўках парушаюць табу ў адносінах да тэм, мовы, спосабаў камунікацыі з гледачом і г.д. Апошняя прэм’ера тэатра “Тэрыторыя мюзікла”, “Недалёка ад нормы” (Next to Normal), цудоўна ўпісваецца ў пошукі, якія апошнім часам вядуцца ў беларускім тэатры, найперш у сферы пашырэння тэматыкі. ... Падрабязней »

“Тоска”: трагедыя на фоне Вечнага горада

У рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі напрыканцы лютага вярнулася адна з самых папулярных у свеце опер — “Тоска” Джакама Пучыні. Ажыццявіў пастаноўку галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. У параўнанні з апошнімі опернымі прэм’ерамі тэатра, “Чарадзейнай флейтай” Моцарта ці “Травіятай” Вердзі, у якіх рэжысёры апелююць да сучаснасці, “Тоска” выглядае надзвычай традыцыйнай пастаноўкай. Міхаіл Панджавідзэ вырашыў не гуляцца ў арыгінальнасць, а ісці акурат ... Падрабязней »

“Беласнежка”… у сярэднявечнай эстэтыцы

Традыцыйна да навагодніх свят тэатры рыхтуюць спецыяльныя паказы, дастаткова часта на адпаведную тэматыку і з адпаведнымі персанажамі ды прыгодамі. Нярэдка такія спектаклі пракатваюцца на працягу зімовых канікул, а потым адпраўляюцца на адпачынак да наступнай зімы ці ўвогуле знікаюць з рэпертуару, як снег з надыходам вясны. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, зразумела, не выключэнне і, як усе іншыя калектывы, напярэдадні зімовых свят ... Падрабязней »

Харэограф, настаўнік, майстар…

І гэта ўсё пра яго, Валянціна Елізар’ева У гісторыі беларускага балета наўрад ці можна знайсці асобу такога маштабу, як Валянцін Елізар’еў. Напэўна, і гледачы, і прафесіяналы пагодзяцца са сцвярджэннем, што беларускі балет — гэта Елізар’еў. Натуральна, прафесійны балетны тэатр як з’ява і інстытуцыя ўзнік у Беларусі яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя, і да прыходу Валянціна Елізар’ева ў Вялікі тэатр ... Падрабязней »