Архів тега: опера

Жыццё кароткае, “Багема” — вечная

“Багему” Джакама Пучыні можна назваць шчаслівай операй для Вялікага тэатра Беларусі. Кожная з пастановак гэтага твора становіцца ў жыцці калектыву калі не дасягненнем, то значнай падзеяй. Упершыню на мінскай сцэне карціны з жыцця парыжскай багемы былі пастаўлены ў 1968 годзе. Гэта быў класічны спектакль, у якім знаўцы адзначалі дакладна раскрыты змест партытуры, перадачу атмасферы часу і месца дзеяння, цудоўны склад ... Падрабязней »

“Тоска”: трагедыя на фоне Вечнага горада

У рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі напрыканцы лютага вярнулася адна з самых папулярных у свеце опер — “Тоска” Джакама Пучыні. Ажыццявіў пастаноўку галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. У параўнанні з апошнімі опернымі прэм’ерамі тэатра, “Чарадзейнай флейтай” Моцарта ці “Травіятай” Вердзі, у якіх рэжысёры апелююць да сучаснасці, “Тоска” выглядае надзвычай традыцыйнай пастаноўкай. Міхаіл Панджавідзэ вырашыў не гуляцца ў арыгінальнасць, а ісці акурат ... Падрабязней »

Вечная гісторыя Макбета

Калі ў адным творы спалучаюцца таленты двух геніяў, ён амаль асуджаны на поспех і адмысловае месца ў мастацтве. Да шэрага такіх шчаслівых спалучэнняў адносіцца опера Джузэпэ Вердзі “Макбет” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра, якая сёлетняй вясной папоўніла рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Звярнуўся да ўвасаблення адной з улюбёных опер кампазітара галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. ... Падрабязней »

Новая сукенка для “Кармэн”

У чэрвені Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ўжо традыцыйна наладзіў два яркія мерапрыемствы — “Балетнае лета ў Вялікім” і “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За дастаткова насычанай праграмай балетна-оперных вечароў неяк забылася апошняя прэм’ера сезона — “Кармэн” Жоржа Бізэ, пастаўленая Галінай Галкоўскай сумесна з дырыжорам Андрэем Галанавым і мастачкай Аннай Контэк. Аднак ці толькі блізкасць маштабных, добра ... Падрабязней »

У пошуках адказаў

Калі ў апошні дзень зімы ў Вялікім тэатры оперы і балета наладзілі святочны вечар, падставай для гэтага быў не надыход вясны, як можна было б падумаць. Госці і гледачы ў Вялікай зале тэатра сабраліся з нагоды святкавання юбілею кампазітара Сяргея Картэса. Юбіляр, дарэчы, у 90-я — пачатку нулявых гадоў быў дырэктарам і мастацкім кіраўніком беларускай оперы, якая пэўны час існавала ... Падрабязней »