Архіў катэгорыі : Асоба

Тышкавічы: ад пешкі да караля

Вёска, а з нядаўняга часу аграгарадок Тышкавічы знаходзіцца на поўначы Янаўшчыны і адносіцца да Мотальскага сельскага Cавета. І таму лагічна было чакаць, што там таксама, як і ў Моталі, сустрэнуцца вельмі адметныя людзі са сваім унікальным менталітэтам, прыроджанай ініцыятыўнасцю і прадпрымальніцкай жылкай, вынаходніцкімі талентамі, аптымістычным і адкрытым поглядам на свет і пры ўсім пры гэтым з неверагоднай прывязанасцю да сваёй ... Падрабязней »

Георгій МАРЧУК

Настаўнікі майго юнацтва Людміла Краўчук Кажуць, ёсць такая прытча. Спыталі ў Бога, хто за ім адразу ідзе: доктар, артыст, будаўнік, фермер. Ніхто не адгадаў, кожнаму хацелася быць адразу за Богам. Тады ён адказаў, што за ім ідзе настаўнік, бо кожнай прафесіі трэба навучыць. Школьны настаўнік — асаблівая прафесія. Ён першы пасля бацькоў, каму дзеці давяраюць, каго паважаюць і слухаюць. Ён ... Падрабязней »

“Я вечны парастак Радзімы”

Менавіта пад такой назвай у сярэдняй школе № 2 Глуска ў студзені прайшоў творчы вечар, прысвечаны 70-годдзю вядомага кампазітара народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова. На малую разіму, у родную школу, якая ў гэтым навучальным годзе адзначыла сваё 95-годдзе, Валерый Кірылавіч прыехаў не адзін, а ў кампаніі сябра — народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленка — і жонкі чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па ... Падрабязней »

Зорка ў небе, васілёк у полі

Творчы партрэт Міколы Чарняўскага Нас парадніў універсітэт. А яшчэ — паэзія, роднае слова. У студэнцкія гады мы жылі ў адным інтэрнаце, у адным пакоі. Жылі беднавата, але дружна. Вучыліся і пісалі вершы. Дабаўлялі да скупой стыпендыі рубель-другі ганарару — на хлеб, чай і ліверную каўбасу хапала. Па часе бачыцца ўсё ў ружовым святле. І цяпер жартуем, бывае, што ласаваліся тады ... Падрабязней »

Ascolto!

Неўзабаве ў нашай краіне стартуе ІІІ Рэспубліканскі культуралагічны праект “Грані творчасці”, арганізатарам якога выступае Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а непасрэднае правядзенне мерапрыемстваў у рамках праекта забяспечваюць установы вышэйшай адукацыі нашай краіны. Нагадаем нашым чытачам, што ўпершыню “Грані творчасці” адбыліся ў 2016 годзе і былі арганізаваны  на творчай платформе вядомага праекта “Арт-акадэмія”, які доўжыўся ... Падрабязней »

Горнае паветра і беларускі неруш

Каля трыццаці кніг — паэзіі, прозы, для дзяцей — выдаў Ганад Чарказян. Піша ён па-армянску і па-курдску. На курдскай мове — часцей. Стаць жа вядомым беларускім пісьменнікам яму дапамаглі тыя, хто перастварае і пераствараў яго творы па-беларуску і па-руску, а гэта (назаву па алфавіце) Глеб Артханаў, Рыгор Барадулін, Казімір Камейша, Ала Канапелька, Барыс Крывялевіч, Валерый Ліпневіч, Уладзімір Марук, Мікола Мятліцкі, ... Падрабязней »

Сяргей СЕРГАЧОЎ: “Трэба перакідваць масткі ў духоўную культуру…”

  Сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2016 года ёсць імя загадчыка кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў БНТУ, доктара архітэктуры, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі архітэктуры Сяргея Сергачова. Паводле афіцыйнага дайджэста гэтай прэстыжнай узнагароды, ён стварыў “адзіную свайго кшталту кнігу “Народнае дойлідства Беларусі. Гісторыя і сучас­насць”, работа над якой вялася адначасова з яго практычнай дзейнасцю па захаванні аб’ектаў ... Падрабязней »

Мікола Трус: “Я думаю, што кожны беларускі аўтар — і з тых, хто жыў раней, і з тых, хто жыве сёння, — адназначна можа распісацца ў сваёй любові і прыязнасці да Максіма Багдановіча…”

Напярэдадні 125-гадовага юбілею Максіма Багдановіча гутарым з адным з найбольш дасведчаных у багдановічазнаўстве даследчыкам — кандыдатам філалагічных навук дацэнтам Міколам Трусам. Многія з яго думак, выказаных у гэтым інтэрв’ю, магчыма, пададуцца парадаксальнымі і нават спрэчнымі. Але яны, бясспрэчна, цікавыя і арыгінальныя. І, думаецца, пачуць іх будзе карысна для настаўнікаў. — Мікола Валянцінавіч, як вы ў свой час прыйшлі да свайго Максіма ... Падрабязней »

Аляксандр ПУЦЕЙКА: “Праз тэатр чалавек ні ў якім разе не стане горшым. Тэатр ідзе яму толькі на дабро…”

От жа, напісаў у прэамбуле да сённяшняга культуралагічнага дадатку “Рэй”, што буду пазбягаць якіх-небудзь каментарыяў да слоў маіх суразмоўцаў! Але хоць якіх-небудзь рэмарак я ўсё ж не пазбаўлюся. Едучы днямі ў госці да начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Аляксандра Пуцейкі, я валодаў, са слоў галоўнага адміністратара Новага драматычнага тэатра Мінска Аляксандра Навумавіча Хаета, мінімальнай інфармацыяй, што паміж ... Падрабязней »

Ірына РАДЗЬКОВА: “Трэба спяваць у першую чаргу сваёй душою…”

Яшчэ адзін голас нашага сённяшняга канцэптуальна “галасістага” “Рэя”, прычым голас у розных сэнсах (і як голас з газеты, і як зусім рэальны пявучы голас) — гэта голас кіраўніка ансамбля народнай музыкі “Медуніца” мінскай сярэдняй школы № 11 Ірыны Анатольеўны Радзьковай. Друкуем без каментарыяў яе развагі пра сваё жыццё і пра жыццё ансамбля, а побач, асобна — голас яе калегі намесніка ... Падрабязней »