Архів тега: спектакль

Deus ex machine з машыны не выйшла…

Летам на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшла прэм’ера спектакля “ Шляхціц Завальня , або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле Яна Баршчэўскага. Рэжысёр Алена Ганум, сцэнаграфія і касцюмы Кацярыны Шымановіч і Сяргея Ашухі, кампазітар Віктар Кісцень, харэограф Вольга Скварцова. З’яўленне “Шляхціца Завальні” ў афішы Купалаўскага можна толькі вітаць. Важнасць гэтага твора Яна Баршчэўскага для беларускай культуры і яго мастацкую значнасць ... Падрабязней »

Мудрамер. Версія 20.19.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўжо доўгі час успрымаецца ці не адным з самых адкрытых для эксперыментаў дзяржаўных калектываў, які актыўна працуе з сучаснай беларускай драматургіяй. Але нават калі “новая драма” вас не натхняе, а слова “эксперымент” палохае, не варта выкрэсліваць РТБД са свайго культурнага марштруту. Калектыву ёсць што прапанаваць прыхільнікам традыцыйнага тэатра і тым, хто хоча адпачыць у глядзельнай зале ... Падрабязней »

Скрыпка — хлеб твой і апора…

21 лістапада 2018 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбылася доўгачаканая прэм’ера — спектакль “Сымон-музыка” паводле  аднайменнай хрэстаматыйнай паэмы народнага песняра. Коласаўцы прысвяцілі прэм’еру 100-годдзю першай рэдакцыі гэтага неўміручага твора, якое адзначалася якраз у мінулым годзе, і яна ж, першая рэдакцыя “Сымона-музыкі”, якая значна адрозніваецца ад пазнейшых варыянтаў, натуральна, стала асновай новай пастаноўкі, галоўным стымулам для ... Падрабязней »

“Беласнежка”… у сярэднявечнай эстэтыцы

Традыцыйна да навагодніх свят тэатры рыхтуюць спецыяльныя паказы, дастаткова часта на адпаведную тэматыку і з адпаведнымі персанажамі ды прыгодамі. Нярэдка такія спектаклі пракатваюцца на працягу зімовых канікул, а потым адпраўляюцца на адпачынак да наступнай зімы ці ўвогуле знікаюць з рэпертуару, як снег з надыходам вясны. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, зразумела, не выключэнне і, як усе іншыя калектывы, напярэдадні зімовых свят ... Падрабязней »

Сны Іскандэра Сакаева

Некалькі гадоў назад Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, які ў канцы 80-х — пачатку 90-х мінулага стагоддзя быў адным з самых цікавых калектываў рэспублікі, не мог пахваліцца занадта спагадлівым стаўленнем крытыкаў ды знаўцаў драматычнага мастацтва. Здаецца, як і многія іншыя калектывы, маладзёжны добрасумленна працаваў, ажыццяўляў прэм’еры, пяшчотна захоўваў лепшыя пастаноўкі мінулых гадоў, аднак нейкага гучнага рэзанансу яго дзейнасць не атрымлівала. І ... Падрабязней »

За кім прыйшла старая дама?

Не будзе перабольшаннем сказаць, што Гродзенскі абласны тэатр лялек з’яўляецца адным з самых вядомых тэатраў Беларусі. Калектыў і пастаноўкі галоўнага рэжысёра Алега Жугжды добра ведаюць у нашай краіне і за яе межамі. Рэпертуар тэатра ўражвае сваёй разнастайнасцю: сёння ў ім налічваецца каля 40 назваў спектакляў для дзяцей розных узростаў і дарослых. Дарослую частку ўвогуле можна назваць прадметам асаблівага гонару калектыву. ... Падрабязней »

Пра вайну без пафасу

“Дзед” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі І хто сказаў, што спектакль, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, абавязкова павінен быць трагедыяй альбо драмай? Вось паставіў жа ў 1971 годзе Валерый Раеўскі ў Купалаўскім “Трыбунал” А.Макаёнка, гэты “народны лубок”, у якім было з чаго пасмяяцца! А яшчэ ў старэйшым драматычным тэатры краіны рэжысёр збіраўся ўвасобіць трагікамедыю Вячаслава Паніна “Дзед”. Аднак зоркі ў той ... Падрабязней »

Смутак і радасць на сцэне Музычнага тэатра

Калі казаць шчыра, то ў рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ўжо дастаткова доўгі час дэфіцыт сур’ёзных пастановак з добрай драматургічнай асновай. Адчувальны дэфіцыт такіх спектакляў, якія б радавалі не толькі цудоўнай класічнай (ці некласічнай) музыкай, не проста забаўлялі гледача, а прымушалі думаць, суперажываць, плакаць і смяяцца па прычыне здаровага гумару, а не з-за пікантнасці паводзін герояў ці сітуацый. І ... Падрабязней »

Прыстань для “Ладдзі роспачы”

“Прэм’ера ў лялечным тэатры!” Гэтая фраза, напэўна, сёння заінтрыгуе многіх, і не толькі заўзятых тэатралаў. Лялечнікі ў апошні час не перастаюць даказваць, што ў сучасным беларускім тэатральным мастацтве яны трывала займаюць вядучыя пазіцыі. Сведчанні гэтаму — перамога лялечных тэатраў у шасці намінацыях ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі (у тым ліку і за лепшы спектакль) і гран-пры VІІІ Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму ... Падрабязней »