Архів тега: мерапрыемства

Радаснае знаёмства з паэзіяй

Бібліятэка сярэдняй школы № 66 Гомеля ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, працягвае знаёміць сваіх навучэнцаў з творчымі асобамі горада над Сожам. 6 кастрычніка была арганізавана сустрэча з Інай Спасібінай, гомельскай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам абласной Літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, дыпламантам шматлікіх міжнародных конкурсаў. Іна Мікалаеўна расказала дзецям пра сваё дзяцінства, пра сакрэты сваёй творчасці, ... Падрабязней »

Народа душа і голас

У сярэдняй школе гарадскога пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна адметна прайшла дэкада беларускай мовы і літаратуры “Купала і Колас — народа душа і голас”. На працягу дзесяці дзён праводзіліся розныя мерапрыемствы, на якіх вучні, настаўнікі і бацькі прайшліся жыццёвымі сцяжынкамі юбіляраў, прыгадалі цудоўныя радкі з іх твораў, зазірнулі ў таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі. Запрашаем вас пагартаць ... Падрабязней »

Кожны Коласа пачуў

У шосты школьны дзень у сярэдняй школе № 3 Ашмян прайшло літаратурна-музычнае мерапрыемства “Каб кожны Коласа пачуў…”, прымеркаванае да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка. Мэтай правядзення гэтага літаратурнага свята была папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне ведаў вучняў і іх бацькоў аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, прывіццё пачуцця гонару за знакамітых людзей Беларусі. Даніну памяці і пашаны да ... Падрабязней »

Бібліятэка + школа = любоў і веды

Днямі давялося стаць сведкам неардынарнага мерапрыемства, якое праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У галоўную кніжную скарбніцу нашай краіны завітала група школьнікаў з мінскай сярэдняй школы № 97 разам са сваёй любімай настаўніцай класным кіраўніком Святланай Міхайлаўнай Гудковай. Спачатку для іх правялі невялікую экскурсію па бібліятэцы, падчас якой расказалі пра яе гісторыю, некаторыя механізмы работы і сакрэты, пра тое, як і ... Падрабязней »

Юныя захавальнікі народнай культуры

Каля 1,5 тысячы дзяцей з амаль 190 калектываў сабраў у Кобрыне VI адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. Арганізавалі мерапрыемства, якое праходзіла ў гарадскім парку імя А.В.Суворава, упраўленне адукацыі і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці і абкам БРСМ. Фестываль праводзіцца з 2004 года з мэтай захавання і папулярызацыі ... Падрабязней »

Вуліца Кастрычніцкая афарбавалася і… заплакала чорнымі слязамі

Гэтымі днямі ў Мінску ўпершыню праходзіць грандыёзны беларуска-бразільскі street art фестываль VULICA BRASIL. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Пасольства Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь, а афіцыйна падтрымалі фэст з беларускага боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Цэнтр сучасных мастацтваў і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Для непасвечаных патлумачым са слоў мастацтвазнаўцы загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Камілы Янушкевіч: “Горад ... Падрабязней »

Жывуць Балоты!

Вёска Балоты Кобрынскага раёна ўрачыста, гожа і каларытна адзначыла прыгожую юбілейную дату — 500-годдзе свайго існавання. На свяце, зладжаным жыхарамі вёскі, было шумна, цікава і весела. Балоты вядомыя сваімі рамёствамі і песнямі. Нездарма кажуць, што вёска моцная самабытнасцю і традыцыямі. Разуменне гэтага ёсць у жыхароў не толькі старэйшага пакалення, але і ў моладзі. І ткаць тут умеюць, і вышываць, і ... Падрабязней »