Радаснае знаёмства з паэзіяй

Бібліятэка сярэдняй школы № 66 Гомеля ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, працягвае знаёміць сваіх навучэнцаў з творчымі асобамі горада над Сожам.


6 кастрычніка была арганізавана сустрэча з Інай Спасібінай, гомельскай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам абласной Літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, дыпламантам шматлікіх міжнародных конкурсаў. Іна Мікалаеўна расказала дзецям пра сваё дзяцінства, пра сакрэты сваёй творчасці, пра свае інтарэсы і, вядома ж, прачытала свае вершы са зборнікаў “На Кудыкиной горе”, “Мой солнцеворот”, “Обереги”, “Гражданин Представляндии”. Дзеці з вялікай увагай слухалі госцю. Сустрэча прайшла ў цёплай душэўнай атмасферы, і час праляцеў незаўважна. Далучэнне да паэзіі — гэта заўсёды выдатна. Навучэнцы пазнаёміліся з таленавітым чалавекам гомельскай зямлі і атрымалі мноства станоўчых эмоцый!

Ала ПРАТАСАВА,
загадчык бібліятэкі школы № 66 Гомеля.