Архів тега: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Горад і час

На першы погляд, гэта несумяшчальныя рэчы. Горад ужо стагоддзі стаіць на сваім месцы — непарушна і заўзята. А час — хуткацечны. Станьце на якой-небудзь станцыі метро — вы не адчуеце горад. Вы адчуеце толькі час: людзі бягуць некуды, спяшаюцца і зусім забываюцца, што за спінай у іх — тысячагадовы горад, які трэба павіншаваць з днём нараджэння. Але як толькі яны ... Падрабязней »

Не саромецца сваёй гісторыі

Прэзентацыя Вялікага гістарычнага атласа Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стала нацыянальным святам Мы вельмі доўга нібы саромеліся сваёй гісторыі. Саромеліся ў Рэчы Паспалітай, саромеліся ў Расійскай імперыі, саромеліся ў БССР. Але ў 90-х і нулявых мы перасталі саромецца. Мы сталі пільна ўзірацца ў сваю гісторыю. Пачалі пазнаваць наш край, нашы межы, нашых людзей. Мы зразумелі за апошнія гады, што мы ... Падрабязней »

Нацыянальная бібліятэка запрашае…

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае рэалізоўваць спецыялізаваны праект “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, разлічаны на педагогаў і навучэнцаў. Нагадаем, што ён уяўляе сабой цыкл інтэрактыўных вучэбна-пазнавальных экскурсій, прысвечаных класікам беларускай літаратуры і выбітным дзеячам культуры. Як правіла, такія мерапрыемствы не абыходзяцца без знаёмства навучэнцаў з галоўнай кніжнай скарбніцай краіны, з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка НББ, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. А ўжо ... Падрабязней »

Прызнанне ў любові дасканаламу чалавеку

У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўжо другі год запар праходзіць Міжнародная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”. Арганізатарамі праекта выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Нагадаем, што ў мінулым годзе ў цэнтры ўвагі студэнтаў — удзельнікаў праекта “Грані творчасці” была постаць Максіма Багдановіча. Сёлета, з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, ... Падрабязней »

Францыск, мы табе ўдзячны…

Сёння, калі ўжо больш за месяц гаспадарыць 2017 год, я думаю, мы ўсё яшчэ не зусім усведамляем, якое свята ў нас, беларусаў, у гэтым годзе. Можаце самі правесці эксперымент. Запытайце любога сустрэчнага на вуліцы: “Якая глабальная падзея адбылася 500 гадоў назад?” Добра будзе, калі хоць кожны пяты з вамі апытаных успомніць пра Францыска Скарыну, які 6 жніўня 1517 года выдаў ... Падрабязней »

Аляксандр Суша: “Усе, хто атаясамлівае сябе з Беларуссю, успрымаюць Францыска Скарыну як свой сімвал…”

Два тыдні назад збег у мінулае Год культуры і пачаўся Год навукі. Хаця так гаварыць будзе не зусім карэктна. Як культура, так і навука ў нашай краіне пастаянна навідавоку, яны прысутнічаюць у жыцці беларусаў самым непасрэдным чынам, часта гавораць самі за сябе, падказваюць нам, як жыць далей, а іншы раз ставяць перад намі адмысловыя пытанні, на якія потым самі і ... Падрабязней »

Бібліятэка + школа = любоў і веды

Днямі давялося стаць сведкам неардынарнага мерапрыемства, якое праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У галоўную кніжную скарбніцу нашай краіны завітала група школьнікаў з мінскай сярэдняй школы № 97 разам са сваёй любімай настаўніцай класным кіраўніком Святланай Міхайлаўнай Гудковай. Спачатку для іх правялі невялікую экскурсію па бібліятэцы, падчас якой расказалі пра яе гісторыю, некаторыя механізмы работы і сакрэты, пра тое, як і ... Падрабязней »

Пра вялікую ласку да месца, дзе нарадзіліся…

Да вялікага свята ў айчыннай культуры — 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое мы будзем адзначаць у 2017 годзе, — застаецца яшчэ два гады, але рупліўцы з кнігавыдавецкай сферы ўжо рэалізавалі надзвычай адметную ініцыятыву насустрач юбілею. Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была прэзентавана кніга “Францыск Скарына на мовах народаў свету”, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі ... Падрабязней »

Паміж знакам і лічбай

12 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Кніга і Асоба: перспектывы дыялогу ў прасторы сучасных інфармацыйных тэхналогій”. Арганізатарам форуму выступіла выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” пры падтрымцы НББ і “Настаўніцкай газеты”. Праблемнае поле дыскусіі склалі такія пытанні, як кніга ў прасторы гісторыка-культурнай рэтраспектывы; кніга як феномен культурных традыцый эпохі; кніга і сучаснасць (артэфакт духоўнай археалогіі або ... Падрабязней »