Гісторыя як зоркі на небе

У рамках рэспубліканскага праекта “Су­стрэчы на ўсе 100!” у Вердаміцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Свіслацкага раёна адбылася сустрэча вучняў і педагогаў з пісьменнікам-краязнаўцам Юрыем Татарынавым. Юрый Татарынаў — заснавальнік чатырох кніжных серый: “Беларусь гістарычная”, “Аб каханні”, “Гарады Беларусі”, “Кніга для займальнага чытання на кожны дзень”. Гэта ўжо не першая сустрэча з таленавітым літаратарам. У лістападзе 2010 года ён упершыню ... Падрабязней »

Разархівацыя навацыі

Днямі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пачала працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2018”, прысвечаная Году малой радзімы. Арганізатарамі мерапрыемства па традыцыі сталі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і НЦМТДіМ. У заключным этапе выставы-конкурсу прынялі ўдзел больш за 500 навучэнцаў ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў з усіх куткоў краіны. Яны прадставілі свае жывапісныя і графічныя работы, архітэктурныя макеты, мастацкія ... Падрабязней »

Паэт, крытык, перакладчык Юлія АЛЕЙЧАНКА: “І наш чытач, і наш герой — жывыя…”

У верасні на Дні беларускага пісьменства ў Іванаве былі абвешчаны імёны пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” за творы, напісаныя ў 2017 годзе. Сярод лаўрэатаў — Юлія Алейчанка (у намінацыі “Лепшы дэбют” за кнігу “Пад чароўным шкельцам”). Прызнаюся шчыра: я вельмі парадаваўся за яе. Яе тонкая і разам з тым вострая, насычаная метафарамі паэзія парушае нашы прывычныя ўяўленні пра рахманую ... Падрабязней »

Пісьменнік, мастак, выдавец Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: “Адчуваю сябе багуслаўцам…”

Год малой радзімы, які будзе доўжыцца і 365 дзён наступнага, прымушае нас прыгледзецца ўважліва не толькі да самой малой радзімы, якая ёсць напэўна ў кожнага чалавека — не важна, дзе ён жыве і нарадзіўся. Магчыма, для некага яна наогул абмяжоўваецца родным пад’ездам яго гарадскога дома або прызбай вясковай хаты. Год малой радзімы падахвочвае звярнуць увагу найперш на людзей, якія ў ... Падрабязней »

Сузор’е Жодзіна

Вядома ж, сузор’я з такой назвай у нашай Галактыцы няма, але тое, што яно ёсць на мастацкім небасхіле Беларусі, — факт неаспрэчны і дакументальна пацверджаны ўжо нават двойчы. Чаму двойчы? Ды таму, што ў 2008 годзе ў выдавецтве “Радыёла-плюс” намаганнямі знітаваных з Жодзінам творцаў Міколы Андруковіча, Аляксея Марачкіна і Уладзіміра Сіўчыкава ўжо выходзіла ўнікальнае мастацка-літаратурнае выданне “ЖОДЗІНЦЫ. Жывапіс. Графіка. Мастацкае ... Падрабязней »

Тварыць дабро, як дыхаць і любіць!

Жыццёвыя і творчыя пуцявіны Сяргея Грахоўскага Чаму вы не ў Мінску?” — прарочае пытанне было зададзена мне ў 2001 годзе Сяргеем Іванавічам Грахоўскім, калі я настаўнічала ў вёсцы Навасёлкі Барысаўскага раёна. Менавіта ў 2001 годзе я атрымала ад вядомага і любімага паэта ліст з прызнаннем маіх вершаў і маіх здольнасцей у паэзіі: “Вы таленавітая паэтка (не пабаюся гэтага слова)”. Скардзіўся на ... Падрабязней »

Прысвячэнне Песняру

Сёлета, як ніколі, восень расквеціла каляровымі фарбамі старажытны Навагрудак, а сонейка спесціла яго незвычайным цяплом. А як жа інакш! Вялікую дату святкуе горад: 220 гадоў з дня нараджэння вядомага на ўвесь свет паэта Адама Міцкевіча. Гэтую адметную падзею адзначылі і ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка. Цікава прайшла вечарына “Незямное каханне Адама Міцкевіча” ў школьнай бібліятэцы. Акрамя знаёмства з вершамі ... Падрабязней »

Шчасце ўзаемін і творчасці

Выдатная прафесія — настаўнік. Чалавек, які адкрывае творчыя здольнасці дзяцей і накіроўвае іх на шлях удасканалення. З ранняга дзяцінства дзіця, не здагадваючыся, што яшчэ не пісьменнае, можа ствараць, свабодна займаючыся мастацкай дзейнасцю. Задача настаўніка выяўленчага мастацтва — дапамагчы юнай асобе ў індывідуальным развіцці, у авалоданні прадметам мастацтва, аднаго з найважнейшых прадметаў, які фарміруе эмацыянальна-каштоўнаснае стаўленне да жыцця. На занятках выяўленчага ... Падрабязней »

Радаснае знаёмства з паэзіяй

Бібліятэка сярэдняй школы № 66 Гомеля ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, працягвае знаёміць сваіх навучэнцаў з творчымі асобамі горада над Сожам. 6 кастрычніка была арганізавана сустрэча з Інай Спасібінай, гомельскай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам абласной Літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, дыпламантам шматлікіх міжнародных конкурсаў. Іна Мікалаеўна расказала дзецям пра сваё дзяцінства, пра сакрэты сваёй творчасці, ... Падрабязней »

Запомніцца на ўсё жыццё…

На пачатку кастрычніка бягучага года брэсцкая паэтэса Надзея Парчук як дарагіх гасцей прымала ў сябе дома настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна Людмілу Іванаўну Сачкоўскую і вучаніцу 9 класа гэтай жа школы Ганну Тынавец. Яны наведалі сваю знакамітую зямлячку з, так бы мовіць, рабочым візітам. Справа ў тым, што Ганначка з вялікай адказнасцю ўзялася за напісанне ... Падрабязней »