Алег АЎДЗЕЕЎ: “Трэба заўсёды быць нечым захопленым, трэба трымаць сябе ў вечным напружанні…”

Колькі даводзілася мне браць інтэрв’ю ў вядомых людзей ад культуры, каму ўжо за 70 і нават за 80, ніколі не пераставаў здзіўляцца… Здзіўляцца нават не іх мудрасці, а скажам дакладней — іншасці. Непадобнасці да нас, намнога за іх маладзейшых. Непадобнасці па філасофіі жыцця, па кірунку думкі, па бляску ў вачах. Слухаеш іх з адкрытым ротам, хапаешся за цудоўныя імгненні дачынення ... Падрабязней »

Нарадзіўся я ліцвінам…

Сталыя чытачы “Настаўніцкай газеты”, магчыма, памятаюць інтэрв’ю аўтара гэтых радкоў з вядомым літаратарам і выдаўцом, ураджэнцам Жодзіна Уладзімірам Сіўчыкавым. Яно пабачыла свет у нашым выданні некалькі гадоў назад і было прысвечана перспектывам усталявання на ўездзе ў Жодзіна коннага помніка заснавальніку гэтага горада — выдатнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага князю Багуславу Радзівілу. Нагадаю, гаворка тады ішла не толькі ... Падрабязней »

Лявон МАХНАЧ: “Калі народ гэта пачуе, дык і адчуе…”

“Ансамблем “Тутэйшая шляхта” я неаднойчы захапляўся ў Мінску і на роднай Карэліччыне”, — прызнаваўся ў свой час народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль. “Гэта творча адметны калектыў, які праўдзіва адлюстроўвае свой мастацкі кірунак. “Тутэйшая шляхта” — наша чалавечая!” — ва ўласцівай сабе эмацыянальнай манеры гаворыць пра гэты ансамбль народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, прафесар ... Падрабязней »

Прысвячаецца “Тахелесу”

У сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць Міжнародны фестываль “ДАХ-КРАХ-ХХ” з красамоўнай падназвай “Напрыканцы канца…”. Гэты праект нарадзіўся ў 2001 годзе ў нетрах знакамітага берлінскага арт-цэнтра “Тахелес”, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выстаў беларускага мастацтва за межамі нашай краіны. З той пары “ДАХ” стаў своеасаблівым культурным мостам паміж дзвюма краінамі, які аб’яднаў мастакоў не толькі з ... Падрабязней »