Напэўна, не знойдзеш ніводнага школьніка ці настаўніка, хто б не ведаў, хто б не чытаў надзвычай займальных, багатых на выдумку і досціп, вершаў і казак выдатнага дзіцячага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Артура Вольскага. Яны ўвайшлі ў шматлікія чытанкі і падручнікі, даўно сталі каштоўным здабыткам роднай літаратуры. Дарэчы, 23 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага. ... Падрабязней »
Сон і ява “Дон Кіхота”
У мінскіх тэатрах стала ўжо амаль добрай традыцыяй напрыканцы сезона прадстаўляць увазе гледачоў прэм’еры. Беларускі дзяржаўны музычны тэатр не з’яўляецца выключэннем: 10 ліпеня на яго сцэне адбылася прэм’ера балета Л.Мінкуса “Дон Кіхот” (“Сон Дон Кіхота”) у пастаноўцы галоўнага балетмайстра класічнага балета тэатра народнага артыста Беларусі Уладзіміра Іванова. Адзін з самых яркіх беларускіх танцоўшчыкаў 1970—80-х гадоў, на якога ставіў свае балеты ... Падрабязней »
Праўда-памяць
Мы яшчэ з непрывычкі называем прыгожы будынак з бліскучымі адзінаццаццю прамянямі на праспекце Пераможцаў “новым” Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а прамавугольнік архітэктуры 60-х на Кастрычніцкай плошчы — “старым”. Як быццам у нас два музеі гісторыі вайны. Як быццам сама гісторыя Вялікай Айчыннай падзялілася на “старую” і “новую”. Але на самай справе Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў нас ... Падрабязней »
Алоўку не баліць…
Цудоўны падарунак айчынным аматарам мастацтва і цікаўным да гісторыі людзям напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў Дом-музей І з’езда РСДРП. 1 ліпеня тут адкрылася выстава твораў расійскага воіна і мастака Віктара Аляксандравіча Цітова (1922—2003) — чалавека і творцы, бясспрэчна, унікальнага. А беларусы мусяць быць неабыякавымі да памяці пра яго з той прычыны, што 70 гадоў назад ён змагаўся ... Падрабязней »
Невыносная лёгкасць аранжавага
VII Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ_АКАДЭМІЯ” прайшла пад знакам аранжавага колеру і мела слоган “Аранжавы. Яскравая неверагоднасць”. Хацелася б па звычцы сказаць, што залы галерэі “Універсітэт культуры” на два тыдні афарбаваліся ў аранжавы, але… аранжавы стаў складаным выпрабаваннем для студэнтаў. “АРТ_АКАДЭМІЯ” на сваім вяку ўжо бачыла белы (“прарыў у бязмежнасць”), зялёны (“выявы часу”), блакітны (“крылы ... Падрабязней »
Аnimal-элiта Ганны Чапурной-Алейнік
Ствараць інтэр’ерныя лялькі на аснове пап’е-машэ Ганна Чапурная-Алейнік навучылася крыху больш за год назад. Самазастывальная гліна, бісер, тэкстыль і іншыя матэрыялы, зліваючыся ў яе руках, ператвараюцца ў цудоўных жывёл. Не ў звычайных аднарогаў, сланоў, кароў і насарогаў, а ў сапраўдных арыстакратаў — аnimal-эліту! Фантазія мастачкі здзівіла і захапіла нават прафесійнае журы І Міжнароднай выставы-конкурсу аўтарскіх лялек “Панна Doll’я”, якая на ... Падрабязней »
Hamlet. Made in Great Britain
Як вядома, ажыццявіць падарожжа ў гісторыю немагчыма, хоць такое жаданне, напэўна, на працягу ўсяго існавання чалавецтва не пакідае людзей. Навукоўцы і дзеячы мастацтва час ад часу звяртаюцца як да даследавання мінулага, так і да выкарыстання набыткаў “сівой даўніны” ў якасці крыніц натхнення дня сённяшняга. Словы “рэканструкцыя” і “рэстаўрацыя” стала ўкараніліся ў нашым паўсядзённым слоўніку, а ўзровень сучасных тэхналогій дазваляе з ... Падрабязней »
Дзіцячы паэт Андрэй СМЯТАНІН: “Не шкадуйце часу на чытанне ўслых дзецям!”
З вядомым паэтам для дзяцей, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, старшынёй праўлення Міжнароднага творчага аб’яднання дзіцячых аўтараў Андрэем Смятаніным мне давялося пазнаёміцца ў мінулую нядзелю на адкрыцці рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай!” у сталічным Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя Максіма Горкага. Гэта, трэба сказаць, была дастаткова сюррэалістычная карцінка: церусіць імжа, мокне і неяк панура сядзіць, ... Падрабязней »
Фэшн-ф’южн!
3-4 чэрвеня 2014 года адбыўся фінал XXIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды”. Як і мінулыя два гады, калі гэтым форумам сталі апекавацца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, заключныя мерапрыемствы прайшлі пад знакам вучобы і шоу, творчага намагання і заслужанага свята. І калі першы фінальны дзень 3 чэрвеня быў прысвечаны больш руцінным ... Падрабязней »
Павел ШЭПЕЛЕЎ: “Я проста не даю сваім студэнтам спяваць дрэнна…”
Пагутарыць з кіраўніком і дырыжорам студэнцкага хору Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Cantus Uventae Паўлам Шэпелевым мне захацелася адразу пасля выступлення гэтага калектыву на сёлетнім Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-вакацыі”. Надта ж тады ўразіла літаральна ўсё ў тым канцэрце хору: і прачулае ўзнёслае выкананне, і багатая разнастайная праграма (ад фальклору да негрыцянскіх спірычуэлсаў), і тая ... Падрабязней »