Мастацтвазнаўца

Правілы жыцця выкладчыцы гісторыі мастацтва Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка і Інстытута журналістыкі БДУ, мастацтвазнаўца, пісьменніцы, журналісткі Галіны Багданавай. *** Мне вельмі прыемна, што сёлета лепш за ўсіх і з Новым годам, і з 8 Сакавіка ўсіх жанчын Беларусі павіншаваў наш новы міністр адукацыі Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, калі сказаў, што з наступнага навучальнага года ў школу вернецца як абавязковы прадмет “Сусветная ... Падрабязней »

“СЕМ+2”: разам адно з адным і з вытокамі

3 лютага ў Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава мастацкага тэкстылю і керамікі “СЕМ+2” Вымагае тлумачэння ўжо сама назва экспазіцыі “СЕМ+2”, дзе прадстаўлены работы, створаныя прафесійнымі мастакамі на аснове традыцыйнай культуры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — найперш тэкстылю і керамікі. “СЕМ+” — так называлася творчая суполка сяброў Беларускага саюза мастакоў — майстроў розных тэкстыльных тэхнік, якая ўтварылася менш чым год назад. Тады гэтая ... Падрабязней »

Наталля Шаранговіч: “Мы жывём у час пошуку…”

Цэнтр сучасных мастацтваў, які знаходзіцца ў сталіцы па вуліцы Някрасава, 3, — аб’ект, безумоўна, вельмі адметны. І па сваёй архітэктуры, і па сваёй гісторыі (калісьці тут былі творчыя майстэрні Міхаіла Савіцкага), і па сваім сённяшнім духоўным і матэрыяльным напаўненні, імя якому — беларускі contemporary art. Яскравым штрыхом ужо ў найноўшай гісторыі гэтага аб’екта стаў той факт, што калектыў Цэнтра сучасных мастацтваў ... Падрабязней »

На сцэну — праз глядзельную залу

У пачатку новага года можна азірнуцца на год мінулы, каб ацаніць яго здабыткі, падумаць над пралікамі і памылкамі, увогуле, падсумаваць усё добрае і не вельмі, той багаж, з якім уступаеш у будучыню. Што тычыцца тэатра, тут вынікі прынята падводзіць пасля завяршэння сезона, аднак часам можна парушыць правіла, асабліва калі на гэта ёсць падставы. Галоўны музычны тэатр краіны, Нацыянальны акадэмічны Вялікі ... Падрабязней »

Пра вялікую ласку да месца, дзе нарадзіліся…

Да вялікага свята ў айчыннай культуры — 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое мы будзем адзначаць у 2017 годзе, — застаецца яшчэ два гады, але рупліўцы з кнігавыдавецкай сферы ўжо рэалізавалі надзвычай адметную ініцыятыву насустрач юбілею. Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была прэзентавана кніга “Францыск Скарына на мовах народаў свету”, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі ... Падрабязней »

Пабольш бы такіх аматараў!

Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі ў многім фарміруюцца дзякуючы менавіта яркім асобам, якія праяўляюць цікавасць да літаратуры кітайцаў альбо беларусаў. Калі аглядвацца на мінулае стагоддзе і ўжо ладны пачатак дваццацць першага, то на агульную карціну прадстаўлення кітайскай літаратуры ў Беларусі паўплывалі такія пісьменнікі, як Максім Танк, Рыгор Барадулін, Мікола Мятліцкі, Вольга Гапеева, Андрэй Хадановіч… Безумоўна, спрыяюць развіццю цікавасці прэзентацыі, кніжныя імпрэзы, публікацыі ... Падрабязней »

Смутак і радасць на сцэне Музычнага тэатра

Калі казаць шчыра, то ў рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ўжо дастаткова доўгі час дэфіцыт сур’ёзных пастановак з добрай драматургічнай асновай. Адчувальны дэфіцыт такіх спектакляў, якія б радавалі не толькі цудоўнай класічнай (ці некласічнай) музыкай, не проста забаўлялі гледача, а прымушалі думаць, суперажываць, плакаць і смяяцца па прычыне здаровага гумару, а не з-за пікантнасці паводзін герояў ці сітуацый. І ... Падрабязней »

Намаганне ўспомніць

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава жывапісу Івана Семілетава “Зменлівасць адлюстравання” Чалавек і час… Ці гэта час праходзіць праз чалавека, пакідаючы яму ад яго ж мінулага толькі цьмяныя і ледзь улоўныя ўспаміны? Ці гэта чалавек праходзіць праз час, зазіраючы ў будучыню і гледзячы на сябе ў будучыні, але такога ж цьмянага і ледзь улоўнага? Або яны ідуць разам? Ідуць дзень, ... Падрабязней »

Хто хаваецца ў лірычных джунглях?

На паліцах мінскіх кнігарань з’явілася новая кніга для дзяцей і дарослых, выдадзеная выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, — “Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету”. Пра энцыклапедыю, жывёл і не толькі мы паразмаўлялі з яе ўкладальніцай, беларускай паэтэсай, пісьменніцай Аксанай Спрынчан і даведаліся, што такое дзіцячая дыпламатыя, як выгадаваць энцыклапедыста і за што варта любіць беларускіх жабак. Перад намі грунтоўная энцыклапедыя з ілюстрацыямі, артыкуламі і ... Падрабязней »

Наталля ГАЛУЗА: “Хэпі-энд і добры фінал — гэта дзве розныя рэчы…”

Беларускія кінематаграфісты сёння не надта часта песцяць дзіцячую аўдыторыю фільмамі для дзяцей. З поўнаметражных ігравых кінастужак, зробленых у Беларусі за апошнія гады ў разліку на дзяцей, можна згадаць хіба што “Рыжык у Залюстаркоўі” і “Кіндэрвілейскі прывід” Алены Туравай, ну і яшчэ, можа быць, пару-тройку фільмаў, якія выклікалі меншы розгалас. Тым больш прыемна было ўбачыць у пазаконкурснай праграме сёлетняга Мінскага міжнароднага ... Падрабязней »