Мы яшчэ з непрывычкі называем прыгожы будынак з бліскучымі адзінаццаццю прамянямі на праспекце Пераможцаў “новым” Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а прамавугольнік архітэктуры 60-х на Кастрычніцкай плошчы — “старым”. Як быццам у нас два музеі гісторыі вайны. Як быццам сама гісторыя Вялікай Айчыннай падзялілася на “старую” і “новую”. Але на самай справе Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў нас ... Падрабязней »