Цяжка гаварыць пра пэўныя вынікі купалаўскага года, калі доўжыцца яму яшчэ цэлых паўгода, але пра сёе-тое ўжо можна сказаць і сёння. Было шмат адметных выставачных праектаў, у тым ліку міжнародных. Так, у Парыжы, у будынку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, у рамках праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” адкрылася выстава “Завуся я толькі Янка Купала”, якая панарамна прадставіла жыццё ... Падрабязней »