Рэгіянальнае краязнаўства складана ўявіць без увагі да гісторыі літаратуры. Лёсы пісьменнікаў-землякоў, паходжанне тых ці іншых твораў, пошук у пэўнай мясцовасці прататыпаў — веданне гэтых і многіх іншых адметнасцей узбагачае гісторыю айчыннага прыгожага пісьменства. У свой час часопіс “Роднае слова” даволі часта друкаваў нарысы, знаёмячыся з якімі можна было ажыццявіць літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі па многіх раёнах краіны. І ўсё ж цэласных кніг, ... Падрабязней »
Архів тега: пісьменнік
Анатоль БУТЭВІЧ: “Мяне на гэтай зямлі трымаюць вера і надзея…”
Імя пісьменніка Анатоля Бутэвіча добра вядома ў культурніцкіх колах Беларусі. У мінулым — старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку (1994—1996), Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску (1996—1998), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі (1998—2000). А сёння — проста добры пісьменнік і няўрымслівы даследчык айчыннай гісторыі, нераўнадушны і надзвычай актыўны чалавек, якога ... Падрабязней »
Лявон МАХНАЧ: “Калі народ гэта пачуе, дык і адчуе…”
“Ансамблем “Тутэйшая шляхта” я неаднойчы захапляўся ў Мінску і на роднай Карэліччыне”, — прызнаваўся ў свой час народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль. “Гэта творча адметны калектыў, які праўдзіва адлюстроўвае свой мастацкі кірунак. “Тутэйшая шляхта” — наша чалавечая!” — ва ўласцівай сабе эмацыянальнай манеры гаворыць пра гэты ансамбль народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, прафесар ... Падрабязней »