Надоечы прэзентавалі новы турыстычны маршрут — па кінамясцінах беларускай сталіцы і яе ваколіц Новы турыстычны маршрут пакуль яшчэ не мае сваёй афіцыйнай назвы (можа, калі-небудзь ён будзе так і называцца — “Мінск кінематаграфічны”?). Наогул, гэта па сутнасці яшчэ толькі пілотны, пробны праект (а раптам не прыжывецца?), але напрыканцы мінулага года першы беларускі кінатур, ініцыіраваны кінастудыяй “Беларусьфільм”, усё-такі адбыўся: гэта была ... Падрабязней »
Архів тега: Беларусьфільм
Руіны, якія не страляюць… І просяць, каб не стралялі ў іх
У гісторыі беларускага кінематографа ёсць такі дастаткова вядомы тэлевізійны серыял “Руіны страляюць…”, зняты рэжысёрам Віталем Чацверыковым на “Беларусьфільме” ў 1971 годзе паводле дакументальнай аповесці Івана Новікава “Руіны страляюць ва ўпор”. І серыял, і аповесць прысвечаны героям Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у цэнтры падзей там такія вядомыя гераічныя асобы, як інжынер Ісай Казінец, вайсковец Іван Кабушкін, студэнт Уладзімір ... Падрабязней »
Насустрач кіно, насустрач натхненню!
Учора пачаў сваю работу XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, арганізатарам якога па традыцыі стаў Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ-Карпарэйшн”, а заснавальнікамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, Беларускага саюза кінематаграфістаў. А развітаецца кінафорум са сваімі прыхільнікамі праз тыдзень — 11 лістапада.Кінааматары добра памятаюць, як у мінулыя гады дзякуючы свайму любімаму кінафоруму ... Падрабязней »
Тое, што застанецца…
Багата ілюстраваныя кнігі “Белорусское кино в лицах” і “Белорусское кино в лицах. Персоналии”, у выходных даных якіх пазначаны нашы з мастачкай Ірынай Мацкевіч прозвішчы, насамрэч, унікальныя выданні. Ім наканавана застацца помнікам самаахвярнай працы каманды аўтараў-укладальнікаў на чале з Вольгай Нячай і ўсіх, хто мае дачыненне да з’яўлення гэтага гімна нашаму кіно. Аналагаў выданням не было ў гісторыі даследавання айчыннага кіно. ... Падрабязней »
Аляксандр ЛЕНКІН: “Вучыць глядзець мультфільмы трэба не дзяцей, а дарослых…”
Наш сённяшні суботні госць — вядомы кінарэжысёр-мультыплікатар, сцэнарыст, акцёр, мастак Аляксандр Ленкін. Як рэжысёр і сцэнарыст ён стварыў такія папулярныя стужкі, як “Зімоўе звяроў”, “Прыгоды рэактыўнага парасяці”, “Церам-церамок” і многія іншыя. Але на сустрэчу з Аляксандрам Адольфавічам я ішоў, каб пагаварыць не толькі як з адметным творцам, але — і, можа быць, нават у большай ступені — як з мастацкім ... Падрабязней »