У канцы чэрвеня адбылася абарона дыпломных работ на мастацкім факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Як вядома, маштаб гэтай падзеі штогод выходзіць за межы самой акадэміі, прыцягваючы ўвагу і збіраючы на сваіх пляцоўках, найперш — у выставачных залах KODEX і “Акадэмія”, не толькі выкладчыкаў і кіраўнікоў акадэмічных кафедраў, саміх дыпломнікаў, але і іх родных ды сяброў, сённяшніх студэнтаў і выпускнікоў мінулых ... Падрабязней »
Архів тега: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Кола часу
І ў свае 70 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў не толькі падсумоўвае здабыткі, але і марыць пра будучыню. А як жа не марыць, калі вось-вось мусіць скончыцца рамонт і кафедры, якія цяпер размешчаны ў розных канцах горада, зноў збяруцца пад адным дахам. І сёлетняя абарона дыпломных работ праходзіла пад знакам будучыні. Новыя, вострасучасныя мастацкія вобразныя сродкі правяралі на гледачах выпускнікі тэатральнага ... Падрабязней »
Бясспрэчныя яркія набыткі
У Палацы мастацтва працуе справаздачная выстава, прысвечаная 70-годдзю заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 700 работ, створаных выкладчыкамі і студэнтамі розных гадоў мастацкага факультэта і факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як усё-такі здорава, калі “Рэспубліканская мастацкая галерэя” Беларускага саюза мастакоў аддадзена не пад мядовыя ці якія іншыя кірмашы, а менавіта пад мастацтва, прычым вельмі яркае прафесійнае ... Падрабязней »
“Ціхае жыццё”, альбо Таемны свет паўзы…
У мастацкай галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напрыканцы сакавіка экспанавалася выстава твораў выкладчыкаў кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “STILL LIFE. Ціхае жыццё”, якая мела вялікі поспех і магла б стаць выдатным эпіграфам да сёлетняга 70-годдзя БДАМ. Усе выкладчыкі кафедры — вядомыя на Беларусі і далёка за яе межамі творцы. Яны ўсе выдатна валодаюць рознымі ... Падрабязней »
Іван МІСКО: “Для мяне праца і ёсць адпачынак. Я пачынаю сумаваць, калі мае рукі не ў гліне…”
З народным мастаком Беларусі Іванам Якімавічам Міско мне пашчасціла пазнаёміцца сёлета ў чэрвені, калі ён узначальваў Дзяржаўную экзаменацыйную камісію на здачы дыпломных работ выпускнікоў мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Тады мы з ім коратка пагаварылі, пераважна — пра асаблівасці сёлетняга выпуску студэнтаў БДАМ. І тады ж я, як кажуць, закінуў вудачку наконт ужо грунтоўнай гутаркі з ім бліжэй да ... Падрабязней »