У верасні на Дні беларускага пісьменства ў Іванаве былі абвешчаны імёны пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” за творы, напісаныя ў 2017 годзе. Сярод лаўрэатаў — Юлія Алейчанка (у намінацыі “Лепшы дэбют” за кнігу “Пад чароўным шкельцам”). Прызнаюся шчыра: я вельмі парадаваўся за яе. Яе тонкая і разам з тым вострая, насычаная метафарамі паэзія парушае нашы прывычныя ўяўленні пра рахманую ... Падрабязней »