Архів тега: Мінскі міжнародны кінафестываль

“Лістапад” — гэта адмысловы лад

Учора ўрачыста адкрыўся юбілейны, 25-ы, Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. За чвэрць стагоддзя мы неяк і не заўважылі, як з дастаткова сціплай культурнай падзеі ён ператварыўся ў вялікі міжнародны кінафорум, эпіцэнтр наватарскіх кінематаграфічных ідэй з усёй постсавецкай (і не толькі постсавецкай) прасторы, грандыёзнае свята для ўсіх кінаманаў Беларусі, як прафесіяналаў, так і аматараў. І мы ўжо нават не здзіўляемся, што наш ... Падрабязней »