9 і 10 лістапада на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбылася доўгачаканая прэм’ера мюзікла У.Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”. Доўгачаканай яе можна назваць па некалькіх прычынах. Па-першае, у рэпертуары тэатра ўжо дастаткова працяглы час вельмі адчувальны дэфіцыт спектакляў на музыку беларускіх кампазітараў. Гэта пры тым, што на сцэне тэатра перыядычна выпускаюцца прэм’еры як класічнай аперэты, так і твораў нашых усходніх суседзяў, ... Падрабязней »