Архів тега: пастаноўка

Смутак і радасць на сцэне Музычнага тэатра

Калі казаць шчыра, то ў рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ўжо дастаткова доўгі час дэфіцыт сур’ёзных пастановак з добрай драматургічнай асновай. Адчувальны дэфіцыт такіх спектакляў, якія б радавалі не толькі цудоўнай класічнай (ці некласічнай) музыкай, не проста забаўлялі гледача, а прымушалі думаць, суперажываць, плакаць і смяяцца па прычыне здаровага гумару, а не з-за пікантнасці паводзін герояў ці сітуацый. І ... Падрабязней »

З мачтаю чорнаю, пад ветразем барвовым…

Адной з самых значных тэатральных падзей мінулага года стаў ІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, які праходзіў 10 — 15 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Традыцыйна форум уражвае сваёй маштабнасцю і дорыць мінчанам і гасцям сталіцы магчымасць наведаць прэм’ерныя пастаноўкі тэатра, у якіх прымаюць удзел зоркі айчыннай і замежнай опернай сцэны, а таксама лепшыя спектаклі ... Падрабязней »

Пад знакам зубра “Вітаўт” на сцэне Вялікага тэатра

Гэта прэм’ера, якую чакалі. 5-6 верасня балетам В.Кузняцова “Вітаўт” (харэаграфія і пастаноўка Ю.Траяна, дырыжор-пастаноўшчык В.Воліч, мастак-пастаноўшчык Э.Гейдэбрэхт) адкрыў свой 81 сезон Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Напярэдадні аб прэм’еры гаварылі і пісалі шмат: балет называўся нацыянальным (сапраўды, уся пастановачная група і кампазітар беларускія, тэма запазычана з гераічнай “сівой даўніны”), “мужчынскім”, “сенсацыяй”. Атрымаў яшчэ шмат гучных эпітэтаў і пахвальных ... Падрабязней »