Футбол і хакей па-беларуску

Вядомы беларускі журналіст, футбольны тэлекаментатар, супрацоўнік газеты “Прессбол” Сяргей Новікаў: “Беларуская мова i футбол, на жаль, не ўсталявалi дагэтуль адноciн, якiх яны — што гульня, што мова — бясспрэчна, вартыя. Тым не менш спакваля iх узаемная прыязнасць мацнее i будучае вялiкае каханне здаецца непазбежным. Велiзарная i самаадданая праца Міколы Касцюкевіча, яго даследчая апантанасць наблiжаюць жаданы час, бадай, больш настойлiва i актыўна, чым усе захады, што рабiлiся раней.

У журналiстаў, перакладчыкаў спартыўных тэкстаў, навукоўцаў-фiлолагаў — ва ўсiх, хто iмкнецца i марыць урэшце пабалець на стадыёне сапраўды па-беларуску, з’явiлiся каштоўныя дапаможнiк, падручнiк i даведнiк у адзiнай вокладцы. Ад cуполкi калег, якія расказваюць пра футбол у друку, iнтэрнэце i эфiры, ад iмя нашых чытачоў i слухачоў — шчыры, вялiкi дзякуй!”

Ды не, чытачы, гэта не тое, пра што вы зараз падумалі! Я не ганіць нашы футбол і хакей збіраюся, не пісаць ім дыфірамбы і не ўшчуваць іх, хаця за апошняе выступленне “БАТЭ” варта было б. А пра хакейны клуб “Дынама-Мінск” і гаварыць не даводзіцца. Будзем усё-такі за іх шчыра хвалявацца, радавацца і трывожыцца, бо яны нашы.
Я гэтым разам зусім пра іншае.

Некалькі гадоў назад быў у Чэхіі і часта не мог устрымацца ад усмешкі пры гучанні многіх чэшскіх слоў у адносінах да нашых: “акуркі” — “агуркі”, “быдліштэ” — “месца жыхарства”, “ванявка” — “парфума”, “заход” — “туалет”, “нявестка” — “прастытутка”, “падла” — “вясло”, “пазор” — “увага”, “паліцые варуе” — “паліцыя папярэджвае”, “скот” — “шатландзец”, “ужасны” — “цудоўны”, “шлападла” — “катамаран”…

Шчыра кажучы, гэта быў такі бесклапотны турыстычны смех.

Але я перастаў смяяцца, калі зайшоў у Празе ў магазін гаджэтаў. Чытаў цэннікі на вітрынах і ніяк не мог разабрацца з адным словам — počítač. Што гэта? Электронная кніга ад слова “чытаць”? Нейкі новы наварочаны ноўтбук, дзе зноў жа ставіцца акцэнт на чытанне? Смартфон, дзе можна чытаць усё што заўгодна і як заўгодна? Але чаму počítač было ўсюды?

Я падышоў да чэшкі, якая стаяла ля вітрыны, запытаў яе па-англійску: “Sorry. Help me please. What “počítač” does mean?” Яна так ласкава, прыязна ўсміхнулася і… проста збіла мяне з панталыку: “Oh! It is computer! Any kind of computers!”

Выходзіць, “пачытач” — гэта па-чэшску “камп’ютар”. Чэхі не пабаяліся назваць камп’ютар — гэты сімвал нашага часу, гэты наш усюдыісны мозг — сваім чэшскім словам “пачытач”. Без англійскіх ці якіх-небудзь іншых каранёў…
Я быў ашаломлены… Выйшаў з магазіна з адзінай думкай: “Мы часам на роднай мове саромеемся ў родным Мінску папрасіць у магазіне пачак запалак. А чэхі назвалі камп’ютар сваім — чэшскім — словам! Не азіраючыся ні на суседніх магутных немцаў, ні на глабальных амерыканцаў”.

Той выпадак неўзабаве забыўся, але нядаўна…

Я глядзеў ці не ўсе матчы чэмпіянату Еўропы па футболе па тэлевізары. Цешыўся прыгожым футболам, радаваўся цудоўным галам. А асаблівае задавальненне мне прынослі тыя моманты, калі нашы каментатары гаварылі па-беларуску. Але была нейкая гарчынка: вы так прыгожа каменціруеце, шаноўныя Уладзімір Навіцкі і Павел Баранаў, але навошта вам у вашых каментарыях усе гэтыя хаўбэкі, корнары, афсайды, бокс-ту-боксы, кіперы, лайнсмены, авертаймы, рэферы, плэй-мейкеры, стоперы, фолы? Няўжо не знайшлося б беларускіх адпаведнікаў, нашых родных слоў?

Не знайшлося. Дакладней, іх не было дзе шукаць.

У журналістаў часам здараюцца так званыя журналісцкія ўдачы. Днямі, дакладней кажучы, літаральна за дзень да пачатку Алімпійскіх гульняў у Рыа, мне патэлефанаваў мой добры знаёмы — пісьменнік, даследчык, бібліяфіл Мікола Касцюкевіч: “У мяне тут штосьці цікавае напісалася. Хацелася б, Мікола, каб з гэтым матэрыялам пазнаёміліся ўпершыню чытачы “Настаўніцкай газеты”.

“Няўжо?” — амаль закрычаў я ў трубку, успомніўшы пра тое, як недзе з год назад пры сустрэчы з Міколам ён гаварыў мне пра сваю задуму стварыць англа-руска-беларускія слоўнікі ўсіх вядомых тэрмінаў у футболе і хакеі з тым разлікам, што там будуць менавіта беларускія адпаведнікі, а не рускія і англійскія калькі.
Мы сустрэліся… Ён паказаў мне свае матэрыялы. Я іх усю ноч чытаў. Нешта захапляла, нешта ўзрушвала да неверагоднасці, нешта прымушала задумацца, ці можна так гэта назваць. Але я чытаў усю ноч. І мяне гэтае чытанне вельмі радавала.

Парадавала і тое, што ў кніг сур’ёзныя рэцэнзенты: доктар філасофскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі і гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Т.М.Буйко; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Д.В.Дзядко; кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры замежных моў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Г.У.Жулкеўская; магістр педагагічных навук трэнер хакейнага клуба “Дынама-Мінск” і Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па хакеі У.Э.Занкавец.

Давайце сёння, калі ў Рыа толькі-толькі запаліўся агонь Алімпійскіх гульняў, пачытаем разам некаторыя выбраныя артыкулы са слоўнікаў Міколы Касцюкевіча. Можа, родны агонь гэтых беларускіх слоў перадасца нашым спартсменам.

Футбол

BLAZE — вспыхивать, выпаливать + успыхваць/шугаць/выбухаць/загарацца, выпальваць.
OVER — удар выше ворот + удар/боц вышэй брамы/над брамай.
BLEACHER — открытая трибуна + адкрытая трыбуна.
BLEEDING — кровоточение + крывацёк.
NASAL — носовое кровоточение + насавы крывацёк.
BLOCKING — блокинг + блокінг/блакан.
BRAWL — драка, потасовка + бойка/ калатня, пачоска/тузаніна/чос/лупцоўка.
BURST (BALL) — разрыв (мяча), лопнувший (мяч) + разрыў (мяча), лопнуты (мяч).
CLEAT — круглый шип (на подошве) + круглы шып/чэп на падэшве.
CLEVER PLAYER — ловкий игрок + спрытны гулец.
COLT — новичок + навак, навік, навічок.
COME TOGETHER — сыгранность + згулянасць.
AVE ENOUGH TIME TO — иметь достаточно времени для сыгранности + мець дастаткова часу для згулянасці.
CONCUSSION — сотрясение мозга + страсенне/здрыг мазгоў.
CRACK — ударить, врезать; великолепный + ударыць/стукнуць, уляпіць/урэзаць/улупіць/увагнаць; шыкоўны/цудоўны.
A RIGHT/LEFT FOOT SHOT ON THE TURN INTO THE TOP CORNER — врезать с разворота с правой/левой ноги в верхний угол ворот + урэзаць з развароту з правай/левай нагі ў верхні вугал/кут брамы.
CRACKER — хлопушка, петарда + хлёпаўка/покаўка/ляскаўка/хлапушка, петарда.
CRISP — чёткий + дакладны, выразны, зладжаны.
PASS — чёткий пас + дакладны пас.
SHOT — чёткий удар + зладжаны ўдар/боц.
CURLING SHOT — резаный удар + рэзаны ўдар/боц.
DEFENDER — защитник + абаронца/ахоўнік.
CENTRAL/ INSIDE — центральный полусредний защитник (стоппер) + цэнтральны паўсярэдні абаронца (стопер).
DEFENDING PLAYER — обороняющийся игрок + абаронны гулец.
DIRECTED SHOT — пласированный удар + пласаваны ўдар.
DIVING — ныряние, бросок + ныранне, кідок.
FOR THE BALL — бросок за мячом + кідок за мячом.
HEADER — гол нырком (удар головой в падении) + гол нырцом (удар\боц галавой у падзенні).
SAVE — бросок вратаря (парирование в броске) + кідок брамніка (адбой/адбіццё/адбіванне ў кідку).
DRUBBING — сокрушительное поражение + зруйнавальная/скрышальная параза.
ELASTICITY — прыгучесть + скакучасць/скакунства.
EXTENSORS — мышцы-разгибатели + цягліцы-разгінальнікі.
FLAGPOLE — флагшток, древко + сцягшток, тронак/дрэўка.
FLAG POST — флагшток + сцягшток.
CORNER — угловой флагшток + вуглавы/кутні сцягшток.
GLORY HUNTER — болельщик, падкий на чужую славу + заўзец/заўзятар/апантач/пантак, ласы (квапны, уваблівы) да чужой славы.
JACKET — куртка + куртка/шпацырка
LONGITUDINAL PASS — продольный пас + уздоўжны пас.
MISS — промах, пропустить, без цели, не играть из-за дисквалификации + пудла/промах, прапусціць, без цэлі/мэты, не гуляць з-за дыскваліфікацыі.
A BALL — промахиваться пo мячу + пудлаваць/прамахвацца па мячы.
A CHANCE — не использовать шанс + не выкарыстоўваць шанц/шанец.
A GOAL — упустить момент для взятия ворот + упусціць момант для ўзяцця (узятку) брамы.
A KICK — не выполнять удар + не выконваць/рабіць удар/боц.
A MATCH — пропускать матч + прапускаць матч.
A PENALTY — не забивать пенальти + не забіваць пенальці.
A STRAIGHT-FORWARD SCORING CHANCE — упускать явную возможность забить гол + упускаць яўную магчымасць/мажлівасць забіць гол.
A WIN — упустить победу + упусціць перамогу.
AN OPEN NET — промахиваться в пустые ворота + пудлаваць/прамахвацца ў пустую браму.
ED SHOT — промах + пудла/промах.
SCREW-IN STUD — ввинчивающийся шип + укрутны/адшрубоўны чэп.
SCRIMMAGE — схватка, драка за мяч + схапка/сутычка, бойка за мяч.
SCRUB — дублирующий состав, игрок неосновного состава + дублявальны склад, гулец неасноўнага складу.
SCUFFLE — драка, потасовка + бойка, калатня/пачоска/чос.
SHAVE — задевать + чапляць.
THE POST — чиркнуть по стойке + чыркануць/драпнуць па штанзе.
ULNA —локтевая кость + лакцявіца.
WEDGE SHOT — удар-подсечка + удар/боц-падсечка.

Хакей

BATTLE — борьба, соперничество + барацьба/змаганне/ходанне, суперніцтва/спадужніцтва.
BENCH-CLEARING/BENCH-EMPTYING FIGHT — массовая драка, потасовка + масавая бойка, калатня.
BLIND-SIDE — ударить исподтишка. наносить удар сзади + ударыць/боцнуць/бацануць спадцішка/ цішком, наносіць удар/боц ззаду.
BULLET — мощный бросок, щелчок + магутны кідок, пстрычка/шчаўчок.
BUMPING — силовая борьба + сілавая барацьба, дужанка/сілавое змаганне, ходанне.
BUZZER — свисток + свісток/сурчок.
CHEAP GOAL — лёгкий, случайный гол, “пенка”, “бабочка” + лёгкі, выпадковы год, “пенка”, “матылёк”.
CHECKING — помехи сопернику, отбор (шайбы), опека (персональная), сдерживание + перашкоды/замінкі/завады суперніку/спадужніку, адбор (шайбы), апека (персанальная), стрымванне.
BACK — помехи атакующему + перашкоды/замінкі/завады атакоўцу.
BODY — помехи корпусом + перашкоды/замінкі/завады корпусам.
CLOSE — плотная опека + шчыльная/шчытная/скутная апека.
FORE — опека в зоне защиты соперника + апека ў зоне абароны суперніка/спадужніка.
STICK — помехи клюшкой + перашкоды/замінкі/завады клюшкай.
DIGGER — игрок, отличающийся активной борьбой за шайбу + гулец, выбітны/вылучны (які розніцца) актыўнай барацьбой (змаганнем/ходаннем) за шайбу.
DIMWIT — дурак, болван + дурань/бла-зен/дурніца/ёлуп/недарэка, балван/стаўбень/
доўбня.
DIPSY-DOODLE — ловкое управление шайбой, ловко управлять шайбой + спрытнае кіраванне шайбай, спрытна кіраваць шайбай.
DISPLACING THE GOAL FRAME — сдвиг ворот + зрух/соў брамы.
DOUGHNUT — победа или поражение с сухим счётом, “сухарь” + перамога ці параза з сухім лікам, “сухар”/каржэнь.
DUST-UP — драка, стычка, потасовка + бойка, сутычка, пачоска/чос/тузаніна/калатня.
ENTHUSIAST (FAN) — болельщик + заўзятар, заўзец, апантач, пантак.
FAINEANT — бездельник, ленивый + гультай/абібок/лайдак/брында/латруга, лянівы/ляны/ гультаяваты.
GOOSE EGG — ноль, баранка, сухарь + нуль, абаранак/баранка, сухар/ каржэнь/ асушак.
GORDIE HOWE HAT TRICK — хет-трик Горди Хау; три показателя хоккеиста в одной игре: гол, результативная передача и большой штраф за драку + хет-трык Гордзі Хау; тры паказнікі хакеіста ў адной гульні: гол, выніковая перадача і вялікі штраф за бойку.
GO-TO GUY — хоккеист, вокруг которого строится игра в решающем отрезке матча + хакеіст, вакол якога ладзіцца гульня ў вырашальным адрэзку матча.
GRETZKY’S OFFICE — офис Гретцки; место за воротами соперника + офіс Грэтцкі; месца за брамай суперніка/спадужніка.
HOOK — крюк клюшки + крук/гак клюшкі.
СHECK/CHECKING — отбор шайбы/отбирать шайбу крюком клюшки сзади и сбоку, зацепом + адбор шайбы/ адбіраць шайбу крукам клюшкі ззаду і збоку, зачапам.
THE OPPONENT’S STICK — зацепить клюшку соперника + зачапіць клюшку суперніка/ спадужніка.
WITH THE STICK — зацепить клюшкой + зачапіць клюшкай.
JAM THE PUCK — 1) прижимать шайбу к борту 2) забить/протолкнуть шайбу в ворота + 1) прыціскаць шайбу да борта 2) забіць/прапіхнуць шайбу ў браму.
KEEN COMPETITION — острая борьба + абвостраная барацьба/напружанае змаганне/зацятае ходанне.
LIE — изгиб крюка клюшки, угол между крюком и ручкой клюшки + выгін крука/гака клюшкі, вугал паміж круком/гакам і ручкай/дзяржальнам клюшкі.
MATCHING PENALTY — обоюдное удаление + абапольнае выдаленне.
SACRUM — копчик + хвасцец.
SHAKY GOAL — легкий гол, пенка, бабочка + лёгкі гол, пенка, матылёк.
SIEVE — вратарь-“дырка” + брамнік-“дзірка”.
SNAP SHOT — удар-бросок, короткий щелчок + удар/боц-кідок, кароткая пстрычка.
TROUSERS — трусы + трусы.
TRUNK — туловище + тулава.
TRUNKS — трусы + трусы.
VISOR (also HALF SHIELD) — визор, защитный козырёк + візор, ахоўны казырок/ брылёк.
WRONGFOOT — поймать на противоходе + злавіць на проціходзе/супрацьходзе.
YANK — 1) янки, американец 2) дерганье, рывок, толчок, резкое движение; дергать, рвать + 1) янкі, амерыканец 2) тузанне/торганне/шморганне, рывок, штуршок, рэзкі рух; тузаць/торгаць, ірваць/рваць/драць.

Замест заключэння

Прачытаўшы Міколавы кнігі, я пазваніў яму:
— Мікола, я проста ў неверагодным захапленні! Ты зрабіў каласальную працу! Толькі скажы мне адну рэч: дзе ты ўзяў слова “боц” у якасці слова “ўдар”?
— А ў нас ніколі не было слова “ўдар”, толькі “боц”. Мы, малыя, гулялі ў футбол: ён боцнуў, ты боцнуў… А той дык наогул бацануў!

Мікола ЧЭМЕР.
Фота аўтара.

P.S. Мяркуецца, што слоўнікі Міколы Касцюкевіча з’явяцца ў кніжных магазінах у кастрычніку.