Усход… Як многа ўсяго ў гэтым слове! Яркасць і сонечнасць, загадкавасць і спакуса, палкасць пачуццяў і неверагодныя прыгоды, чароўныя жанчыны і адважныя мужчыны… Адным словам — казка! І менавіта такую ўсходнюю казку гледачам прапанаваў у лютым Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. І не проста казку, а пра каханне. Магутнаму Шахрыяру здрадзіла яго каханая жонка, сэрца яго стала каменным, і цар ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Мельпамена
“Самазванец” на сцэне
Гэтая прэм’ера стала сапраўднай падзеяй не толькі ў Брэсцкім тэатры лялек, але і ў тэатральным жыцці краіны. Ды што там! Спектакль для дарослых па творы “Барыс Гадуноў” А.С.Пушкіна да гэтага часу не ставіў ніводны тэатр лялек свету! Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксей Ляляўскі, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, адважыўся на гэты крок. “Камедыя пра сапраўдную бяду дзяржавы, пра цара Барыса і Грышку Атрэп’ева, ... Падрабязней »
“Каханне і карона” па-беларуску
9 і 10 лістапада на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбылася доўгачаканая прэм’ера мюзікла У.Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”. Доўгачаканай яе можна назваць па некалькіх прычынах. Па-першае, у рэпертуары тэатра ўжо дастаткова працяглы час вельмі адчувальны дэфіцыт спектакляў на музыку беларускіх кампазітараў. Гэта пры тым, што на сцэне тэатра перыядычна выпускаюцца прэм’еры як класічнай аперэты, так і твораў нашых усходніх суседзяў, ... Падрабязней »
“Сімптом Кіліяна”: смяяцца дазваляецца
Калі вы апошні раз хадзілі ў тэатр? На мінулым тыдні, месяц альбо паўгода назад? Адказ на гэтае пытанне нібыта павінен сведчыць пра культурны ўзровень рэспандэнта, як і адказ на пытанне пра наведванне музеяў, выстаў і гэтак далей. Аднак прапаноўваю запытацца перш за ўсё ў сябе вось аб чым: навошта вы ходзіце ў тэатр? Калі вы не артыст, крытык, чалавек, для ... Падрабязней »
Пад знакам зубра “Вітаўт” на сцэне Вялікага тэатра
Гэта прэм’ера, якую чакалі. 5-6 верасня балетам В.Кузняцова “Вітаўт” (харэаграфія і пастаноўка Ю.Траяна, дырыжор-пастаноўшчык В.Воліч, мастак-пастаноўшчык Э.Гейдэбрэхт) адкрыў свой 81 сезон Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Напярэдадні аб прэм’еры гаварылі і пісалі шмат: балет называўся нацыянальным (сапраўды, уся пастановачная група і кампазітар беларускія, тэма запазычана з гераічнай “сівой даўніны”), “мужчынскім”, “сенсацыяй”. Атрымаў яшчэ шмат гучных эпітэтаў і пахвальных ... Падрабязней »
Прыстань для “Ладдзі роспачы”
“Прэм’ера ў лялечным тэатры!” Гэтая фраза, напэўна, сёння заінтрыгуе многіх, і не толькі заўзятых тэатралаў. Лялечнікі ў апошні час не перастаюць даказваць, што ў сучасным беларускім тэатральным мастацтве яны трывала займаюць вядучыя пазіцыі. Сведчанні гэтаму — перамога лялечных тэатраў у шасці намінацыях ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі (у тым ліку і за лепшы спектакль) і гран-пры VІІІ Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму ... Падрабязней »