Архіў катэгорыі : Рознае

Прэм’еры на любы ўзрост

Сталічныя тэатры сустрэлі лета сапраўдным парадам прэм’ер. У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адшукалі “Таямнічага гіпапатама”, на абноўленую сцэну ТЮГа прыляцела “Сіняя птушка”, а Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага прапанаваў сваім гледачам пражыць “Вечнасць на дваіх”. Для многіх у чэрвені пачынаецца час адпачынкаў і канікул, аднак паход у тэатр можна лёгка ўпісаць у свой летні расклад, тым больш што ёсць ... Падрабязней »

Замкі і людзі

Замкі і людзі… Што даражэй, што важней для народа, для яго гісторыі? Замкі, якія жывуць стагоддзямі? Або людзі, бег гадоў якіх рэдка перавышае лічбу сто? Замкі, у целе якіх камяні? Або людзі, у целе якіх кроплі? Кроплі вады, кроплі крыві, кроплі гора і радасці… Але ж кропля ўсё-такі точыць камень. …Гэтымі днямі ў Мірскім замку праходзіць летні музычны фестываль, які ... Падрабязней »

Сальвадор і Пабла

Мінчан і гасцей сталіцы напаткаў сюрпрыз: яны могуць, не едучы ні ў далёкі іспанскі Фігерас, на радзіму Сальвадора Далі, ні ў больш блізкі Парыж, дзе ёсць адмысловы Музей Пабла Пікасо, азнаёміцца з творчай спадчынай вялікіх іспанцаў у сябе на радзіме — у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Калі такое было? І калі такое яшчэ будзе? Сальвадор і Пабла… Сюррэаліст ... Падрабязней »

Галіна ДЗЯГІЛЕВА: “Трэба любіць Беларусь моцна-моцна…”

Ёсць розныя тэатры: драматычныя, музычныя, лялечныя… І ў кожны ходзіш, адпаведна, па-рознаму настроіўшыся: ці на драму, ці на музыку, ці на ляльку. Але ў нас ёсць адзін такі, унікальны — Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Паспрабуй ты настройся на аднаго акцёра, паспрабуй ты настройся на зніч — гэты нязгасны агонь, які абдымае цябе, які падымае ... Падрабязней »

Пра вайну без пафасу

“Дзед” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі І хто сказаў, што спектакль, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, абавязкова павінен быць трагедыяй альбо драмай? Вось паставіў жа ў 1971 годзе Валерый Раеўскі ў Купалаўскім “Трыбунал” А.Макаёнка, гэты “народны лубок”, у якім было з чаго пасмяяцца! А яшчэ ў старэйшым драматычным тэатры краіны рэжысёр збіраўся ўвасобіць трагікамедыю Вячаслава Паніна “Дзед”. Аднак зоркі ў той ... Падрабязней »

Селяшчук пад пахай у неба

У Мінску, на плошчы Якуба Коласа, пад адкрытым небам адкрылася выстава твораў аднаго з першых беларускіх сюррэалістаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука. Гэта ўжо чацвёртая экспазіцыя ў рамках выставачнага праекта “Мастак і горад”. 30 палотнаў майстра будзе цалаваць ласкавае беларускае неба, будуць лашчыць погляды мінчан і гасцей сталіцы ажно да 10 верасня. Сёлета ініцыятарамі праекта выступілі агенцтва сацыяльнага маркетынгу ... Падрабязней »

“Ціхае жыццё”, альбо Таемны свет паўзы…

У мастацкай галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напрыканцы сакавіка экспанавалася выстава твораў выкладчыкаў кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “STILL LIFE. Ціхае жыццё”, якая мела вялікі поспех і магла б стаць выдатным эпіграфам да сёлетняга 70-годдзя БДАМ.  Усе выкладчыкі кафедры — вядомыя на Беларусі і далёка за яе межамі творцы. Яны ўсе выдатна валодаюць рознымі ... Падрабязней »

У “Хлява” Рушчыца і “Адлігі” Жукоўскага новае жыццё!

Белгазпрамбанк папоўніў сваю карпаратыўную калекцыю творамі класікаў нацыянальнай школы жывапісу Фердынанда Рушчыца і Станіслава Жукоўскага. У прыватнага калекцыянера з Беларусі былі набыты пейзажы Ф.Рушчыца “Хлеў і азярод для сена” (1899) і С.Жукоўскага “Адліга. Свіслацкая пушча” (1935). У кожнага з гэтых мастакоў — і Фердынанда Рушчыца, і Станіслава Жукоўскага — быў свой адметны шлях як з Беларусі, так пасля і да ... Падрабязней »

Дзяніс ЛІС: “Для мяне шчасце — гэта калі ўсе шчаслівыя…”

Нашага сённяшняга госця можна вельмі лёгка зблытаць з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, у якіх ён выкладае пастаноўку голасу і харавыя спевы. Такі ж непасрэдны, стройны, нават крохкі ў свае 29 гадоў, як і яны, 16—18-гадовыя. Але гэта, безумоўна, толькі знешне. Дзяніс Ліс — малады чалавек няпросты. Можна было б нават назваць яго зоркай, але ён сам вельмі не любіць ... Падрабязней »

У пошуках адказаў

Калі ў апошні дзень зімы ў Вялікім тэатры оперы і балета наладзілі святочны вечар, падставай для гэтага быў не надыход вясны, як можна было б падумаць. Госці і гледачы ў Вялікай зале тэатра сабраліся з нагоды святкавання юбілею кампазітара Сяргея Картэса. Юбіляр, дарэчы, у 90-я — пачатку нулявых гадоў быў дырэктарам і мастацкім кіраўніком беларускай оперы, якая пэўны час існавала ... Падрабязней »