Архіў катэгорыі : Рознае

За кім прыйшла старая дама?

Не будзе перабольшаннем сказаць, што Гродзенскі абласны тэатр лялек з’яўляецца адным з самых вядомых тэатраў Беларусі. Калектыў і пастаноўкі галоўнага рэжысёра Алега Жугжды добра ведаюць у нашай краіне і за яе межамі. Рэпертуар тэатра ўражвае сваёй разнастайнасцю: сёння ў ім налічваецца каля 40 назваў спектакляў для дзяцей розных узростаў і дарослых. Дарослую частку ўвогуле можна назваць прадметам асаблівага гонару калектыву. ... Падрабязней »

Добрае далёка чутно…

У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыў свет унікальны даведнік — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў Косаўшчыны. Косаўшчына займае значную частку Івацэвіцкага раёна, а гэта больш за 60 вёсак, размешчаных вакол мястэчка Косава, якое значны час было цэнтрам асобнага раёна. Гаворкі на гэтай тэрыторыі адносяцца да гродзенска-баранавіцкай дыялектнай групы, якая вельмі блізкая да беларускай літаратурнай мовы і вызначае яе ... Падрабязней »

Ён з зямлі падымае яблык…

— Ну, добра, добра… Ну, харошы ты, вельмі харошы… Я ж табе казаў ужо, што ты харошы… Табе падабаецца, калі чухаць цябе за вухам, так? А што я зрабіў, табе падабаецца? Падабаецца, падабаецца! Добра, добра, ты харошы, харошы… Толькі не віляй тут сваім лісіным хвастом! Бачыш, фарба яшчэ не засохла… Ты ж не хочаш, каб сярод экспанатаў была твая поўсць? ... Падрабязней »

Новая сукенка для “Кармэн”

У чэрвені Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ўжо традыцыйна наладзіў два яркія мерапрыемствы — “Балетнае лета ў Вялікім” і “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За дастаткова насычанай праграмай балетна-оперных вечароў неяк забылася апошняя прэм’ера сезона — “Кармэн” Жоржа Бізэ, пастаўленая Галінай Галкоўскай сумесна з дырыжорам Андрэем Галанавым і мастачкай Аннай Контэк. Аднак ці толькі блізкасць маштабных, добра ... Падрабязней »

Кола часу

І ў свае 70 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў не толькі падсумоўвае здабыткі, але і марыць пра будучыню. А як жа не марыць, калі вось-вось мусіць скончыцца рамонт і кафедры, якія цяпер размешчаны ў розных канцах горада, зноў збяруцца пад адным дахам. І сёлетняя абарона дыпломных работ праходзіла пад знакам будучыні. Новыя, вострасучасныя мастацкія вобразныя сродкі правяралі на гледачах выпускнікі тэатральнага ... Падрабязней »

Наталля ІГНАЦЕНКА: “Сваімі кнігамі я спрабую як бы развярнуць дзяцей ад экранаў да кнігі…”

Наш сённяшні госць — вядомая паэтэса аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і кнігі дыхтоўнай дарослай паэзіі “Аквамарын” Наталля ІГНАЦЕНКА. Побач змяшчаем і яе свежыя паэтычныя творы, у якіх адчуваюцца талент, шчырасць, нязменнае жаданне сказаць пра няпростыя жыццёвыя ісціны зразумелай мовай — усё тое, што вылучае творцу ў сённяшнім літаратурным свеце. — Наталля, добра памятаю сваё першае ўражанне ад вашай паэзіі ... Падрабязней »

Усе дарогі сёння вядуць у Віцебск

Пяць прычын наведаць XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Прычына першая. Канцэрты зорак “Славянскі базар у Віцебску” — гэта заўсёды яскравае суквецце зорак эстрады, найперш расійскіх, якія з году ў год з радасцю прыязджаюць на наш фестываль і дораць свае песні публіцы. Многія з іх за гады правядзення форуму сталі сапраўднымі сябрамі “Славянскага базару”. Сёлета віцябляне і госці горада ... Падрабязней »

Час натхнення: яе і яе вучаніц

Я сяджу ў бібліятэцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і чакаю сваю суразмоўніцу. Гэта Настасся Калацкая, тутэйшая выкладчыца выяўленчага мастацтва. Фармальнай нагодай для інтэрв’ю з ёй стала адкрыццё тут, у бібліятэцы, выставы мастацкіх твораў “Натхнення час” — яе акварэляў і карцін яе вучаніц у тэхніцы батык. А нефармальнай — проста паведамленне мне з каледжа, што тут працуе цікавая маладая мастачка-выкладчыца Настасся ... Падрабязней »

Каб мой край не ведаў злой пакутнай ночы…

У серыі “Школьная бібліятэка” выдавецтва “Мастацкая літаратура” выйшла кніга “Недаспяваныя песні” (зборнік твораў паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны). Ёсць кнігі, якія немагчыма чытаць без болю і хвалявання. Гэта рознага кшталту кнігі, але тая, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, сёлета, у юбілейны для Вялікай Перамогі год, кранае асабліва: вось мы жывём, працуем, кахаем, вось ... Падрабязней »

Бясспрэчныя яркія набыткі

У Палацы мастацтва працуе справаздачная выстава, прысвечаная 70-годдзю заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 700 работ, створаных выкладчыкамі і студэнтамі розных гадоў мастацкага факультэта і факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як усё-такі здорава, калі “Рэспубліканская мастацкая галерэя” Беларускага саюза мастакоў аддадзена не пад мядовыя ці якія іншыя кірмашы, а менавіта пад мастацтва, прычым вельмі яркае прафесійнае ... Падрабязней »