Па-свойму арыгінальна адгукнуліся на 30-ю гадавіну чарнобыльскай трагедыі педагогі і навучэнцы Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. З гэтай сумнай нагоды яны зладзілі ў сценах установы выставу з арыгінальнай назвай “Анімаліум (фаўна свету)”. “Мы доўга думалі, як адгукнуцца на гэтую падзею, — гаворыць намеснік дырэктара Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў Яўген Мікалаевіч Саковіч. — Ну, не маляваць жа непасрэдна Чарнобыль… Неяк сама сабой прыйшла ... Падрабязней »
Князь заўсёды знаходзіўся на кані…
Надоечы ў выдавецтве “Беларуская навука” выйшаў першы том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, літаратурных прэмій імя Максіма Багдановіча і Уладзіміра Калесніка, прэміі “Залаты Купідон”, прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, заслужанага журналіста БСЖ Алеся Марціновіча “Гісторыя праз лёсы”. Серыя гэтых кніжак, бясспрэчна, заслугоўвае таго, каб трапіць на паліцы кніжных шаф калі не дома ў кожнага гуманітарна і патрыятычна ... Падрабязней »
Мастачка Марына ЭЛЬЯШЭВІЧ: “Калі ты ўзяў пэндзлік, гэта ўжо добра!”
Гэта няпраўда, што сучаснае беларускае мастацтва спрэс глядзіць на Захад. Так, ёсць — і нямала — у нас мастакоў, якія шукаюць шчасце там. Імкнуцца культываваць у сваёй творчасці многія народжаныя менавіта ў Еўропе мастацкія стылі. І нават вельмі добра прадаюцца там, у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі… Але ёсць і тыя, якія глядзяць на Усход. Іх пакуль зусім нямнога. Але ўсё-такі ... Падрабязней »
Вечная гісторыя Макбета
Калі ў адным творы спалучаюцца таленты двух геніяў, ён амаль асуджаны на поспех і адмысловае месца ў мастацтве. Да шэрага такіх шчаслівых спалучэнняў адносіцца опера Джузэпэ Вердзі “Макбет” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра, якая сёлетняй вясной папоўніла рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Звярнуўся да ўвасаблення адной з улюбёных опер кампазітара галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. ... Падрабязней »
Маданары “Я малюю май!”
Каляндарны май яшчэ не закончыўся, але мы ўжо — у леце. І летняя культура разам з цяплом вярнулася да нас. Вулічныя тэатры павыходзілі на вуліцы, вулічныя музыканты перасталі хавацца ў падземных пераходах, графіцісты адчулі летнюю свабоду і прагу да творчасці, жывыя скульптуры ажылі на нашых вачах, а дзеці… а дзеці асфальту, гарадскія дзеці, пачалі паўсюдна маляваць на асфальце. А ведаеце, ... Падрабязней »
У святле сатыры і гумару
Да 120-годдзя Кандрата Крапівы У снежні 1922 года, на самым пачатку свайго творчага шляху, Кандрат Крапіва напісаў цікавы алегарычны верш “Крапіва”, які адразу стаў папулярным сярод чытачоў. Даследчыкі называюць яго паэтычнай дэкларацыяй, праграмным творам пісьменніка. Верш раскрываў змест псеўданіма аўтара і абгрунтоўваў сатырычную стратэгію мастацкай творчасці: “Я ў мастацкім агародзе // Толькі марная трава. // А якая? — смех, дый годзе: ... Падрабязней »
“Вера без мастацтва не існуе…”
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пляцоўка Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў на сталічным праспекце Незалежнасці, 47) сёння працуе незвычайны праект вядомага айчыннага фотамастака Валерыя Вядрэнкі “Паклон Гаўдзі”. “Незвычайны” ў гэтым выпадку — зусім не чарговы банальны рэверанс у бок аўтара, які і сваімі ранейшымі выставамі прымушаў па-новаму, здзіўлена ўглядацца ў, здавалася б, вельмі знаёмыя, знакавыя беларускія архітэктурныя і прыродныя аб’екты (топасы) ... Падрабязней »
Як для дарослых, толькі яшчэ лепш…
Сёння, 2 красавіка, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Гэтае свята з’явілася ў сусветным календары свят у 1967 годзе, з такой ініцыятывай тады выступіў Міжнародны савет па дзіцячай кнізе (International Board on Books for Young People, IBBY), а дзень 2 красавіка для святкавання быў выбраны невыпадкова — менавіта 2 красавіка 1805 года нарадзіўся вялікі казачнік Ханс Крысціян Андэрсен. Сёння ... Падрабязней »
Крэатыўная цымбалістка
У яе візітоўцы так і пазначана: “Валерыя Ільюшэнка. Крэатыўная цымбалістка”. Крыху ніжэй: “Лаўрэат міжнародных і тэлевізійных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі”. Яшчэ крыху ніжэй: “Дару пазітыў праз музыку, закранаю струны вашай душы”. Такая самапрэзентацыя інтрыгуе, асабліва выраз “крэатыўная цымбалістка”. Што ж такога крэатыўнага можна зрабіць з традыцыйным беларускім інструментам, музычным сімвалам нашай краіны? Устаўляю ... Падрабязней »
“Кітаянка”
Кацярына Макоска — настаўніца кітайскай мовы сталічнай гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання. Настаўнічае чацвёрты год, і трэба прызнаць, што робіць гэта з задавальненнем. Хоць кітайская вельмі мудрагелістая для нас мова, але Кацярына Уладзіміраўна пераканана: яе можна вывучыць. Прынамсі, яе шасцікласнікі ўжо спакойна падтрымліваюць размову з кітайскім субяседнікам. Сама ж Кацярына Уладзіміраўна ў кітайскую прыйшла з іспанскай. Так, на ... Падрабязней »