Наш беларускі Дзед Мароз на самай справе вельмі культурны дзед. Трымае заўсёды ў чысціні і парадку свае апранахі і посах, рэгулярна падстрыгае бараду… Культурны ён і, да таго ж, прыгожы, добры, шчодры. І, безумоўна, на Новы год ён для кожнага з нас пакладзе пад навагоднюю ёлку падарунак — каму рэальны пад рэальную ёлку, а каму віртуальны — пад ёлку-сэрца… Але ... Падрабязней »
Архів тега: культура
А хто там ідзе? Год Купалы…
Цяжка гаварыць пра пэўныя вынікі купалаўскага года, калі доўжыцца яму яшчэ цэлых паўгода, але пра сёе-тое ўжо можна сказаць і сёння. Было шмат адметных выставачных праектаў, у тым ліку міжнародных. Так, у Парыжы, у будынку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, у рамках праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” адкрылася выстава “Завуся я толькі Янка Купала”, якая панарамна прадставіла жыццё ... Падрабязней »
Школьны тэатр як глыток крынічнай вады
Стварэнне культурнага беларускамоўнага асяроддзя — адна з важных задач, якія стаяць перад Ільічоўскай школай Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, бо перш за ўсё ў атмасферы культуры можна выхаваць чалавека, які імкнецца да самарэалізацыі, валодае пачуццём нацыянальнай самасвядомасці. Гэта тая аснова, якая дазваляе вырашаць праблемы выхавання і адукацыі. Стварэнне тэатральнай групы “Васількі” стала вынікам укаранення і выкарыстання ў штодзённай школьнай практыцы праектаў ... Падрабязней »
Той, хто вяртае імёны
Амаль штодня мы з ім бачымся на прыступках старога Дома друку, пабудаванага яшчэ з удзелам палонных немцаў. Здароўкаемся, рукаемся. Ён, як заўсёды, не забываецца спытаць: “Как там папа?” (Мой бацька з ім сябруе ўжо не адзін дзясятак гадоў.) Іншы раз ён проста зазірне ў наш працоўны кабінет на другім паверсе Дома друку і скажа ўсім нам, супрацоўнікам “Настаўніцкай газеты”, каб ... Падрабязней »
Мікалай Дудчанка: “Харэаграфія — гэта своеасаблівая каста…”
Мастацкі кіраўнік народнага ансамбля танца “Вяснянка” ДК Магілёўскага аўтазавода імя С.М.Кірава (1966—1974), стваральнік і першы мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага фальклорна-харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” (1974—1977 ), выкладчык выпускных класаў Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча (1978—1982), балетмайстар-пастаноўшчык прафесійнага харэаграфічнага і музычнага ансамбля мініяцюр “Бліскавіца” (1993—1998), дырэктар — галоўны балетмайстар (1996—2001), балетмайстар-пастаноўшчык (з 2002 года) Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” — гэта ўсё ён, ... Падрабязней »
Мішэль Луё яднае Францыю і Беларусь
“Кніжны салон” у Мінску па традыцыі працягвае знаёмства з культурамі і літаратурамі іншых краін. Нядаўна тут адкрывалі Чэхію праз творчасць жывапісца Аксаны Аракчэевай. З апошніх сустрэч — размова беларускіх пісьменнікаў і чытачоў з французскім літаратарам Мішэлем Луё. У творчым багажы французскага празаіка і паэта — кнігі “Румынія”, “Берлін, адна сцяна, адна фуга, адно дрэва”, “Латарынгія”, “Рука ў водарасцях”, “Каляды маленькага ... Падрабязней »